Вы тут

Пагрузіцца і забыцца


У трох­га­дзін­ны фільм, які пе­ра­мог на Кан­скім кі­на­фес­ты­ва­лі

Яшчэ ёсць маг­чы­масць сха­дзіць на кар­ці­ну «Зі­мо­вая спяч­ка» ту­рэц­ка­га рэ­жы­сё­ра Ну­ры Біль­ге Джэй­ла­на, ула­даль­ні­ка «За­ла­той паль­ма­вай га­лі­ны» апош­ня­га Кан­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю. На фільм па рус­кай кла­сі­цы (Джэй­лан — яе вя­до­мы пры­хіль­нік), у якім праў­дзі­выя чэ­хаў­скія пер­са­на­жы, па-ча­ла­ве­чы зна­ё­мыя псі­ха­ла­гіч­ныя не­дас­ка­на­лас­ці і сты­лая зі­ма.

5-8

Як і ў мі­ну­лы раз, ка­лі «Звяз­да» анан­са­ва­ла пра­кат філь­ма, ка­жу, што пра­пус­ціць па­каз «Зі­мо­вай спяч­кі» не­да­ра­валь­на. Не толь­кі та­му, што ці­ка­ва па­гля­дзець фільм, які за­ва­я­ваў Ка­ны. Але і та­му, што гэ­ты фільм з юве­лір­най дак­лад­нас­цю (з ува­гай да жэс­таў, мі­мі­кі, ін­та­на­цыі, слоў, вы­явы па­чуц­цяў, сме­ху і слёз) ад­люст­роў­вае та­кія пер­са­на­жы, у якіх аса­біс­таму дзя­дзеч­ку Фрэй­ду хо­чац­ца па­ка­пац­ца. І ка­лі твор мас­тац­тва (а гэ­ты фільм у ка­тэ­го­рыі «пра­дук­цыя/мас­тац­тва» трап­ляе ў апош­няе па­зна­чэн­не) ро­біць нас ін­шы­мі людзь­мі, то «Зі­мо­вая спяч­ка» ка­ме­ня на ка­ме­ні ад уяў­лен­няў пра ча­ла­ве­ка не па­кі­дае.

Ёсць у Чэ­ха­ва апо­весць «Жон­ка». Аб са­ста­рэ­лым муж­чы­ну і ма­ла­дой жон­цы, кож­ны з якіх жы­ве сва­ім жыц­цём. Ён пі­ша «Гіс­то­рыю чы­гун­кі» і на­огул ве­дае, чым ся­бе за­няць. Яна му­жа не лю­біць і спра­буе знай­сці для ся­бе сэнс жыц­ця ў даб­ра­чын­нас­ці. Сю­жэт пе­ра­каз­ваць скла­да­на, бо ў кож­ным чэ­хаў­скім рад­ку мож­на шу­каць сэн­са­выя пры­чын­на-вы­ні­ко­выя су­вя­зі. Ва­ры­ян­таў шмат, і кож­ны мож­на аспрэ­чыць. Гэ­тай апо­вес­цю на­тхніў­ся Джэй­лан пры ства­рэн­ні «Зі­мо­вай спяч­кі», і дак­лад­ныя, іра­ніч­ныя, дас­ка­на­лыя сло­вы Чэ­ха­ва атры­ма­лі ві­зу­аль­нае ўва­саб­лен­не (мож­на знай­сці не толь­кі Чэ­ха­ва). Дзе­ян­не ад­бы­ва­ец­ца ў ту­рэц­кай ку­рорт­най мяс­цо­вас­ці, дзе Ай­дын, га­лоў­ны ге­рой, мае сваю гас­ці­ні­цу. Тут ён жы­ве з сяст­рой і жон­кай, якая, скла­да­ец­ца та­кое ўра­жан­не, не­на­ві­дзіць лю­бы кан­такт са сва­ім му­жам. Яна не­за­да­во­ле­ная жыц­цём і му­жам, бо вы­хо­дзі­ла ж яна за та­ле­на­ві­та­га ак­цё­ра, а тут ней­кі ста­ры кры­ва­душ­ны муж­чы­на пад бо­кам пі­ша свае ар­ты­ку­лы ў мяс­цо­вую га­зе­ту. Гэ­тае рас­ча­ра­ван­не атру­ці­ла ўсё яе іс­на­ван­не, і ця­пер яна з ха­лод­най па­гар­дай гля­дзіць на ўсіх на­ва­коль­ных. Бо яна «па­ку­туе» і ў гэ­тай па­ку­це на­ўмыс­на за­тры­ма­ла­ся.

Сяст­ра ня­даў­на раз­вя­ла­ся
з п'я­ні­цам і на­огул шмат у чым ві­на­ва­тым ча­ла­ве­кам. Але, тым не менш, яна на­тхні­ла­ся ідэ­яй па­пра­сіць у яго пра­ба­чэн­ня і вяр­нуц­ца да яго, каб не жыць з бра­там. Та­му яна пры­ду­ма­ла па­няц­це «не­пра­ціў­лен­не злу» і раз­ві­ла цэ­лую тэ­о­рыю аб тым, што ка­лі не пе­ра­шка­джаць здзяйс­нен­ню зло­га ўчын­ку, то злы­дзень рас­ка­ец­ца і зме­ніць сваё жыц­цё. Зда­ец­ца, гэ­та не адзі­ная на­ве­я­ная ну­дой тэ­о­рыя, якой яна бян­тэ­жыць свай­го бра­та ў ка­бі­не­це пас­ля фра­зы «Я толь­кі па­гар­таю ча­со­пі­сы».

На­спе­лыя кан­флік­ты «муж-жон­ка» і «брат-сяст­ра» бу­дуць раз­ві­вац­ца па на­сту­паль­най, па­куль не на­сту­піць куль­мі­на­цыя і рэз­кія сло­вы не бу­дуць кі­ну­ты на ўсе ба­кі ба­ры­кад. Кож­ную сцэ­ну мож­на сма­ка­ваць і, ка­лі б бы­ла та­кая маг­чы­масць, вар­та бы­ло б ста­віць на паў­зу мо­мант пас­ля кож­най фра­зы (а дыя­ло­гі і ёсць га­лоў­ная вар­тасць філь­ма), каб асэн­са­ваць і, што ўжо там утой­ваць, атры­маць аса­ло­ду. Ад рэз­кас­ці і дак­лад­нас­ці.

Та­кое піль­нае са­чэн­не рэ­жы­сё­ра за пер­са­на­жа­мі, вы­яў­лен­не і вы­стаў­лен­не на­па­каз ніз­ка­га і дур­но­га пры­ча­шчае гле­да­ча прак­тыч­на да ву­а­е­рыз­му, і ён вы­му­ша­ны на гэ­та па­га­дзіц­ца, бо іна­чай нель­га. Бо за­над­та ці­ка­ва (тры з ліш­нім га­дзі­ны як па­ру хві­лін), і ўсе мы ўпо­тай лю­бім за ін­шы­мі на­зі­раць. І ка­лі па­чы­нае пра­яў­ляц­ца гэ­тая «ніз­кая ду­шон­ка» — Ай­дын, у бы­та­вых дро­бя­зях, жэс­тах і зу­сім не­па­трэб­ным сме­ху, — ада­рвац­ца не­маг­чы­ма, бо за­ха­пі­ла. І па­нес­ла ві­ху­рай па ча­ла­ве­чых пер­са­на­жах, по­бач з які­мі мы жы­вём. Мо­жа, і не по­бач з Ай­ды­нам, але той, хто по­бач, за­раз так­са­ма бу­дзе для нас вы­яў­ляц­ца ў дро­бя­зях. Маг­чы­ма, не са­мых пры­ем­ных, але шмат­слоў­ных.

Рэ­жы­сёр ства­рыў пры­го­жы свет для філь­ма. Гэ­та не зна­ё­мая нам па яр­кіх паш­тоў­ках со­неч­ная ту­рыс­тыч­ная кра­і­на, а бяз­люд­ная гас­ці­ні­ца, у якой ха­рак­та­ры га­лоў­ных пер­са­на­жаў за­вяз­ва­юц­ца ў гор­дзі­еў ву­зел, які нам з дзя­дзеч­кам Фрэй­дам не так прос­та рас­ся­чы. Сты­лыя зі­мо­выя пей­за­жы, не­да­гле­джа­ныя да­мы, утуль­ны ка­бі­нет Ай­ды­на, пры­ем­нае свят­ло ад ка­мі­наў і тар­шэ­раў. Па­гру­зіц­ца і за­быц­ца.

Ай­дын з сяст­рой і жон­кай — не ўсе, хто прад­ста­віць тэ­му для раз­ва­жан­няў. Ін­шыя пер­са­на­жы мо­гуць не прос­та за­ці­ка­віць, але і вы­сту­піць для не­ка­га ў ро­лі га­лоў­ных і вы­зна­чаль­ных. У гэ­тым трэ­ба ра­за­брац­ца.

Фільм можна паглядзець да 10 ве­рас­ня ў кі­на­тэ­ат­ры «Ра­ке­та».

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».