Вы тут

Наш леп­шы ся­бар


 

Роў­на тры ме­ся­цы ванд­ра­ва­ла па кра­і­не рэс­пуб­лі­кан­ская ак­цыя «Ле­та з доб­рай кні­гай». Па­чаў­шы­ся 1 чэр­ве­ня, у адзін дзень з лет­ні­мі ка­ні­ку­ла­мі, яна за­ві­та­ла ў са­мыя роз­ныя мяс­ці­ны Бе­ла­ру­сі, дзе ад­па­чы­ва­лі дзе­ці. Ак­цыя скон­чы­ла­ся, вы­ні­кі пад­ве­дзе­ны. Ця­пер дак­лад­на вя­до­ма: во­сен­ню лі­чаць не толь­кі ку­ра­нят, але і... но­вых ма­лень­кіх чы­та­чоў!

Не­аб­ход­насць пра­вес­ці ак­цыю, га­лоў­ны ге­рой якой — кні­га, бы­ла зра­зу­ме­лая даў­но: апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе па­пя­ро­вай сяб­роў­цы да­во­дзіц­ца зма­гац­ца з ма­ла­ды­мі і на пер­шы по­гляд больш пра­грэ­сіў­ны­мі кан­ку­рэн­та­мі — кам­п'ю­та­ра­мі, план­шэ­та­мі, ма­біль­ны­мі тэ­ле­фо­на­мі. Фар­мат ак­цыі вы­бра­лі прос­ты — су­стрэ­ча з ма­лень­кі­мі чы­та­ча­мі, а вось фор­мы атры­ма­лі­ся са­мыя роз­ныя: зна­ём­ства з пісь­мен­ні­ка­мі, ка­зач­ны­мі ге­ро­я­мі, гуль­ні ў жан­ры квэс­ту, ін­сцэ­ні­роў­кі вя­до­мых ка­зак.

«Мы яшчэ раз пе­ра­ка­на­лі­ся, што на­шы дзе­ці вель­мі лю­бяць чы­таць. Да­рос­лыя па­він­ны толь­кі да­па­маг­чы ім зра­зу­мець знач­насць гэ­та­га чы­тан­ня», — дзе­ліц­ца на­зі­ран­ня­мі Але­на Стэль­мах, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да». Але­на Ана­толь­еў­на ра­зам з ка­ман­дай пісь­мен­ні­каў і прад­стаў­ні­коў Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі і вы­да­вец­тваў усё ле­та ванд­ра­ва­ла па дзі­ця­чых лет­ні­ках кра­і­ны. Яна су­стра­ка­ла­ся з чы­та­ча­мі ў біб­лі­я­тэ­ках, шко­лах, да­мах куль­ту­ры, на ад­кры­тых пля­цоў­ках, на цэнт­раль­ных пло­шчах га­ра­доў. «Больш за ўсё мя­не здзі­віў твор­чы па­ды­ход лю­дзей, якія да­па­ма­га­лі ар­га­ні­зоў­ваць ме­ра­пры­ем­ствы на мес­цах. Яны па­ка­за­лі дзе­цям, на­коль­кі кні­га шмат­гран­ная і ці­ка­вая», — дзе­ліц­ца ўра­жан­ня­мі Але­на Стэль­мах.

Га­лоў­ны вы­нік ак­цыі не коль­касць лет­ні­каў, у якія твор­чая гру­па пры­вез­ла кніж­нае свя­та, і на­ват не мност­ва но­вых кніг, што за­ня­лі свае мес­цы на па­лі­цах біб­лі­я­тэк, але тое, што з доб­рай кні­гай ма­лень­кія чы­та­чы пра­вя­дуць ця­пер і во­сень, і зі­му, і, спа­дзя­ём­ся, усё сваё да­лей­шае жыц­цё.

• Больш за 1500 дзя­цей з усёй кра­і­ны пры­ня­лі ўдзел у ак­цыі.

 Ка­ля 1000 кніг, на­дру­ка­ва­ных у Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да», па­поў­ні­лі фон­ды ра­ён­ных біб­лі­я­тэк.

• 30 паэ­таў, пісь­мен­ні­каў, кні­га­вы­даў­цоў усё ле­та зна­ё­мі­лі ма­лень­кіх чы­та­чоў з кніж­ны­мі на­він­ка­мі.

 18 кніж­ных свят для дзя­цей ад­бы­ло­ся ў кра­і­не.

 

Га­во­раць удзель­ні­кі ак­цыі

Ула­дзі­слаў Цы­дзік, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду па аграрнай палітыцы:

— Ле­та з доб­рай кні­гай» — цу­доў­ная ак­цыя, на­кі­ра­ва­ная на вы­ха­ван­не дзя­цей, іх раз­віц­цё. Па­кла­по­цім­ся пра пад­рас­та­ю­чае па­ка­лен­не — атры­ма­ем аду­ка­ва­ных да­рос­лых, доб­рую апо­ру дзяр­жа­вы.

-------

Свят­ла­на Сіт­ні­ка­ва, на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын:

— Кні­га бу­дзе іс­на­ваць заў­сё­ды. Прос­та яна на­бы­вае су­час­ныя фор­мы. Я час­та ба­чу ў гра­мад­скім транс­пар­це ма­ла­дых лю­дзей з кні­га­мі. Та­му ка­заць, што кніг не чы­та­юць — ня­пра­віль­на.

-------

Ка­ця­ры­на Ха­да­се­віч-Лі­са­вая, дзі­ця­чая пісь­мен­ні­ца:

— Ме­на­ві­та та­ды, ка­лі дзе­ці ад­па­чы­ва­юць, у іх больш ча­су, каб узяць у ру­кі кні­гу, раз­гля­дзець яе, па­чы­таць. Звы­чай­на ле­та — пе­ры­яд спа­кою для пісь­мен­ні­ка. Але толь­кі не та­ды, ка­лі гэ­та «Ле­та з доб­рай кні­гай».

-------

Ге­надзь Аў­ла­сен­ка, дзі­ця­чы пісь­мен­нік:

— Вель­мі за­пом­ні­ла­ся ме­ра­пры­ем­ства ў ста­ліч­ным пар­ку Гор­ка­га. Як­раз та­ды толь­кі вый­шла мая кні­га «Вет­рык і Па­цу­чы­ны ка­роль», я змог доб­ра прэ­зен­та­ваць яе сва­ім чы­та­чам. Та­кую ж маг­чы­масць атры­ма­лі і ін­шыя пісь­мен­ні­кі пад­час па­да­рож­жа з ак­цы­яй.

89011121314

Лю­боў Бя­ля­е­ва.

Фо­та аў­та­ра.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.

Культура

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

Поруч з салодкім зачараваннем кіно на «Лістападзе» заўсёды ідзе інтрыга — што і каго міжнародныя склады журы назавуць найлепшымі і з якімі фармулёўкамі.

Спорт

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Вера Хвашчынская пачала выступаць у дарослых турнірах па шашках у 15-гадовым узросце.