Вы тут

Ад за­хап­лен­ня і гуль­ні — да пра­фе­сіі


Су­мес­ныя ма­ла­дзёж­ныя іна­ва­цый­ныя пля­цоў­кі — аб'­яд­нан­ні па ін­та­рэ­сах тэх­ніч­на­га і пры­ро­да­знаў­ча-ма­тэ­ма­тыч­на­га про­фі­лю — бу­дуць ства­рац­ца ва ўсіх рэ­гі­ё­нах на ба­зе ўста­ноў аду­ка­цыі. Кі­раў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі і Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі пад­пі­са­лі па­гад­нен­не аб су­пра­цоў­ніц­тве двух ве­дам­стваў у гэ­тым пы­тан­ні.

— Асноў­ная мэ­та та­кіх аб'­яд­нан­няў — па­вы­сіць якасць на­ву­ко­вай, тэх­ніч­най, іна­ва­цый­най і аду­ка­цый­най дзей­нас­ці ў га­лі­не пры­ро­да­знаў­чых і дак­лад­ных на­вук: ін­фар­ма­ты­кі, фі­зі­кі, ра­дыё­элект­ро­ні­кі і ро­ба­та­тэх­ні­кі, абу­дзіць у школь­ні­каў ці­ка­васць да да­след­чай, ра­цы­я­на­лі­за­тар­скай і вы­на­ход­ніц­кай дзей­нас­ці, — тлу­ма­чыць мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей Мас­ке­віч. — Спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць уцяг­ваць мо­ладзь у сфе­ру вы­ву­чэн­ня вы­со­кіх тэх­на­ло­гій, ма­дэ­ля­ван­ня, пра­ект­най дзей­нас­ці, ства­раць сіс­тэ­мы праф­ары­ен­та­цый­най ра­бо­ты з на­ву­чэн­ца­мі для ма­ты­ва­ва­на­га вы­ба­ру імі спе­цы­яль­нас­цяў тэх­ніч­най сфе­ры.

Па сло­вах мі­ніст­ра аду­ка­цыі, су­пра­цоў­ніц­тва бу­дзе скі­ра­ва­на на ўзмац­нен­не прак­ты­ка-ары­ен­та­ва­на­га і пры­клад­но­га ха­рак­та­ру на­ву­чан­ня дзя­цей і пад­лет­каў, на вы­ха­ван­не твор­чых асоб. Струк­ту­ра пер­ша­га су­мес­на­га пра­ек­та ўклю­чае ў са­бе два мо­ду­лі — «Ле­га-парк» і «ІТ-ака­дэ­мію».

— Ха­це­ла­ся б уз­няць на но­вую вы­шы­ню якасць да­дат­ко­вай аду­ка­цыі. З гэ­тай мэ­тай мі­ніс­тэр­ства бу­дзе пад­трым­лі­ваць ства­рэн­не школ ро­ба­та­тэх­ні­кі ва ўсіх рэ­гі­ё­нах, — да­даў мі­ністр.

Цяпер та­кія шко­лы ёсць у 6 ста­ліч­ных уста­но­вах аду­ка­цыі, а так­са­ма ў На­ва­по­лац­ку. Дзе­ці вы­ву­ча­юць там пра­гра­ма­ван­не, 3D-ма­дэ­ля­ван­не, ал­га­рыт­мі­ку, ме­ха­ні­ку, асно­вы элект­ро­ні­кі і мік­ра­пра­цэ­сар­ных сіс­тэм, бу­до­ву кам­п'ю­та­ра і пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не, рас­пра­цоў­ку і ства­рэн­не сай­таў, кан­стру­я­ван­не, фі­зі­ку і ма­тэ­ма­ты­ку.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».