Вы тут

Брастаўчане зноў у Лізе чэмпіёнаў!


У тыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» распавядае пра поспехі беларускіх «пляжнікаў», «бронзу» Аліны Талай з брыльянтавым бляскам і трагічную страту ў беларускім футболе.

1. БГК імя Мяшкова без праблем справіўся з кваліфікацыяй Лігі чэмпіёнаў. Спачатку брэсцкі клуб разграміў галандскі «Панінген» (36:23), а пасля вырваў перамогу ў славацкага «Татрана» (26:24). У апошнім матчы вылучыўся Дзяніс Рутэнка, які закінуў у вароты сапернікаў шэсць мячоў і стаў лепшым бамбардзірам у сваёй камандзе. Пасля матча галоўны трэнер брастаўчан Жэлька БАБІЧ не ўтойваў эмоцый: «Удзячны гульцам, якія змагаліся за кожны мяч і аддалі ўсе сілы на пляцоўцы. Гэтая перамога і для мяне, і для каманды значыць вельмі шмат. Няма часу святкаваць або адпачываць. Зусім хутка гуляць у SЕHА-лізе».

На групавым этапе Лігі чэмпіёнаў БГК імя Мяшкова згуляе ў групе «А». Сапернікамі нашых гандбалістаў стануць нямецкі «Кіль», македонскі «Металург», харвацкі «Заграб», іспанскі «Лаграньё» і французскі ПСЖ.

2. У другім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» саступіла рыжскаму «Дынама» — 2:4. У «зубраў» шайбы на рахунку Джонатана Чычу і Пола Шчэхуры. Пасля матча галоўны трэнер «бела-сініх» Любамір Покавіч пракаментаваў дзеянні сваіх падапечных: «Лёс гульні вырашыўся ў другім перыядзе. Пры ліку 1:0 мы мелі нямала шанцаў развіць поспех, але, у адрозненне ад саперніка, мы іх не рэалізавалі. Спрабавалі змагацца да канца, закінулі адну шайбу. Маглі, напэўна, закінуць яшчэ адну, але шмат нашых шайбаў засталося на шчытках рыжан».

3. Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў другі групавы этап кваліфікацыі чэмпіянату свету. На першым этапе наша зборная перайграла каманду Турцыі (2:1) і саступіла расіянам (2:4). Але паражэнне ад усходніх суседзяў не перашкодзіла беларусам заняць другое месца ў групе і прадоўжыць змагацца за пуцёўку на сусветнае першынство.

4. Аліна Талай фінішавала трэцяй на дыстанцыі 100 метраў з перашкодамі на апошнім этапе «Брыльянтавай лігі», які праходзіць у Бельгіі. Пераможцы, амерыканскай спартсменцы Крысці Кэстлін, наша лёгкаатлетка саступіла 0,13 сек.

5. Ва ўзросце 30-ці гадоў пайшоў з жыцця галкіпер пінскага футбольнага клуба «Хваля» Мікалай Адамец. У шпіталі, куды трапіў футбаліст, канстатавалі кровазліццё ў мозг.

Мікалай Адамец нарадзіўся ў Мікашэвічах, выхаванец мазырскай «Славіі». Да пінскай «Хвалі» чатыры сезоны гуляў за мікашэвіцкі «Граніт», яшчэ раней выступаў за «Мінск». У футбаліста засталіся жонка і дачка.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!