Вы тут

За падпал аўто — да дзесяці гадоў


Менавіта столькі пагражае невядомаму, якога сталічная міліцыя вышуквае за падпал аўтамашын у сталічным мікрараёне Малінаўка.

Тут палыхнула а палове трэцяй ночы. У выніку былі пашкоджаны «Опель Вектра», «Фольксваген Пасат», «Пежо Баксёр» і «Рэно Меган». Устаноўлена, што гэта быў падпал. За наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, якое было здзейснена агульнанебяспечным спосабам або пацягнула нанясенне шкоды ў буйным памеры, караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Як адзначаюць ва ўпраўленні правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама, з пачатку года на тэрыторыі сталіцы зарэгістравана больш за 30 фактаў наўмысных пашкоджанняў ці знішчэння аўтатранспартных сродкаў. Найбольш часта такія злачынствы мелі месца ў Цэнтральным, Савецкім і Фрунзенскім раёнах горада. Пры гэтым практычна ўсе пашкоджаныя машыны былі пакінуты ўладальнікамі ў месцах, не прызначаных для захоўвання аўтатранспартных сродкаў. Самы гучны выпадак здарыўся ў канцы лютага, калі ў двары шматкватэрнага жылога дома па праспекце Пушкіна шляхам падпалу было пашкоджана дзесяць аўтамабіляў. Агульная матэрыяльная шкода тады склала больш за 180 мільёнаў рублёў. Зламысніка затрымалі літаральна праз два дні.

А вось аўтаўладальнікам сталічная міліцыя нагадвае, што лепшы спосаб папярэдзіць наўмыснае пашкоджанне транспарту — захоўваць яго ў начны час на спецыяльна прызначаных месцах. На гарадскіх аўтастаянках, якія знаходзяцца пад аховай, зараз больш за 500 свабодных месцаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.