Вы тут

Пра­воў без аба­вяз­каў не бы­вае


Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір АНД­РЭЙ­ЧАН­КА па­дзя­ліў­ся сва­і­мі раз­ва­жан­ня­мі пра не­ка­то­рыя ак­ту­а­ліі гра­мад­ска­га і пар­ла­менц­ка­га жыц­ця
— Ула­дзі­мір Паў­ла­віч, як вы лі­чы­це, ча­му нас ву­чаць па­дзеі ва Укра­і­не?
— Тра­гіч­ныя па­дзеі ў брат­няй нам Укра­і­не ву­чаць нас бе­раг­чы мір і зго­ду ў гра­мад­стве, па­лі­тыч­ную ста­біль­насць, між­на­цы­я­наль­ную і між­рэ­лі­гій­ную зго­ду — усё тое, чым на­ша Бе­ла­русь вы­лу­ча­ец­ца на пра­ця­гу двац­ца­ці апош­ніх га­доў не толь­кі на
по­стса­вец­кай пра­сто­ры, але і ва ўсёй Еў­ро­пе. Бе­раг­чы, ца­ніць і ўся­ляк ума­цоў­ваць, бо ах­вот­ні­кі ўсё гэ­та ўзяць на зуб, рас­хіс­таць, рас­ка­лаш­ма­ціць не ўпус­цяць свой шанц, ка­лі мы яго ім па не­да­гля­дзе да­дзім.
 Сло­ва «ста­біль­насць» у не­ка­то­рых па­лі­тыч­ных ко­лах вы­клі­кае рэз­кую кры­ты­ку.
— Яны, на­пэў­на, ве­да­юць, ча­го хо­чуць.
— А ча­го хо­чуць лю­дзі, з які­мі вы су­стра­ка­е­це­ся і гу­та­ры­це пад­час ра­бо­чых па­ез­дак у вы­бар­чую акру­гу і ў ін­шыя рэ­гі­ё­ны? Што для іх са­мае га­лоў­нае?
— Тое, пра што я ўжо ска­заў — ста­біль­насць у дзяр­жа­ве, упэў­не­насць у заўт­раш­нім дні, зда­роўе, нар­маль­ны за­ро­бак, доб­рае жыл­лё, шчас­це сва­іх дзя­цей. Акра­мя гэ­та­га, асноў­на­га, лі­чаць вель­мі важ­ным ар­га­ні­за­цыю вы­твор­час­ці, са­цы­яль­ную інф­ра­струк­ту­ру, за­бес­пя­чэн­не да­моў пры­род­ным га­зам, на­леж­ныя ўмо­вы для пра­вя­дзен­ня воль­на­га ча­су, за­ня­ткаў фіз­куль­ту­рай і спор­там, да­гле­джа­ныя да­ро­гі, транс­парт­ныя зно­сі­ны з буй­ны­мі га­ра­да­мі. Ка­жу не толь­кі пра вяс­коў­цаў, але і жы­ха­роў рай­цэнт­раў і гар­па­сёл­каў. Уво­гу­ле ж уз­ро­вень іх па­трэб знач­на вы­шэй­шы, чым, ска­жам, двац­цаць-трыц­цаць га­доў та­му. Жыц­цё, пры ўсіх сён­няш­ніх праб­ле­мах, пры­кмет­на па­леп­шы­ла­ся, ча­го ча­ла­век зда­ро­ва­га ро­зу­му ад­маў­ляць не бу­дзе. Ад­па­вед­на і па­трэ­бы ўзрас­та­юць.
— На мяс­цо­вых на­чаль­ні­каў лю­дзі вам скар­дзяц­ца?
— Зрэд­ку бы­вае і та­кое. Але га­лоў­ным чы­нам раз­мо­ва ідзе пра пы­тан­ні гас­па­дар­ча­га, ка­му­наль­на­га і са­цы­яль­на­га змес­ту, для вы­ра­шэн­ня якіх не­аб­ход­ны да­дат­ко­выя фі­нан­са­выя срод­кі, а зна­чыць, і пэў­ны час.
— Срод­кі зна­хо­дзі­це?
— Су­мес­на з кі­раў­ніц­твам прад­пры­ем­стваў і рэ­гі­ё­наў: неш­та з мяс­цо­вых рэ­сур­саў, а неш­та вы­ра­ша­ем пры да­па­мо­зе аб­лас­ных і рэс­пуб­лі­кан­скіх дзяр­жаў­ных ор­га­наў.
— Мяр­ку­ю­чы па дыс­ку­сі­ях на так зва­ных «ура­да­вых га­дзі­нах» пад­час се­сій­ных па­ся­джэн­няў пар­ла­мен­та, дэ­пу­та­ты да­во­лі сур'­ёз­на зай­ма­юц­ца пы­тан­ня­мі сва­іх вы­бар­шчы­каў, асаб­лі­ва гра­мад­ска­га зна­чэн­ня, і да­во­лі вост­ра ста­вяць іх пе­рад чле­на­мі ўра­да. А ці ўва­саб­ля­ец­ца гэ­та ў за­ко­нах?
— Ка­лі б не ўва­саб­ля­ла­ся, то на­вош­та бы­лі б і за­ко­ны! Але трэ­ба ра­зу­мець, што не кож­ную слуш­ную пра­па­но­ву аба­вяз­ко­ва не­аб­ход­на афарм­ляць у нар­ма­тыў­ным ак­це, тым больш за­ка­на­даў­ча.
Да­стат­ко­ва бы­вае эле­мен­тар­най вы­ка­наў­час­ці, дзе­ла­ві­тас­ці ад­па­вед­ных служ­бо­вых асоб і іні­цы­я­ты­вы са­міх лю­дзей, каб пы­тан­не не ўзні­ка­ла і тым больш не аб­васт­ра­ла­ся. Вы­ра­шэн­не мно­гіх за­дач аб­ляг­ча­ец­ца там, дзе пра­яў­ля­юць, паў­та­раю, прос­тую дзе­ла­вую раз­ва­рот­лі­васць.
— З гэ­тым цяж­ка не па­га­дзіц­ца, але ж і ад за­ко­наў шмат што за­ле­жыць.
— Не­су­мнен­на, та­му за­ка­на­даў­чае за­бес­пя­чэн­не дзяр­жаў­на­га бу­даў­ніц­тва, раз­віц­ця эка­но­мі­кі і са­цы­яль­най сфе­ры па­ста­ян­на зна­хо­дзіц­ца ў цэнт­ры ўва­гі пар­ла­мен­та. Па­ла­тай прад­стаў­ні­коў ця­пе­раш­ня­га дэ­пу­тац­ка­га скла­ду пры­ня­ты шэ­раг важ­ных за­ко­наў, якія ад­па­вя­да­юць гра­мад­скім ін­та­рэ­сам і дзяр­жаў­ным за­да­чам. На чар­го­вай, пя­тай се­сіі, якая ад­кры­ец­ца 2 каст­рыч­ні­ка, мы пра­цяг­нем ра­бо­ту ў гэ­тым кі­рун­ку.
— Ужо агу­ча­ныя па­праў­кі ў не­ка­то­рыя за­ко­ны па пы­тан­нях мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня і са­ма­кі­ра­ван­ня бу­дуць раз­гле­джа­ны?
— Да­ку­мент рых­ту­ец­ца да дру­го­га чы­тан­ня.
— На­га­дай­це га­лоў­ныя но­ва­ўвя­дзен­ні.
— Мяр­ку­ец­ца даць пра­ва аб­лас­ным Са­ве­там дэ­пу­та­таў і Са­ве­там дэ­пу­та­таў ба­за­ва­га тэ­ры­та­ры­яль­на­га ўзроў­ню са­ма­стой­на вы­зна­чаць ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян, якім бу­дзе аказ­вац­ца са­цы­яль­ная пад­трым­ка, а вы­кан­ка­мам пяр­віч­на­га ўзроў­ню — пра­ва ства­раць ка­му­наль­ныя ўні­тар­ныя прад­пры­ем­ствы па ака­зан­ні гра­ма­дзя­нам па­слуг у бу­даў­ніц­тве і ра­мон­це жы­лых да­моў, а так­са­ма гас­па­дар­чых па­бу­доў на зя­мель­ных участ­ках гра­ма­дзян. Мяс­цо­вым вы­ка­наў­чым і рас­па­рад­чым ор­га­нам за­ко­на­пра­ект да­зва­ляе фі­нан­са­ваць вы­дат­кі на ін­вес­ты­цый­ныя пра­гра­мы і пра­ек­ты ор­га­наў мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня і са­ма­кі­ра­ван­ня пяр­віч­на­га ўзроў­ню з іх бюд­жэ­таў.
— Кан­стру­я­ван­не агуль­на­аба­вяз­ко­вых нар­ма­тыў­ных прад­пі­сан­няў — спра­ва ня­прос­тая?
— Вель­мі ня­прос­тая, і бы­ла б для нас яшчэ знач­на больш пра­ца­ём­кай, ка­лі б не бы­ло адзі­най дзяр­жаў­най за­ка­на-
т­вор­чай сіс­тэ­мы, аб'­яд­на­на­га ін­тэ­ле­кту­аль­на­га па­тэн­цы­я­лу суб'­ек­таў пра­ва за­ка­на­даў­чай іні­цы­я­ты­вы і пар­ла­мен­та­ры­яў з апо­рай на экс­перт­ную су­поль­насць і шы­ро­кую гра­мад­скую дум­ку. Гэ­та не­су­мнен­нае да­сяг­нен­не пра­ва­твор­чай па­лі­ты­кі ў на­шай дзяр­жа­ве.
— Ця­пер ідзе гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не пра­ек­та но­ва­га За­ко­на «Аб ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй». На­пэў­на, ён ста­не ад­ным з клю­ча­вых у пра­гра­ме асен­няй се­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў?
— Ка­лі ён па­сту­піць у пар­ла­мент, мы яго раз­гле­дзім у пер­шую чар­гу.
— На­коль­кі, на ваш по­гляд, за­па­тра­ба­ва­ны за­кла­дзе­ныя ў за­ко­на­пра­ек­це ме­ры су­праць­дзе­ян­ня ка­руп­цыі?
— Тое, што да­ку­мент па да­ру­чэн­ні Прэ­зі­дэн­та вы­не­се­ны на шы­ро­кае гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не, пад­крэс­лі­вае яго асаб­лі­вую гра­мад­скую і дзяр­жаў­ную важ­насць. Ка­руп­цыя — зло, якое па­гра­жае гра­мад­ска­му спа­кою і на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы, та­му ме­ры ба­раць­бы з ёю па­він­ны быць сіс­тэм­ны­мі, што і пра­ду­гледж­вае за­ко­на­пра­ект. Вя­лі­кае зна­чэн­не гра­мад­ска­га аб­мер­ка­ван­ня ан­ты­ка­руп­цый­ных за­ха­даў ба­чыц­ца мне не толь­кі ў маг­чы­мас­ці змяс­тоў­на­га ўдас­ка­на­лен­ня да­ку­мен­та, але і ў яго ўплы­ве на свя­до­масць гра­ма­дзян, вы­пра­цоў­ку пра­віль­ных, за­ко­на­па­слух­мя­ных па­во­дзін. Ду­маю, гэ­та па­він­на зра­біць больш ад­чу­валь­ны­мі кро­кі да мі­ні­мі­за­цыі і бла­кі­роў­кі ка­руп­цый­ных зла­чын­стваў.
— На на­ра­дзе, пры­све­ча­най комп­лекс­най ка­рэк­ці­роў­цы кры­мі­наль­на­га і кры­мі­наль­на-пра­цэ­су­аль­на­га за­ка­на­даў­ства, кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што за­ка­на­даў­ства ні ў якім ра­зе не па­він­на ства­раць умоў для па­збя­ган­ня ад­каз­нас­ці. Што бу­дзе зроб­ле­на на асен­няй се­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў для рэа­лі­за­цыі ў за­ко­нах прын­цы­пу не­па­збеж­нас­ці па­ка­ран­ня за здзейс­не­ныя зла­чын­ствы?
— Гэ­ты прын­цып у пра­ва­вой ба­зе рэа­лі­зу­ец­ца. Ра­зам з тым ра­бо­та над па­праў­ка­мі ў кры­мі­наль­нае, кры­мі­наль­на-пра­цэ­су­аль­нае, ад­мі­ніст­ра­цый­нае і ін­шае за­ка­на­даў­ства, якое рэг­ла­мен­туе пы­тан­ні ад­каз­нас­ці і бяс­пе­кі, вя­дзец­ца з пунк­ту гле­джан­ня не­аб­ход­нас­ці пра­па­на­ва­ных но­ва­ўвя­дзен­няў у су­час­най сі­ту­а­цыі, на што і звяр­нуў ува­гу за­ка­на­даў­цаў Прэ­зі­дэнт. Ума­ца­ван­не мер ад­каз­нас­ці за зла­чын­ствы, асаб­лі­ва гра­мад­ска не­бяс­печ­ныя, дак­лад­нае раз­ме­жа­ван­не пра­воў і аба­вяз­каў — та­кі наш па­ды­ход ва ўдас­ка­на­лен­ні пра­ва­вой ба­зы. Так, на­прык­лад, да дру­го­га чы­тан­ня рых­ту­юц­ца зме­ны і да­паў­нен­ні ў не­ка­то­рыя ко­дэк­сы, якія ўзмац­ня­юць кры­мі­наль­ную ад­каз­насць за не­за­кон­нае па­ля­ван­не і не­за­кон­ную зда­бы­чу ры­бы. Пра­ду­гле­джа­ны так­са­ма ме­ры ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці за ад­мі­ніст­ра­цый­ныя пра­ва­па­ру­шэн­ні, якія на­но­сяць шко­ду на­ва­коль­на­му ася­род­дзю і су­пя­рэ­чаць па­рад­ку пры­ро­да­ка­ры­стан­ня.
— Вы лі­чы­це на­столь­кі важ­ным дак­лад­нае раз­ме­жа­ван­не ў за­ка­на­даў­чых ак­тах пра­воў і аба­вяз­каў?
— Пра­воў без аба­вяз­каў не бы­вае. Не па­він­на быць і рас­плы­віс­тас­ці, ня­пэў­нас­ці ў іх фар­му­лі­роў­цы. Што та­кое аба­вяз­кі? Яны не зво­дзяц­ца толь­кі да на­леж­на­га вы­ка­нан­ня пэў­ных функ­цый на сва­ім ра­бо­чым мес­цы. Гэ­та нор­мы год­ных, у глы­бо­кім сэн­се, па­во­дзін у да­чы­нен­ні да сва­ёй дзяр­жа­вы, а так­са­ма на прад­пры­ем­стве, ва ўста­но­ве, ва ўза­е­ма­ад­но­сі­нах з кі­раў­ні­ка­мі і пад­на­ча­ле­ны­мі, у ка­лек­ты­ве, у гра­мад­скіх мес­цах, у сям'і, на пры­ро­дзе, у да­чы­нен­ні да ка­лег, сяб­роў, не­зна­ё­мых лю­дзей. Ка­лі ча­ла­век іх на­ўмыс­на па­ру­шае, а то і іг­на­руе, то за­ко­ны па­він­ны па­ка­заць яму, мяк­ка ка­жу­чы, яго па­мыл­ку. Чым менш та­кіх па­мы­лак, тым больш па­рад­ку, спа­кою і зго­ды ў гра­мад­стве і ў ду­шы ча­ла­ве­ка.
— Па тра­ды­цыі асен­няя се­сія Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў бюд­жэт­ная. Дэ­пу­та­ты пры­ма­юць удзел у рас­пра­цоў­цы га­лоў­на­га фі­нан­са­ва­га да­ку­мен­та кра­і­ны на на­ступ­ны год?
— Пры­ма­юць. Ня­даў­на пра­ект бюд­жэ­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2015 год быў аб­мер­ка­ва­ны на па­ся­джэн­ні Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў.
— Мож­на ча­каць пры­няц­ця доб­ра пра­пра­ца­ва­на­га, зба­лан­са­ва­на­га і рэа­ліс­тыч­на­га да­ку­мен­та?
— На гэ­та на­стро­е­ны ўсе ўдзель­ні­кі бюд­жэт­на­га пра­цэ­су. Урад і пар­ла­мент яшчэ ча­кае знач­ная ра­бо­та над бюд­жэт­ны­мі па­зі­цы­я­мі.
— Ула­дзі­мір Паў­ла­віч, асен­няя се­сія бу­дзе на­пру­жа­най?
— У па­ста­ян­ных ка­мі­сі­ях па­ла­ты ўжо больш за 50 за­ко­на­пра­ек­таў, амаль па­ло­ва з якіх пра­пра­цоў­ва­ец­ца да аб­мер­ка­ван­ня ў дру­гім чы­тан­ні. Ся­род гэ­тых да­ку­мен­таў блок па­пра­вак у дзей­нае за­ка­на­даў­ства па пы­тан­нях гас­па­дар­чых та­ва­рыст­ваў, пры­ва­ты­за­цыі дзяр­жаў­най ма­ё­мас­ці, га­ран­та­ва­най кам­пен­са­цыі бан­каў­скіх укла­даў фі­зіч­ных асоб, аба­ро­ны ін­фар­ма­цыі, за­бес­пя­чэн­ня па­гра­ніч­най бяс­пе­кі, су­праць­дзе­ян­ня ганд­лю людзь­мі, ле­ка­вых срод­каў. Ідуць уз­гад­няль­ныя пра­цэ­ду­ры па пра­ек­це За­ко­на «Аб рын­ку каш­тоў­ных па­пер». Ня­даў­на на раз­гляд дэ­пу­та­таў уне­се­ны пра­ект Ляс­но­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Да­ку­мен­ты пра­цяг­ва­юць па­сту­паць. Так што се­сія бу­дзе змяс­тоў­на на­сы­ча­най і, я ўпэў­не­ны, плён­най.
Аляк­сандр ФІ­ЛІ­МО­НАЎ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.