Вы тут

Што ў са­цы­яль­ным па­ке­це для пе­да­го­га?


Ад ча­го за­ле­жыць са­цы­яль­ны ста­тус пе­да­го­га: ад уз­роў­ню яго за­роб­каў, маг­чы­мас­ці вы­ра­шыць жыл­лё­вае пы­тан­не, упэў­не­нас­ці ў заўт­раш­нім дні або ад пер­ша­га, дру­го­га і трэ­ця­га ра­зам? А мо­жа, са­цы­яль­ны ста­тус — гэ­та яшчэ і імідж пра­фе­сіі пе­да­го­га ў гра­мад­стве? Ві­дэа­бры­фінг, які прай­шоў у Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі з удзе­лам прад­стаў­ні­коў усіх рэ­гі­ё­наў, па­ві­нен быў даць ад­каз на пы­тан­не: што ро­біц­ца для та­го, каб пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці ста­лі пры­ця­галь­ны­мі для школь­ных вы­дат­ні­каў? Якія за­ха­ды рэа­лі­зу­юц­ца на мес­цах для та­го, каб ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты за­ста­ва­лі­ся пра­ца­ваць ва ўста­но­вах аду­ка­цыі пас­ля ад­пра­цоў­кі па раз­мер­ка­ван­ні і як за­ах­воч­ва­юц­ца на­стаў­ні­кі да па­вы­шэн­ня сва­ёй ква­лі­фі­ка­цыі і якас­ці пра­цы?
Мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей МАС­КЕ­ВІЧ лі­чыць, што сён­ня не­да­стат­ко­ва ўва­гі на­да­ец­ца ма­раль­на­му сты­му­ля­ван­ню пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў . За пер­шае паў­год­дзе гэ­та­га го­да дзяр­жаў­ных уз­на­га­род бы­лі ўда­сто­е­ны 15 ра­бот­ні­каў сіс­тэ­мы аду­ка­цыі. 120 ра­бот­ні­каў атры­ма­лі на­груд­ны знак «Вы­дат­нік аду­ка­цыі», 207 бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны га­на­ро­вай гра­ма­тай Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі і 523 ра­бот­ні­кі атры­ма­лі гра­ма­ты га­лоў­на­га аду­ка­цый­на­га ве­дам­ства.

Але, на дум­ку мі­ніст­ра, у сіс­тэ­ме аду­ка­цыі пра­цуе на­мно­га больш вы­дат­ных асоб, за­слу­гі якіх вар­та за­ах­во­ціць. Сяр­гей Мас­ке­віч лі­чыць, што да кан­ца го­да кож­ная воб­ласць па­він­на прад­ста­віць на зван­не «За­слу­жа­ны на­стаў­нік» яшчэ як мі­ні­мум па ад­ным кан­ды­да­це. Між ін­шым, за­раз у ста­дыі рас­пра­цоў­кі зна­хо­дзіц­ца пы­тан­не аб увя­дзен­ні зван­ня «На­род­ны на­стаў­нік». Гэ­та бу­дзе яшчэ ад­на пры­ступ­ка, на якую змо­жа ўзняц­ца пе­да­гог.
— Тыя ідэі, якія вы­спя­ва­юць у пра­фе­сій­най су­поль­нас­ці, праф­са­юз заў­сё­ды да­во­дзіць да ве­да­ма і Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, і ін­шых дзяр­жаў­ных ор­га­наў кі­ра­ван­ня, — за­зна­чыў на­мес­нік стар­шы­ні ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­ман ДА­ПІ­РА. — Рост над­ба­вак за на­яў­насць ква­лі­фі­ка­цый­ных ка­тэ­го­рый — гэ­та тое, да ча­го мы імк­ну­лі­ся апош­нія тры-ча­ты­ры га­ды. На­ша ўва­га бы­ла пры­ка­ва­на да боль­шай ды­фе­рэн­цы­я­цыі ў апла­це пра­цы па­між пе­да­га­гіч­ны­мі ра­бот­ні­ка­мі, якія ма­юць пер­шую, вы­шэй­шую ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі і ка­тэ­го­рыю «на­стаў­нік-ме­та­дыст». Для нас гэ­та бы­ло асноў­най за­да­чай. Маг­чы­ма, яе вы­ра­шэн­не пад­штурх­не ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў па­гля­дзець на шко­лу і ўво­гу­ле на сіс­тэ­му аду­ка­цыі як на сіс­тэ­му свай­го доў­га­тэр­мі­но­ва­га раз­віц­ця, сва­ёй доў­га­тэр­мі­но­вай кар'­е­ры. Да­пла­та за на­яў­насць ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі ця­пер бу­дзе зай­маць у за­роб­ках на­стаў­ні­каў знач­на боль­шую «ва­гу». І гэ­та пра­віль­на...
Але нам ёсць яшчэ над чым пра­ца­ваць. Два га­ды та­му мы па прось­бе Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі рас­пра­ца­ва­лі свае пра­па­но­вы па на­паў­нен­ні са­цы­яль­на­га па­ке­та для пе­да­го­гаў з улі­кам во­пы­ту су­сед­ніх кра­ін, у які ўвай­шлі пы­тан­ні пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня, жыл­лё­выя пы­тан­ні, га­ран­тыі ў сфе­ры аду­ка­цыі, кам­пен­са­цыі вы­дат­каў на пра­езд, зніж­кі на ка­му­наль­ныя па­слу­гі, ма­біль­ную су­вязь і мно­гія ін­шыя за­ха­ды. Штось­ці з на­шых пра­па­ноў ужо па­кры­се па­ча­ло ўка­ра­няц­ца (на­прык­лад, з'я­ві­лі­ся са­цы­яль­ныя та­ры­фы на ма­біль­ную су­вязь для пе­да­го­гаў. — Аўт.). Штось­ці яшчэ зна­хо­дзіц­ца ў ста­дыі раз­гля­ду... Нам зда­ец­ца вель­мі ці­ка­вым до­свед на­шых ка­лег з Ка­зах­ста­на, дзе пе­да­го­гам у апош­нія га­ды вы­плач­ва­ец­ца да­па­мо­га на азда­раў­лен­не ў па­ме­ры не мен­шым за служ­бо­вы аклад. Больш за тое, за­раз у Ка­зах­ста­не вы­ра­ша­ец­ца пы­тан­не аб па­ве­лі­чэн­ні гэ­тай да­па­мо­гі да па­ме­ру двух служ­бо­вых акла­даў.
Рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Аляк­сандр ЖУК лі­чыць не­аб­ход­ным зра­біць на­вед­ван­не му­зе­яў для пе­да­го­гаў бяс­плат­ным, а на бі­ле­ты ў тэ­ат­ры прак­ты­ка­ваць зніж­кі, каб пе­да­го­гі ме­лі маг­чы­масць для ўлас­на­га са­ма­раз­віц­ця і па­шы­рэн­ня кру­га­гля­ду.
— Ад та­го, які на­стаў­нік бу­дзе пра­ца­ваць з пад­рас­та­ю­чым па­ка­лен­нем, ад са­цы­яль­на­га са­ма­ад­чу­ван­ня пе­да­го­га за­ле­жыць вы­ха­ван­не пра­фе­сі­я­на­лаў, а зна­чыць, бу­ду­чы­ня на­шай кра­і­ны, — пад­крэс­лі­вае Аляк­сандр Жук. — І ка­лі мы хо­чам ба­чыць вы­нік, зна­чыць, па­він­ны пад­трым­лі­ваць пра­фе­сі­я­на­лаў.
На­пя­рэ­дад­ні Дня на­стаў­ні­ка пе­рад ува­хо­дам у га­лоў­ны пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт кра­і­ны з'я­віц­ца скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя «На­стаў­ні­ца пер­шая мая», якая, маг­чы­ма, пры­му­сіць гра­мад­ства за­ду­мац­ца над ро­ляй на­стаў­ні­ка ў на­шым жыц­ці.
— Ка­лі ка­заць аб па­вы­шэн­ні прэ­сты­жу пра­фе­сіі пе­да­го­га, то гэ­та не толь­кі фі­нан­са­вая пад­трым­ка і ма­тэ­ры­яль­нае сты­му­ля­ван­не. Пра ра­бо­ту пе­да­го­га баць­кі і со­цы­ум мяр­ку­юць па яе якас­ці, па ўзроў­ні да­сяг­нен­няў яго на­ву­чэн­цаў. А гэ­та зна­чыць, што пе­да­гог па­ві­нен мець мак­сі­маль­на шмат ча­су і маг­чы­мас­цяў для та­го, каб якас­на пад­рых­та­вац­ца да ву­чэб­ных за­ня­ткаў. Але, на жаль, сён­ня пе­да­го­гі вы­му­ша­ны вы­кон­ваць шмат не­ўлас­ці­вых ім функ­цый, у вы­ні­ку ча­го мы страч­ва­ем якасць аду­ка­цыі — тое, на што ў пер­шую чар­гу па­ві­нен пра­ца­ваць пе­да­гог, — кан­ста­та­ва­ла пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка Упраў­лен­ня аду­ка­цыі Мі­набл­вы­кан­ка­ма Жан­на ВА­РА­БЕЙ.
Раз­мо­ва іш­ла так­са­ма пра тое, што сён­ня най­маль­ні­ку ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі вель­мі скла­да­на пад­вес­ці ма­ты­ва­цый­ную ба­зу пад тое, каб ма­ла­ды спе­цы­я­ліст за­стаў­ся ў яго пра­ца­ваць. Па­вы­шэн­не за­роб­каў, якое ад­бы­ло­ся з 1 ве­рас­ня, ма­ла­дых пе­да­го­гаў за­кра­ну­ла ў най­мен­шай сту­пе­ні. Да атры­ман­ня ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі ім яшчэ трэ­ба «да­рас­ці». Але ці хо­піць цярп­лі­вас­ці ў ма­ла­дых на­стаў­ні­каў? Або ім пра­сцей бу­дзе праз два га­ды збег­чы з аду­ка­цыі ў ін­шую сфе­ру?
На­дзея Нiкалаева.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».