Вы тут

Поў­ны або част­ко­вы пос­пех?


Што мо­жа пе­ра­шко­дзіць урэ­гу­ля­ван­ню кан­флік­ту на ўсхо­дзе Укра­і­ны

Дамоўленасці, да­сяг­ну­тыя 5 ве­рас­ня ў Мін­ску пад­час су­стрэ­чы трох­ба­ко­вай кан­такт­най гру­пы па Укра­і­не, мо­гуць за­вяр­шыц­ца поў­ным пос­пе­хам у спы­нен­ні кро­ва­пра­ліц­ця, а мо­гуць і част­ко­вым, што дасць ба­кам час для та­го, каб ака­заць эфек­тыў­ную да­па­мо­гу па­цяр­пе­лым удзель­ні­кам гра­ма­дзян­скай вай­ны, у тым лі­ку і мір­на­му на­сель­ніц­тву. У лю­бым вы­пад­ку, гэ­та доб­ры па­ча­так на фо­не па­ста­ян­на­га ва­ен­на­га про­ці­бор­ства мі­ну­лых дзён і вя­лі­кіх ах­вяр, не­аб­ход­насць якіх цяж­ка рас­тлу­ма­чыць. Якія праб­ле­мы мо­гуць па­ўстаць у да­лей­шым урэ­гу­ля­ван­ні ця­пе­раш­няй цяж­кай сі­ту­а­цыі на ўсхо­дзе Укра­і­ны?
Перш за ўсё, вя­до­ма, ка­ла­саль­ны дэ­фі­цыт да­ве­ру па­між ба­ка­мі. Там, дзе толь­кі што лі­ла­ся кроў і ра­бі­лі­ся за­явы пра вай­ну да пе­ра­мож­на­га кан­ца, ня­гле­дзя­чы на ах­вя­ры, цяж­ка ад­ра­зу ча­каць га­тоў­нас­ці ім­гнен­на пры­мі­рыц­ца, за­быў­шы­ся на ўсё.
Ужо з'я­ві­ла­ся ін­фар­ма­цыя аб тым, што па пунк­це пра­та­ко­ла, які аб­вя­шчае «не­ад­клад­на вы­зва­ліць усіх за­клад­ні­каў і не­за­кон­на ўтры­ма­ных асоб», у ба­коў ёсць сур'­ёз­ныя роз­на­чы­тан­ні. Так, па за­явах прад­стаў­ні­коў мя­цеж­ных Да­не­цка і Лу­ган­ска, яны ў ад­каз на вы­зва­лен­не ўзя­тых у па­лон укра­ін­скіх вай­скоў­цаў ча­ка­юць, што на во­лю бу­дуць ад­пу­шча­ныя ўсе іх пры­хіль­ні­кі, у тым лі­ку арыш­та­ва­ныя і ў мес­цах, дзе ва­ен­ныя дзе­ян­ні не­па­срэд­на не вя­лі­ся. Афі­цый­ны ж Кі­еў на­стой­вае на тым, што асо­бы, арыш­та­ва­ныя за ме­жа­мі Да­не­цкай і Лу­ган­скай аб­лас­цей ні­я­ка­га да­чы­нен­ня да гэ­та­га пунк­та пра­та­ко­ла не ма­юць.
Ня­дзіў­на і тое, што страль­ба ў мес­цах ва­ен­ных дзе­ян­няў не спы­ня­ец­ца цал­кам. З-за кан­цэнт­ра­цыі ве­лі­зар­най коль­кас­ці ўзбро­е­ных лю­дзей, у тым лі­ку ўліч­ва­ю­чы не­сіс­тэм­ную пад­па­рад­ка­ва­насць атра­даў з абод­вух ба­коў, цяж­ка па­збег­нуць но­вых пра­ва­ка­цый, якія мо­гуць рэз­ка ўсклад­ніць сі­ту­а­цыю.
Ад­ной з га­лоў­ных праб­лем з'яў­ля­ец­ца ня­яс­насць з пла­на­мі тых, хто аказ­вае моц­ны ўплыў на дзе­ян­ні Кі­е­ва. Мно­гіх збян­тэ­жы­ла тое, што на пра­ве­дзе­ных на пра­ця­гу апош­ня­га тыд­ня пе­ра­мо­вах у Мін­ску роз­на­га ўзроў­ню ад­сут­ні­ча­лі афі­цый­ныя прад­стаў­ні­кі ЗША, ха­ця ўсім вя­до­ма, што яны ады­гры­ва­юць знач­ную ро­лю ў па­дзеі ва Укра­і­не.
У той жа час пра па­зі­цыю ЗША мож­на мер­ка­ваць па су­мес­ных ву­чэн­нях Укра­і­ны з вой­ска­мі НА­ТА, дзе аме­ры­кан­цы тра­ды­цый­на да­мі­ну­юць, ажыц­цяў­ля­ю­чы боль­шасць ва­ен­ных рас­хо­даў. Уяў­ля­ец­ца, што ва­ен­ныя ву­чэн­ні та­ко­га ро­ду ў кра­і­не, якая ва­юе, з'яў­ля­юц­ца не са­май леп­шай ідэ­яй: уліч­ва­ю­чы нер­во­вую рэ­ак­цыю Ра­сіі на НА­ТА, гэ­та не да­па­мо­жа зні­зіць на­пру­жа­насць у рэ­гі­ё­не.
У су­вя­зі з гэ­тым і ін­шы­мі фак­та­мі Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў у ін­тэр­в'ю вя­ду­ча­му пра­гра­мы «Вест­кі ў су­бо­ту» на тэ­ле­ка­на­ле «Ра­сія-1» аб да­чы­нен­ні ЗША да кан­флік­ту ва Укра­і­не: «У чы­іх гэ­та ін­та­рэ­сах? Вам тлу­ма­чыць не трэ­ба. І ўжо не ў ін­та­рэ­сах еў­ра­пей­цаў. Гэ­та «дзядзь­ка Сэм» з-за акі­я­на па­ста­ян­на пад­штур­хоў­вае нас да гэ­тай бой­ні...».
Яшчэ ад­ным мо­ман­там для тры­во­гі з'яў­ля­юц­ца сур'­ёз­ныя су­пя­рэч­нас­ці па­між са­мі­мі паў­стан­ца­мі на­конт бу­ду­ча­га ста­ту­су дзвюх аб­лас­цей і ме­жаў тэ­ры­то­рыі, якія кант­ра­лю­юц­ца імі. Ад іх прад­стаў­ні­коў роз­на­га ўзроў­ню ідуць су­пя­рэч­лі­выя за­явы як пра га­тоў­насць за­стац­ца на асаб­лі­вых пра­вах у скла­дзе Укра­і­ны, так і аб не­маг­чы­мас­ці па­доб­на­га сцэ­на­рыя і іні­цы­я­ван­ні поў­на­га вы­ха­ду са скла­ду кра­і­ны.
Асця­рож­ны ап­ты­мізм вы­клі­ка­юць пунк­ты ў пра­та­ко­ле пе­ра­моў, у якіх га­во­рыц­ца аб дэ­цэнт­ра­лі­за­цыі ўла­ды шля­хам пры­няц­ця за­ко­на Укра­і­ны «Аб ча­со­вым па­рад­ку мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня ў асоб­ных ра­ё­нах Да­не­цкай і Лу­ган­скай аб­лас­цей» і аб на­ступ­ным пра­вя­дзен­ні да­тэр­мі­но­вых мяс­цо­вых вы­ба­раў у гэ­тым рэ­гі­ё­не. Гэ­та ўжо са­праў­ды па­доб­на на мір­ны сцэ­на­рый, які мо­жа быць рэа­лі­за­ва­ны пры поў­най за­ці­каў­ле­нас­ці ба­коў.
Над­зеі да­дае і пункт, у ад­па­вед­нас­ці з якім па­ві­нен быць пры­ня­ты за­кон аб не­да­пу­шчэн­ні пе­ра­сле­ду і па­ка­ран­ня асоб «у су­вя­зі з па­дзея­мі, якія ме­лі мес­ца ў асоб­ных ра­ё­нах Да­не­цкай і Лу­ган­скай аб­лас­цей Укра­і­ны». Ён, як і па­пя­рэд­нія, азна­чае як пры­знан­не вяр­хоў­най юрыс­дык­цыі Кі­е­ва, так і ства­рэн­не са­праў­ды спры­яль­ных аб­ста­він для мір­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ня су­праць­ста­ян­ня, па­коль­кі без та­кой га­ран­тыі раз­збро­іц­ца апа­лчэн­цам не з ру­кі.
Не­ка­то­рыя пад­ста­вы для пос­пе­ху пры­ня­та­га ў Мін­ску пла­на ўрэ­гу­ля­ван­ня дае і ак­ты­ві­за­цыя дзей­нас­ці АБ­СЕ. У ня­дзе­лю дзей­ны стар­шы­ня АБ­СЕ, прэ­зі­дэнт Швей­ца­рыі Дзідзье Бурк­халь­тэр за­явіў: «На­зі­раль­ная мі­сія ва Укра­і­не ства­ры­ла ме­ха­нізм для раз­бо­ру вы­пад­каў па­ру­шэн­ня рэ­жы­му спы­нен­ня агню. Ён бу­дзе да­пра­ца­ва­ны ў су­пра­цоў­ніц­тве з ба­ка­мі на пра­ця­гу блі­жэй­шых дзён і га­дзін».
Вя­до­ма, АБ­СЕ, на жаль, не мае не­аб­ход­на­га ста­ту­су для пры­му­су да мі­ру ба­коў у вы­пад­ку па­ру­шэн­ня імі за­клю­ча­на­га па­гад­нен­ня, але ўсё ж па­с­рэд­ніц­тва та­ко­га ро­ду за­раз не­аб­ход­на ў пер­шую чар­гу.
Хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, што абод­ва ба­кі до­сыць зня­сі­ле­ныя ў вы­ні­ку доў­га­га су­праць­ста­ян­ня, каб пра­явіць раз­важ­лі­васць і не па­да­рваць та­кі ня­ўстой­лі­вы мір у рэ­гі­ё­не. Ім не­аб­ход­на звяр­нуц­ца ў пер­шую чар­гу да сур'­ёз­ных праб­лем у эка­но­мі­цы на­пя­рэ­дад­ні на­ды­хо­дзя­чай зі­мы і на­рас­таль­на­га эка­на­міч­на­га спа­ду ў кра­і­не.
Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,
док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.