Вы тут

Элі­тар­ная шко­ла для юных ма­тэ­ма­ты­каў



У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ад­кры­ва­ец­ца но­вы аду­ка­цый­ны се­зон «Шко­лы юна­га ма­тэ­ма­ты­ка».

Гэ­та бяс­плат­ныя ву­чэб­ныя кур­сы, якія ар­га­ні­зу­юц­ца ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­ным фа­куль­тэ­там БДУ для роз­ных ка­тэ­го­рый школь­ні­каў. Так, вуч­ні 5—8 кла­саў змо­гуць пад­рых­та­вац­ца да рэс­пуб­лі­кан­ска­га ма­тэ­ма­тыч­на­га кон­кур­су «Кен­гу­ру» і алім­пі­яд. Для стар­ша­клас­ні­каў пра­ду­гле­джа­ны за­ня­ткі па вы­ву­чэн­ні школь­най пра­гра­мы на па­глыб­ле­ным уз­роў­ні і пад­рых­тоў­цы да па­ступ­лен­ня на фа­куль­тэ­ты ма­тэ­ма­тыч­на­га про­фі­лю. Вы­пуск­ні­кі школ змо­гуць удас­ка­на­ліць свае ве­ды і ўмен­ні ў ра­шэн­ні за­дач цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня і стаць удзель­ні­кам воч­най алім­пі­я­ды па ма­тэ­ма­ты­цы «Абі­ту­ры­ент БДУ». Да­рэ­чы, пры­зё­ры гэ­тых спа­бор­ніц­тваў пры роў­най коль­кас­ці на­бра­ных ба­лаў бу­дуць мець пе­ра­важ­нае пра­ва пры за­лі­чэн­ні на лю­бую спе­цы­яль­насць ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га фа­куль­тэ­та.

На­ву­чаць школь­ні­каў бу­дуць вы­клад­чы­кі ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га фа­куль­тэ­та. За­ня­ткі ар­га­ні­зу­юц­ца раз на ты­дзень па су­бо­тах у аў­ды­то­ры­ях га­лоў­на­га кор­пу­са БДУ. За­піс на кур­сы да 20 ве­рас­ня. Но­вы на­ву­чаль­ны год «стар­туе» ў шко­ле 27 ве­рас­ня.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.