Вы тут

Энер­ге­тыч­ная «біт­ва» мяс­цо­ва­га ўзроў­ню


Вый­граць яе — зна­чыць у бу­ду­чы­ні жыць у бяс­пе­цы

У Мар'­і­най Гор­цы прэ­зен­та­ва­лі план дзе­ян­няў для ўстой­лі­ва­га энер­ге­тыч­на­га раз­віц­ця Пу­ха­віц­ка­га ра­ё­на, пра­ца над якім вя­ла­ся з 2012 го­да ў рам­ках пра­ек­та «Пра­соў­ван­не энер­га­збе­ра­галь­ных тэх­на­ло­гій і ад­наў­ляль­ных кры­ніц энер­гіі на мяс­цо­вым уз­роў­ні». Ад­мыс­ло­вую пра­гра­му з усі­мі пад­лі­ка­мі зра­бі­лі спе­цы­я­ліс­ты Цэнт­ра эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў пры пад­трым­цы Пу­ха­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма.

Не сак­рэт, што рэ­сур­сы за­кан­чва­юц­ца: пры­клад­на пад­лі­ча­ны да­ты, ка­лі ў све­це скон­чац­ца не­ад­наў­ляль­ныя наф­та і газ. Эко­ла­гі пра­па­ну­юць ужо сён­ня ак­тыў­на пе­ра­хо­дзіць да аль­тэр­на­ты­вы: збе­ра­гаць энер­гію і вы­ка­рыс­тоў­ваць ад­наў­ляль­ныя кры­ні­цы.
«Біт­ва за энер­ге­тыч­ную бяс­пе­ку бу­ду­чы­ні і зда­ро­вае на­ва­кол­ле бу­дзе вый­гра­на аль­бо прай­гра­на ме­на­ві­та на мяс­цо­вым уз­роў­ні», — з гэ­тай фра­зы су­пра­цоў­нік ЦЭР Дзміт­рый БУ­РОН­КІН па­чаў прэ­зен­та­цыю пла­на. Эка­ла­гіч­ную эс­та­фе­ту ў Бе­ла­русь пе­рад­алі кра­і­ны Еў­ра­са­ю­за. Пры­кла­дам для гэ­та­га пра­ек­та ста­ла пры­ня­тая ў 2008 го­дзе агуль­на­еў­ра­пей­ская стра­тэ­гія «20–20–20».

Згодна з ёй, да 2020 года агульныя энергазатраты ў краінах ЕС па­він­ны ска­ра­ціц­ца на 20%, до­ля энер­гіі ад ад­наў­ляль­ных кры­ніц — вы­рас­ці да 20%, а ўзро­вень вы­кі­даў вуг­ля­кіс­ла­га га­зу ў ат­мас­фе­ру так­са­ма па­ві­нен ска­ра­ціц­ца на 20%. Та­кім чы­нам, га­лоў­ная ідэя бе­ла­рус­ка­га пра­ек­та дуб­люе еў­ра­пей­скую кан­цэп­цыю: ужо сён­ня не­аб­ход­на ска­ра­ціць энер­га­за­тра­ты і вы­кі­ды вуг­ля­кіс­ла­га га­зу ў ат­мас­фе­ру, вы­ка­рыс­тоў­ваць больш ад­наў­ляль­ных кры­ніц энер­гіі.
На­га­да­ем: пра­ект пра­во­дзіц­ца ў трох экс­пе­ры­мен­таль­ных рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі — Брас­лаў­скім, Шчу­чын­скім і Пу­ха­віц­кім. Да­рэ­чы, план не­ад­на­ра­зо­ва аб­мяр­коў­ваў­ся і ка­рэк­ці­ра­ваў­ся, бо ў кож­на­га жы­ха­ра бы­ла маг­чы­масць пра­па­на­ваць свае ва­ры­ян­ты і ідэі.
Арыф­ме­ты­ка эканоміі
Ня­даў­на Мар'іна Горка да­лу­чы­ла­ся да пра­гра­мы «Па­гад­нен­не мэ­раў» — іні­цы­я­ты­вы ЕС, удзель­ні­кі якой пры­ма­юць на ся­бе доб­ра­ах­вот­ныя аба­вяз­кі раз­ві­ваць энер­ге­тыч­ны сек­тар у сва­ім му­ні­цы­па­лі­тэ­це. Пад­піс­ва­ю­чы гэ­тае па­гад­нен­не, мяс­цо­выя ўла­ды га­ран­ту­юць за­бяс­пе­чыць да 2020 го­да ска­ра­чэн­не вы­кі­даў CO2 шля­хам па­вы­шэн­ня энер­ге­тыч­най эфек­тыў­нас­ці і ін­вес­ты­цый у ад­наў­ляль­ныя кры­ні­цы энер­гіі. Да­рэ­чы, Мар'іна Горка ста­ла дзя­ся­тым бе­ла­рус­кім го­ра­дам, які да­лу­чыў­ся да гэ­тай іні­цы­я­ты­вы. Акра­мя та­го, мяс­цо­выя ўла­ды ўзя­лі на ся­бе аба­вя­зак па­вя­лі­чыць до­лю ад­наў­ляль­ных кры­ніц энер­гіі да 40%, а гэ­та да­во­лі вя­лі­кі па­каз­чык. Удзел у іні­цы­я­ты­ве дае маг­чы­масць атрым­лі­ваць еў­ра­пей­скія гран­ты на рэа­лі­за­цыю пра­ек­таў.
По­лацк і На­ва­гру­дак пер­шы­мі да­лу­чы­лі­ся да «Па­гад­нен­ня мэ­раў» і ўжо ма­юць рас­пра­ца­ва­ныя пла­ны. На іх па­ды­хо­ды і ары­ен­та­ва­лі­ся эко­ла­гі. Пра­гра­ма дзе­ян­няў пад­рых­та­ва­на, але што на са­мой спра­ве ча­кае Пу­ха­віц­кі ра­ён? Пла­ну­ец­ца ажыц­ця­віць 49 ме­ра­пры­ем­стваў, якія, па пад­лі­ках спе­цы­я­ліс­таў, пры­вя­дуць мяс­цо­васць да жа­да­на­га ска­ра­чэн­ня энер­га­за­трат на 20%. Са спі­са мяс­цо­вых ві­даў па­лі­ва эко­ла­гі «вы­клю­чы­лі» торф, бо пры спаль­ван­ні ён вы­дае вя­лі­кую коль­касць вы­кі­даў CO2. Гэ­та не азна­чае, што ў ра­ё­не цал­кам ад­мо­вяц­ца ад гэ­та­га рэ­сур­су: спе­цы­я­ліс­ты пра­па­ну­юць па­кі­нуць яго спа­жы­ван­не на тым жа ўз­роў­ні і част­ко­ва за­мя­ніць на драў­ні­ну. На­прык­лад, на тэ­ры­то­рыі між­на­род­на­га эка­ла­гіч­на­га пар­ку «Вол­ма» ёсць план­та­цыі вяр­бы, дзе дрэ­вы вы­рас­та­юць за не­каль­кі га­доў, а пас­ля пе­ра­мол­ва­юц­ца ў трэс­кі. Хі­ба не вы­дат­ная за­ме­на га­зу?
«Бу­даў­ніц­тва бія­га­за­вых комп­лек­саў на фер­мах за­па­тра­буе 40% ад па­ме­ру ін­вес­ты­цый і та­кі ж атры­ма­ец­ца эфект энер­га­збе­ра­жэн­ня, — пад­су­ма­ваў су­пра­цоў­нік энер­ге­тыч­най кам­па­ніі ЦЭР Ар­цём БЫСТ­РЫК. — А вось со­неч­ныя па­нэ­лі аку­пяц­ца не хут­ка, бо, па пад­лі­ках, 20% ін­вес­ты­цый у гэ­тую тэх­на­ло­гію пры­ня­суць уся­го 5% эфек­ту». Тым не менш за­пла­на­ва­на ўста­ля­ван­не со­неч­ных ка­лек­та­раў на ад­мі­ніст­ра­цый­ных бу­дын­ках, бу­даў­ніц­тва мі­ні-ЦЭЦ і бія­га­за­ва­га комп­лек­су на ачы­шчаль­ных кан­струк­цы­ях і мі­ні-ЦЭЦ, рэ­кан­струк­цыя ка­цель­няў.
Ця­пер для рэа­лі­за­цыі пра­гра­мы трэ­ба шу­каць ін­вес­ты­цыі. Пра­ект доў­га­тэр­мі­но­вы, а гэ­та дае пад­ста­ву за­яў­ляць пра свае па­трэ­бы і зна­хо­дзіць ін­вес­та­раў. Пер­шыя па­ка­заль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы бу­дуць пра­ве­дзе­ны на пра­ця­гу во­се­ні бя­гу­ча­га го­да.
«як гэта працуе?»
Зда­ец­ца, усё ўжо бы­ло пад­лі­ча­на і пад­су­ма­ва­на, але прэ­зен­та­цыя да­ве­дзе­на­га да ла­ду пла­на ледзь не пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў га­ра­чую дыс­ку­сію. На­стаў­нік фі­зі­кі з га­рад­ско­га па­сёл­ка Праў­дзін­скі пра­па­на­ваў вы­ка­рыс­тоў­ваць вод­ныя рэ­сур­сы і па­бу­да­ваць на ра­цэ Пціч мі­ні-ГЭС. А цеп­ла­пом­па­вае аб­ста­ля­ван­не ён на­стой­лі­ва рэ­ка­мен­да­ваў за­мя­ніць на ка­ві­та­цый­ныя ру­ха­ві­кі (пра­цэс ка­ві­та­цыі — ства­рэн­не га­за­вых бур­ба­лак пры па­ні­жэн­ні ціс­ку ў вад­ка­сці — мае цеп­ла­вы эфект). Ці­ка­ва, што на аб­мер­ка­ван­ні пла­на ме­ра­пры­ем­стваў спе­цы­я­ліс­та не бы­ло, але за­ўва­гі настаўніка са­праў­ды ака­за­лі­ся ра­зум­ны­мі. Та­му эко­ла­гі аб­мя­ня­лі­ся кан­так­та­мі з ім і, маг­чы­ма, уня­суць праў­кі ў іс­ну­ю­чы план.
Шмат пы­тан­няў пу­ха­ві­ча­не за­да­ва­лі і па энер­га­збе­ра­галь­най вы­ста­ве, якую пры­вез­лі спе­цы­я­ліс­ты. Кан­суль­тант у га­лі­не энер­га­збе­ра­жэн­ня ЦЭР Ан­тон ГА­ХО­ВІЧ лі­та­раль­на на паль­цах тлу­ма­чыў роз­ні­цу па­між све­та­ды­ёд­най, энер­га­збе­ра­галь­най лям­пач­ка­мі і лям­пач­кай на­паль­ван­ня. Пры гэ­тым ён не ра­біў рэ­кла­му ад­на­го пра­дук­ту, а за­пра­шаў вы­браць най­больш па­ды­хо­дзя­чы ва­ры­янт пад кож­ную па­трэ­бу і тып па­мяш­кан­ня. Спе­цы­я­ліст прэ­зен­та­ваў эка­ла­гіч­ныя га­джэ­ты: цеп­ла­ві­зар, што па­каз­вае зо­ны ў па­мяш­кан­ні, праз якія ўця­кае цяп­ло; люк­со­метр, якім па­ме­раў якасць асвят­лен­ня, і гіг­ро­метр для вы­зна­чэн­ня пра­цэн­та віль­га­ці. Гэ­тыя стан­дарт­ныя пра­цэ­ду­ры да­зва­ля­юць вы­явіць, на­коль­кі энер­га­эфек­тыў­нае па­мяш­кан­не і на­коль­кі яно бяс­печ­нае для зда­роўя. Між ін­шым, спе­цы­я­ліс­ты ар­га­ні­за­цыі пра­вод­зяць бяс­плат­ныя пра­вер­кі — за­ка­заць па­слу­гу мож­на, ка­лі на­бі­ра­ец­ца кам­па­нія з пя­ці ах­вот­ных. Маг­чы­масць па­кра­таць і па­гля­дзець, «як гэ­та пра­цуе», вель­мі спа­да­ба­ла­ся на­вед­валь­ні­кам ме­ра­пры­ем­ства, і ў не­фар­маль­ных аб­ста­ві­нах пу­ха­ві­ча­не атры­ма­лі ка­рыс­ныя эка­ла­гіч­ныя ве­ды. Эфект ад су­пра­цоў­ніц­тва мяс­цо­вай ула­ды і эко­ла­гаў ві­да­воч­ны, але ця­пер спра­ва за рэ­аль­ны­мі дзе­ян­ня­мі.
Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.