Заўтра ў Мазыры распачнуцца фінальныя мерапрыемствы ХІІ рэспубліканскага экалагічнага форуму — знакавай падзеі для ўсіх, хто імкнецца зберагчы чысціню, хараство і разнастайнасць беларускай прыроды. Сёлета галоўнае «зялёнае» свята краіны прымеркавана да Года гасціннасці.
Удзельнікі форуму змогуць сустрэцца з аднадумцамі, падзяліцца вопытам у вырашэнні экалагічных праблем, а таксама прэзентаваць свае распрацоўкі на спецыялізаванай выставе «Сучасныя тэхналогіі ў вобласці рацыянальнага прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя». Падчас форуму будуць падведзены вынікі рэспубліканскіх конкурсаў экалагічнай накіраванасці.
Удзельнікам форуму накіраваў прывітанне прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. У сваім звароце ён адзначыў: «Падобныя мерапрыемствы спрыяюць беражліваму стаўленню да прыроды, да той спадчыны, якую мы павінны перадаць нашым дзецям і ўнукам; разуменню таго, што ў нашых руках не толькі наш лёс, але і лёсы ўсяго жывога на планеце. У свеце няма нічога больш узаемазвязанага, чым навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека. Мы не можам абыходзіцца без вады, паветра, адмовіцца ад іншых выгод, якія нам дае прырода. Таму захаванне навакольнага свету, такога далікатнага і ўразлівага, з'яўляецца адной з галоўных задач».
Вераніка КОЛАСАВА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.