Вы тут

«Суш­кі» і «Мі­Гі» на тра­се


Зні­шчаль­ні­кі прызямляюцца на аў­та­ма­гіст­раль — гэ­та хут­чэй па­доб­на на га­лі­вуд­скі ба­е­вік. Але гэ­та не так. Па­доб­нае май­стэр­ства пад­улад­нае не толь­кі ге­ро­ям філь­маў, а і бе­ла­рус­кім лёт­чы­кам. На тра­се Мінск — Ма­гі­лёў 10 ве­рас­ня прай­шлі ву­чэн­ні па вы­ка­ры­стан­ні аў­та­ма­біль­ных участ­каў да­ро­гі ў якас­ці за­па­сно­га аэ­ра­дро­ма. Да­рэ­чы, па­доб­ныя ма­неў­ры бе­ла­рус­кія вай­скоў­цы ад­пра­цоў­ва­юць не пер­шы раз. Яшчэ з 2007 го­да ў ВПС і вой­сках ППА Бе­ла­ру­сі ста­ла рас­пра­цоў­вац­ца пы­тан­не вы­ка­ры­стан­ня аў­та­ма­біль­ных да­рог для па­сад­кі са­ма­лё­таў.

З са­май ра­ні­цы быў пе­ра­кры­ты ўчас­так тра­сы Мінск — Ма­гі­лёў. Сал­да­ты па не­каль­кі ра­зоў роў­ным стро­ем пра­хо­дзяць па «па­са­дач­най па­ла­се» — пры­бі­ра­юць лю­бую дро­бязь, якая мо­жа па­шко­дзіць са­ма­лёт пры па­са­дцы. Даў­жы­ня па­ла­сы ка­ля трох кі­ла­мет­раў, шы­ры­ня — двац­цаць мет­раў. Пад­час ву­чэн­няў па­сад­ку і ўзлёт з АУД (аэ­ра­дром­ны ўчас­так да­ро­гі) ад­пра­цоў­ва­лі два «Су-25» і два «МіГ-29». Авія­цый­нае пры­крыц­цё ра­ё­на па­лё­таў вя­лі вер­та­лё­ты «Мі-24 181», якія так­са­ма пры­зям­ля­лі­ся на тра­су.

Чым жа ад­роз­ні­ва­ец­ца звы­чай­ная аў­та­ма­гіст­раль ад той, на якую мож­на са­джаць са­ма­лё­ты? На гэ­тае пы­тан­не ад­ка­заў Сяр­гей Ка­ва­ле­віч, на­мес­нік на­чаль­ні­ка — на­чаль­нік ін­жы­нер­на-аэ­ра­дром­най служ­бы ВПС і вой­скаў ППА, упраў­лен­ня ты­лу ВПС і вой­скаў СПА: «Аэ­ра­дром­ны ўчас­так да­ро­гі ад­роз­ні­ва­ец­ца ад прос­та­га тым, што ён пра­ма­лі­ней­ны, пра­цяг­ласць па­він­на быць не менш за 2100 мет­раў, а шы­ры­ня не менш за 16, таў­шчы­ня па­крыц­ця і па­крыц­ця пад ас­но­вай боль­шая, чым на звы­чай­ным участ­ку».

Коль­кі та­кіх трас на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, ні­хто так і не пры­знаў­ся — ва­ен­ная тай­на.

12

Сяр­гей Ні­ка­но­віч, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.