Вы тут

Мёд больш эфек­тыў­ны, чым ан­ты­бі­ё­ты­кі?


 

Швед­скія на­ву­коў­цы ра­за­бра­лі­ся, чым ме­на­ві­та мёд ка­рыс­ны для зда­роўя і якія рэ­чы­вы за­бяс­печ­ва­юць яго бак­тэ­ры­цыд­ныя ўлас­ці­вас­ці.

Гэ­та ўні­каль­ная гру­па з 13 ма­лоч­на­кіс­лых бак­тэ­рый, якія трап­ля­юць у мёд з мя­до­ва­га вал­ля пчол. У ла­ба­ра­тор­ных умо­вах гэ­тыя бак­тэ­рыі бы­лі вы­пра­ба­ва­ны на не­каль­кіх не­бяс­печ­ных па­та­ген­ных ар­га­ніз­мах, ся­род якіх ме­ты­цы­лі­на­рэ­зіс­тэнт­ны за­ла­ціс­ты ста­фі­ла­кок, сі­нег­ной­ная па­лач­ка і ван­ка­мі­ці­на­рэ­зіс­тэнт­ны эн­та­ра­кок. Усе гэ­тыя мік­ро­бы бы­лі зні­шча­ны дзя­ку­ю­чы ак­тыў­ным злу­чэн­ням, якія вы­дзя­ля­юц­ца ма­лоч­на­кіс­лы­мі бак­тэ­ры­я­мі. По­тым на­ву­коў­цы зма­за­лі све­жым мё­дам не­за­гой­ныя ра­ны не­каль­кіх ко­ней. У вы­ні­ку ўсе яз­вы вы­ле­чы­лі­ся. На дум­ку да­след­чы­каў, сак­рэт эфек­тыў­нас­ці мё­ду — у шы­ро­кім дыя­па­зо­не дзей­ных рэ­чы­ваў. 13 ма­лоч­на­кіс­лых бак­тэ­рый здоль­ныя пад­бі­раць па­трэб­ны «как­тэйль» у за­леж­нас­ці ад па­гро­зы. Ад­нак у мё­дзе, які пра­да­ец­ца ў кра­мах, жы­вых бак­тэ­рый ня­ма, што вель­мі моц­на аслаб­ляе яго ан­ты­мік­роб­ныя ўлас­ці­вас­ці.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.