Вы тут

Страляў па аўто, вырошчваў марыхуану. Адчуванні запісваў у дзённік


У дзяжурную часць патэлефанаваў відавочца: мужчына сярэдніх гадоў страляе з пнеўматычнага пісталета па двух прыпаркаваных каля крамы па сталічнай вуліцы Каліноўскага аўтамабілях. Грамадзянін паказаў прыбыўшым супрацоўнікам міліцыі пад'езд жылога дома, куды накіраваўся падазраваны, аднак у кватэры таго ўжо не было.

— А наступным днём інцыдэнт паўтарыўся на вуліцы Кнорына, дзе мужчына страляў з пісталета па тралейбусе. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку неўзабаве затрымалі стралка. Ім аказаўся 39-гадовы непрацуючы. Пнеўматычную зброю ён набыў праз інтэрнэт, — расказала прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Святлана Білінская. — А падчас агляду здымнай кватэры падазраванага было выяўлена спецыяльнае памяшканне для вырошчвання марыхуаны і асабісты дзённік. У апошні затрыманы запісваў усе свае адчуванні пасля здзяйснення проціпраўных дзеянняў, пісаў пра злачынствы, якія плануюцца. Па запісах можна меркаваць, што ажыятаж і паніка на месцы здзяйснення правапарушэнняў мужчыну падабаліся. За зробленае заканадаўствам прадугледжана адказнасць, звязаная з пазбаўленнем волі: за незаконнае абарачэнне наркотыкаў — да пяці гадоў, за злоснае хуліганства — да шасці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.