Вы тут

Яй­кі не ча­па­лі


 

Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі аб­вяр­гае ін­фар­ма­цыю, якая з'я­ві­ла­ся ў шэ­ра­гу СМІ, пра тое, што ў Бе­ла­ру­сі ні­бы­та ад­ме­не­ны гра­ніч­ныя мак­сі­маль­ныя ганд­лё­выя над­баў­кі на мя­са, яй­кі і хлеб.

На На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле апуб­лі­ка­ва­на па­ста­но­ва Мі­нэ­ка­но­мі­кі ад 25 жніў­ня 2014 го­да №59. Шэ­раг СМІ рас­паў­сю­дзіў пе­ра­клад­ную ін­тэр­прэ­та­цыю гэ­та­га да­ку­мен­та: ні­бы­та па­ста­но­ва ад­мя­няе гра­ніч­ныя мак­сі­маль­ныя ганд­лё­выя над­баў­кі на хлеб, мя­са і ку­ры­ныя яй­кі. «Гэ­тае сцвяр­джэн­не не ад­па­вя­дае рэ­ча­іс­нас­ці. На­са­мрэч га­вор­ка не ідзе пра ад­ме­ну гра­ніч­ных мак­сі­маль­ных ганд­лё­вых над­ба­вак да ад­пуск­ных цэн на гэ­тыя пра­дук­ты», — за­яў­ля­юць у Мі­нэ­ка­но­мі­кі.

Но­вая па­ста­но­ва №59 уно­сіць зме­ны ў па­ста­но­ву Мі­нэ­ка­но­мі­кі ад 26 кра­са­ві­ка 2012 го­да №35. У пры­ват­нас­ці, з трэ­ця­га аб­за­ца част­кі дру­гой пунк­та 1 Ін­струк­цыі аб уста­наў­лен­ні і пры­мя­нен­ні цэн на асоб­ныя са­цы­яль­на знач­ныя хар­чо­выя та­ва­ры (у якім га­во­рыц­ца пра ўжы­ван­не гра­ніч­ных мак­сі­маль­ных ганд­лё­вых над­ба­вак) вы­клю­ча­ны на­ступ­ныя па­зі­цыі: хлеб прос­тай рэ­цэп­ту­ры, мя­са і ку­ры­ныя яй­кі. «Але спра­ва ў тым, што гэ­тая ін­струк­цыя вы­зна­чае ме­ха­нізм рэ­гу­ля­ван­ня цэн для тых та­ва­раў, у да­чы­нен­ні да якіх рэ­гу­лю­ец­ца і гра­ніч­ная мак­сі­маль­ная ад­пуск­ная ца­на, і гра­ніч­ная мак­сі­маль­ная ганд­лё­вая над­баў­ка. Ра­ней хлеб, мя­са і ку­ры­ныя яй­кі бы­лі вы­клю­ча­ны з пе­ра­лі­ку та­ва­раў, на якія вы­зна­ча­ец­ца гра­ніч­ная мак­сі­маль­ная ад­пуск­ная ца­на. Та­му гэ­тая ін­струк­цыя на па­зна­ча­ныя ві­ды та­ва­раў не рас­паў­сюдж­ва­ец­ца, у су­вя­зі з чым іх наз­вы і бы­лі вы­клю­ча­ныя з яе. Гэ­тае вы­клю­чэн­не но­сіць тэх­ніч­ны ха­рак­тар», — па­тлу­ма­чы­лі ў прэс-служ­бе Мі­нэ­ка­но­мі­кі.

У той жа час па­ста­но­ва Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі ад 14 снеж­ня 2011 го­да №200, якая вы­зна­чае гра­ніч­ныя мак­сі­маль­ныя ганд­лё­выя над­баў­кі, у тым лі­ку на мя­са, яй­кі і хлеб, за­ста­ец­ца ў сі­ле.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».