Вы тут

«Дру­гая кноп­ка» па­вы­сіць фі­нан­са­вую да­свед­ча­насць


 

Ге­ро­ям за­баў­ляль­на­га рэ­алі­ці-шоу «Ка­пей­ка ў ка­пей­ку», якое стар­туе ў но­вым се­зо­не на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 2», пад піль­ным во­кам тэ­ле­ка­ме­ры трэ­ба бу­дзе рас­пла­ціц­ца карт­кай на дак­лад­на вы­зна­ча­ную су­му. На­прык­лад, адзін міль­ён дзе­вяць­сот дзе­вя­нос­та дзе­вяць ты­сяч руб­лёў.

«Гэ­та толь­кі зда­ец­ца, што чу­жыя гро­шы тра­ціць лёг­ка, — за­зна­чае вя­ду­чы пра­гра­мы Ілья Ко­на­наў, — на­са­мрэч у нас дзей­ні­чае шэ­раг аба­вяз­ко­вых умоў, якія ўсклад­ня­юць бяз­дум­ную тра­ту: за­пла­ціць карт­кай не­аб­ход­на бу­дзе за пэў­ны час, у пэў­ным мес­цы (у ме­жах ад­на­го ганд­лё­ва­га цэнт­ра) і толь­кі на аба­зна­ча­ную су­му, ні ка­пей­кай больш ці менш». Як раз­ліч­ва­юць ства­раль­ні­кі пра­гра­мы, з да­па­мо­гай рэ­алі­ці-шоу «Ка­пей­ка ў ка­пей­ку» гле­да­чы не толь­кі на­ву­чац­ца больш ад­каз­на раз­ліч­ваць улас­ныя вы­дат­кі, але і пач­нуць лепш раз­бі­рац­ца ў асаб­лі­вас­цях роз­ных ганд­лё­вых се­так (зніж­кі, ак­цыі і г.д.) і больш да­вя­раць ай­чын­ным вы­твор­цам та­ва­раў. Да­рэ­чы, пла­ну­ец­ца, што ся­род ге­ро­яў пра­ек­та бу­дуць і вя­до­мыя ме­ды­я­пер­со­ны.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.