Вы тут

Пры­ця­галь­ны па­лес­кі ка­ла­рыт


 

«Чып», Чэнь Хао і Чу­кот­ка ад­гук­ну­лі­ся на по­кліч Па­лес­ся

Трэ­ці раз, ужо ў ста­ту­се між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю эт­на­куль­тур­ных тра­ды­цый, «По­кліч Па­лес­ся» са­браў сяб­роў у Ляс­ка­ві­чах, ад­мі­ніст­ра­цый­ным цэнт­ры на­цы­я­наль­на­га пар­ку «Пры­пяц­кі». Сэр­ца бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся шчы­ра рас­кры­ла­ся для ўсіх, хто па­лі­чыў, што мае да­чы­нен­не да са­ма­быт­най куль­ту­ры па­лес­кай глы­бін­кі. Так ся­род удзель­ні­каў на вя­лі­кай сцэ­не апы­ну­лі­ся прад­стаў­ні­кі не толь­кі Бе­ла­ру­сі, Укра­і­ны, Мал­до­вы, але і ра­сій­скай Чу­кот­кі і на­ват... Кі­тая.

Між тым ві­цэ-прэм'­ер Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Мі­ха­іл Ру­сы афі­цый­ную част­ку свя­та па­чаў з агуч­ван­ня зва­ро­ту кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі да па­ле­шу­коў. Да­рэ­чы, на фес­ты­ва­лі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­ку на­зва­лі пер­шым ся­род тых, ка­му пры­свое­на зван­не «Га­на­ро­вы па­ля­шук» — за вя­лі­кі ўнё­сак у са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае раз­віц­цё Па­лес­ка­га рэ­гі­ё­на. Так­са­ма гэ­та­га зван­ня ўда­сто­е­ны ды­рэк­тар, мас­тац­кі кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га ар­кест­ра сім­фа­ніч­най і эст­рад­най му­зы­кі Мі­ха­іл Фін­берг, ды­рэк­тар Цэнт­ра драў­ля­ных скульп­тур з вёс­кі Ця­рэб­лі­чы Сто­лін­ска­га ра­ё­на Іван Су­прун­чык, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар на­цы­я­наль­на­га пар­ку «Пры­пяц­кі» Сця­пан Бам­бі­за. Кож­ны з іх у па­да­ру­нак атры­маў спе­цы­яль­ную ста­ту­эт­ку і слуц­кі по­яс.

Сё­ле­та агуль­ная коль­касць удзель­ні­каў фо­ру­му пе­ра­вы­сі­ла 1,5 ты­ся­чы ча­ла­век. Му­зыч­ны ан­самбль «Ванд­роў­ні­кі» з Лу­нін­ца ўжо трэ­ці раз пры­яз­джае ў Ляс­ка­ві­чы. Яго кі­раў­нік Аляк­сандр Да­ні­ло­віч га­во­рыць, што ат­мас­фе­ра тут вель­мі шчы­рая, ка­лек­тыў па­зна­юць, і гэ­та вель­мі пры­ем­на. «Ванд­роў­ні­кі» вы­кон­ва­юць аў­тар­скія пес­ні на род­най мо­ве.

А вось прад­стаў­нік Пад­ня­бёс­най, вы­пуск­нік ар­хі­тэк­тур­на­га фа­куль­тэ­та БНТУ Чэнь Хао спя­ваў на­шу «Ку­па­лін­ку» на сва­ёй род­най мо­ве. Да­рэ­чы, і па-кі­тай­ску вель­мі мі­ла­гуч­на атры­ма­ла­ся — аў­ды­то­рыя ўза­рва­ла­ся апла­дыс­мен­та­мі. Чэнь Хао лі­чыць, што му­зы­ка ме­жаў не мае, бо праз му­зы­ку і спе­вы нам, роз­ным на­ро­дам, ляг­чэй зра­зу­мець адзін ад­на­го.

Да ўкра­ін­цаў сён­ня і на фес­ты­ва­лі асаб­лі­вае стаў­лен­не. Жы­то­мір­скі муж­чын­скі квін­тэт «Чып» здзі­віў усіх не толь­кі ка­ла­ры­там і са­ма­быт­нас­цю, але і не­звы­чай­на вы­со­кім го­ла­сам са­ліс­та. Кі­раў­нік Алег Шы­шук тлу­ма­чыць, што на­зва­лі­ся так у го­нар... за­тыч­кі, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для драў­ля­най боч­кі, дзе за­хоў­ва­ец­ца мяс­цо­вая са­ма­гон­ка:

— У нас ёсць та­кая пры­маў­ка: «Пай­шоў вя­сё­лы, як чып». Так і мы на кож­ным свя­це — тое, што трэ­ба, для лю­бой боч­кі — за­тыч­ка. Тут, на фес­ты­ва­лі «По­кліч Па­лес­ся», нас вель­мі гас­цін­на су­стра­ка­юць. Ду­ма­ем, што пры­еха­лі пер­шы, але не апош­ні раз. Нам, прос­тым лю­дзям, сла­вя­нам, і з бе­ла­ру­са­мі і з ра­сі­я­на­мі ня­ма ча­го дзя­ліць. У нас ад­на куль­ту­ра, па­доб­ныя мо­вы, пес­ні мы спя­ва­ем ад­ны і тыя ж. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што кры­зіс у на­шай кра­і­не ча­со­вы, а куль­тур­ныя ста­сун­кі да­па­мо­гуць згла­дзіць усе праб­ле­мы мір­ным шля­хам.

Ду­ма­лі-га­да­лі гле­да­чы: што ж агуль­на­га па­між Па­лес­сем і Чу­кот­кай. Але ж вы­ступ­лен­не жы­ха­роў да­лё­ка­га ра­сій­ска­га паў­ноч­на­га краю на­зі­ра­лі і слу­ха­лі з за­да­валь­нен­нем. Ар­тыс­ты з Ана­ды­ра пра­дэ­ман­стра­ва­лі ўні­каль­ны від гар­ла­вых спе­ваў і тан­ца­валь­ныя мі­ні­я­цю­ры пра мар­скіх ко­ці­каў і тай­гу.

Увесь дзень на фес­ты­ва­лі пра­ца­ва­лі тэ­ма­тыч­ныя пад­вор­кі вась­мі ра­ё­наў Го­мель­шчы­ны (Жыт­ка­віц­ка­га, Ель­ска­га, Ка­лін­ка­віц­ка­га, Лель­чыц­ка­га, Ма­зыр­ска­га, На­раў­лян­ска­га, Пет­ры­каў­ска­га, Хой­ніц­ка­га) і трох — Брэст­чы­ны (Лу­ні­нец­ка­га, Пін­ска­га, Сто­лін­ска­га). Тут мож­на бы­ло па­зна­ё­міц­ца з тра­ды­цый­ны­мі для Па­лес­ся на­род­ны­мі ра­мёст­ва­мі, па­каш­та­ваць не­звы­чай­ныя стра­вы, у тым лі­ку з буль­бы і ры­бы. Фо­та­вы­ста­ва «Зна­ка­мі­тыя па­ле­шу­кі» рас­каз­ва­ла пра вя­до­мых лю­дзей — вы­хад­цаў з бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся. Гле­да­чы ўба­чы­лі кан­цэрт за­слу­жа­най ар­тыст­кі Бе­ла­ру­сі Іры­ны Да­ра­фе­е­вай, ста­лі ўдзель­ні­ка­мі твор­чай су­стрэ­чы са ства­раль­ні­ка­мі філь­ма «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не», па­пры­сут­ні­ча­лі на цы­ры­мо­ніі га­шэн­ня спе­цы­яль­на­га штэм­пе­ля. Кон­курс «Па­лес­кая пры­га­жу­ня — 2014» так­са­ма вы­зна­чыў пе­ра­мож­цу — ёю ста­ла Ва­ле­рыя Ва­лын­чыц з Лу­нін­ца.

Упер­шы­ню гос­ці фес­ты­ва­лю змаг­лі ўба­чыць вы­ступ­лен­ні аў­тэн­тыч­ных ка­лек­ты­ваў «Па­лес­кія гуль­ні» — прад­стаў­ні­кі мік­ра­рэ­гі­ё­наў да­лі кан­цэрт, у якім прад­ста­ві­лі роз­на­жан­ра­выя ўзо­ры фальк­ло­ру з фраг­мен­та­мі ста­ра­даў­ніх лет­ніх і во­сень­скіх ка­лян­дар­на-зем­ля­роб­чых і ся­мей­на-по­бы­та­вых свят і аб­ра­даў.

Між­на­род­ны фес­ты­валь «По­кліч Па­лес­ся», які прай­шоў у аг­ра­га­рад­ку Ляс­ка­ві­чы Пет­ры­каў­ска­га ра­ё­на, ста­не брэн­дам Го­мель­скай воб­лас­ці, лі­чыць стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Двор­нік.

— Ста­ра­жыт­ная куль­ту­ра сён­ня вы­клі­кае ўсё боль­шую ці­ка­васць, та­му з кож­ным го­дам тут, у Ляс­ка­ві­чах, усё больш і больш удзель­ні­каў свя­та, — за­ўва­жыў ён.

67890

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?