Вы тут

«Ды­на­ма» здае па­зі­цыі?


 

У тра­ды­цый­ным спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра ўда­лы старт ха­кей­на­га «Ды­на­ма» ў хат­ніх мат­чах, пе­ра­мо­гу Ула­дзі­мі­ра Са­мсо­на­ва на прэ­стыж­ным тур­ні­ры ў Бель­гіі і хут­кі на­каўт у вы­ка­нан­ні Анд­рэя Ар­лоў­ска­га.

1

У мат­чы 23‑га ту­ра чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны па фут­бо­ле са­лі­гор­скі «Шах­цёр» не­ча­ка­на раз­гра­міў мін­скае «Ды­на­ма» — 4:1. Пас­ля 60‑ці хві­лін гуль­ні лік на таб­ло быў 4:0, і толь­кі гол Не­на­да Ада­ма­ві­ча вы­ра­та­ваў «бе­ла-сі­ніх» ад су­хо­га вы­ні­ку. У скла­дзе са­лі­гар­чан хет-тры­кам вы­лу­чыў­ся Мі­ка­лай Януш, яшчэ адзін гол на ра­хун­ку Паў­ла Вай­цэ­хоў­ска­га. Януш, да­рэ­чы, з два­нац­ца­ццю за­бі­ты­мі мя­ча­мі вый­шаў на пер­шае мес­ца ў спі­се леп­шых бам­бар­дзі­раў бе­ла­рус­ка­га чэм­пі­я­на­ту. Га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма» Ула­дзі­мір ЖУ­РА­ВЕЛЬ пры­знаў­ся, што не ча­каў та­кой дрэн­най гуль­ні ад сва­ёй ка­ман­ды: «Скла­да­на штось­ці ка­мен­та­ваць. Уся аба­ро­на згу­ля­ла ні­жэй за свой уз­ро­вень. Для мя­не гэ­та ста­ла ад­крыц­цём. Зра­зу­ме­ла, тры мя­чы, пра­пу­шча­ныя пас­ля пе­ра­пын­ку, на­кла­лі ад­бі­так на пра­цяг су­стрэ­чы. Ві­да­воч­на, што не ха­па­ла эмо­цый. Ад­па­вед­на і дэ­бют Джэ­джэ ў ка­ман­дзе не атры­маў­ся. Не ха­цеў бы ба­чыць пры­чы­ну ад­моў­на­га вы­ні­ку ў тым, што цэ­лая гру­па гуль­цоў ад­лу­ча­ла­ся ў на­цы­я­наль­ную збор­ную. Ка­ман­да, якая імк­нец­ца да вы­со­кіх мэ­таў, па­він­на вы­гля­даць ста­біль­на. Та­му ні­я­кіх апраў­дан­няў па­ра­жэн­ню ня­ма».

Не­да­лі­чыў­ся ач­коў і лі­дар пер­шын­ства БА­ТЭ. Ба­ры­саў­ча­не згу­ля­лі ўні­чыю з жо­дзін­скім «Тар­пе­да» (1:1). Пас­ля мат­ча га­лоў­ны трэ­нер БА­ТЭ Аляк­сандр ЕР­МА­КО­ВІЧ ад­зна­чыў, што ад­чу­ва­ла­ся не­да­ацэн­ка са­пер­ні­ка: «Зу­сім не­за­да­во­ле­ны пер­шым тай­мам. Лі­чу, што на гэ­та паў­плы­ваў хут­кі гол: фут­ба­ліс­ты рас­сла­бі­лі­ся і па­ду­ма­лі, што спра­ва зроб­ле­на. У дру­гім тай­ме згу­ля­лі лепш, але не ха­пі­ла ў за­вяр­шэн­ні».

Трэ­ці матч у пер­шай шас­цёр­цы так­са­ма скон­чыў­ся раз­гро­мам: «Наф­тан» буй­на пе­рай­граў «Го­мель» — 5:1.

Мат­чы за 7–12 мес­цы: «Слуцк»—«Ды­на­ма-Брэст» (1:0), «Дняп­ро»—«Не­ман» (1:1), «Бел­шы­на»—«Мінск» (1:1).

2

Мін­скае «Ды­на­ма» ўда­ла па­ча­ло хат­нюю се­рыю мат­чаў у рэ­гу­ляр­ным чэм­пі­я­на­це КХЛ. Спа­чат­ку «зуб­ры» абы­гра­лі «Ат­лан­та» (3:2), а за­тым вый­шлі пе­ра­мож­ца­мі ў па­ядын­ку з ЦСКА (3:2). Пас­ля дру­гой пе­ра­мо­гі на «Мінск-Арэ­не» ў но­вым се­зо­не га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма» Лю­ба­мір ПО­КА­ВІЧ пра­ка­мен­та­ваў гуль­ню сва­іх па­да­печ­ных: «Вель­мі цяж­кі матч. Яшчэ больш цяж­кі, чым з «Ат­лан­там». Вы­дат­на згу­ля­лі ў трэ­цім пе­ры­я­дзе, асаб­лі­ва ў мен­шас­ці. І, вя­до­ма, пад­трым­ка заў­зя­та­раў бы­ла не­ве­ра­год­най. Роз­ні­ца ў лі­ку ў ад­ну шай­бу — гэ­та іх за­слу­га!» На­ступ­ны хат­ні матч мін­ча­не пра­вя­дуць 18 ве­рас­ня су­праць ча­ра­па­вец­кай «Поў­на­чста­лі».

3

Ула­дзі­мір Са­мсо­наў вый­граў ад­кры­ты чэм­пі­я­нат Бель­гіі па на­столь­ным тэ­ні­се, які з'яў­ля­ец­ца эта­пам Су­свет­на­га ту­ра. У фі­на­ле тур­ні­ру бе­ла­рус­кі спарт­смен раз­гра­міў шве­да Сі­мо­на Ар­від­са­на — 4:1. Ад­зна­чым, што на шля­ху да пе­ра­мо­гі толь­кі ад­ной­чы ад­даў больш за сет свай­му са­пер­ні­ку.

4

Збор­ная Бе­ла­ру­сі па пляж­ным фут­бо­ле стра­ці­ла шан­цы тра­піць на чэм­пі­я­нат све­ту‑2015 го­да. У вы­ра­шаль­ным мат­чы на ад­бо­рач­ным тур­ні­ры на­ша ка­ман­да са­сту­пі­ла італь­ян­цам — 2:4. Па хо­ду су­стрэ­чы бе­ла­ру­сы двой­чы раў­ня­лі лік, але ў кан­цы са­пер­ні­кі за­бі­лі яшчэ два га­лы. На бу­ду­чых вы­хад­ных збор­ная пра­вя­дзе мат­чы за 5–8 мес­цы.

5

Бе­ла­рус­кі спарт­смен Анд­рэй Ар­лоў­скі атры­маў пе­ра­мо­гу ў цэнт­раль­ным па­ядын­ку цяж­ка­ва­га­ві­коў у ме­жах тур­ні­ру UFC Fіght Nіght 51, які прай­шоў у Бра­зі­ліі. Яшчэ ў пер­шым раў­ндзе «Піт­буль» на­каў­та­ваў мяс­цо­ва­га спарт­сме­на Ан­то­ніа Сіл­ву, узяў­шы рэ­ванш за па­ра­жэн­не ча­ты­рох­га­до­вай даў­нас­ці.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?