Вы тут

Дач­ні­кам па­вы­сі­лі та­ры­фы


 

А энер­гія на ацяп­лен­не бу­дзе тан­ней­шай уна­чы

У Бе­ла­ру­сі па­вы­ша­ны та­ры­фы на элект­рыч­ную энер­гію для са­до­вых та­ва­рыст­ваў і га­раж­ных ка­а­пе­ра­ты­ваў. Гэ­та пра­ду­гле­джа­на па­ста­но­вай Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі ад 29 жніў­ня 2014 го­да № 64, якая апуб­лі­ка­ва­на на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле і ўсту­пі­ла ў сі­лу.

У ад­па­вед­нас­ці з да­ку­мен­там, та­ры­фы на элект­ра­энер­гію па­вы­ша­ны для ар­га­ні­за­цый ахо­вы зда­роўя, якія аказ­ва­юць ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу ў ста­цы­я­нар­ных умо­вах, пра­тэз­на-ар­та­пе­дыч­ных ад­наў­лен­чых цэнт­раў, ста­цы­я­нар­ных уста­ноў са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня, рэ­лі­гій­ных ар­га­ні­за­цый; ар­га­ні­за­цый, якія ажыц­цяў­ля­юць экс­плу­а­та­цыю жыл­лё­ва­га фон­ду, са­доў­ніц­кіх та­ва­рыст­ваў і дач­ных ка­а­пе­ра­ты­ваў. Для гэ­тых ка­тэ­го­рый кошт 1 кВт•г скла­дае 818,9 бе­ла­рус­кіх руб­лёў (ра­ней бы­ло 745,9).

Вы­клю­чэн­нем з'яў­ля­ец­ца энер­гія для па­трэб ацяп­лен­ня і га­ра­ча­га во­да­за­бес­пя­чэн­ня з да­лу­ча­най (су­мар­най) ма­гут­нас­цю аб­ста­ля­ван­ня больш за 5 кВт. Для гэ­тай ка­тэ­го­рыі ў пе­ры­яд мі­ні­маль­ных на­гру­зак (з 23.00 да 6.00) кошт 1 кВт•г скла­дае 818,9 руб­лёў, у ас­тат­ні час су­так — 2456,7 за 1 кВт• г.

«У су­вя­зі з пры­няц­цем па­ста­но­вы Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 27 жніў­ня 2014 го­да № 834, якая пра­ду­гледж­вае ін­дэк­са­цыю на 9,8% кош­таў на пры­род­ны газ і та­ры­фаў на элект­рыч­ную і цеп­ла­вую энер­гію, якія рэа­лі­зу­юц­ца на­сель­ніц­тву, Мі­нэ­ка­но­мі­кі пры­ня­та ра­шэн­не аб ана­ла­гіч­ным змя­нен­ні цэн (та­ры­фаў) на ка­му­наль­ныя па­слу­гі, якія аказ­ва­юц­ца ар­га­ні­за­цы­я­мі Мі­ніс­тэр­ства энер­ге­ты­кі асоб­ным ка­тэ­го­ры­ям спа­жыў­цоў, што ма­юць цэ­ны (та­ры­фы) на гэ­тыя энер­га­рэ­сур­сы на ўзроў­ні цэн (та­ры­фаў) для на­сель­ніц­тва», — пра­ка­мен­та­ва­лі ў Мі­н-
э­ка­но­мі­кі.

Акра­мя та­го, вы­зна­ча­ны та­рыф для га­раж­ных ка­а­пе­ра­ты­ваў, а так­са­ма ка­а­пе­ра­ты­ваў, якія ажыц­цяў­ля­юць экс­плу­а­та­цыю аў­та­ма­біль­ных ста­я­нак, на ўзроў­ні 1467,5 руб­лёў за 1 кВт•г (да гэ­та­га — 917,2).

У мі­ніс­тэр­стве так­са­ма па­ве­да­мі­лі, што, згод­на з па­ста­но­вай Мі­н-
э­ка­но­мі­кі ад 29 жніў­ня № 61, «у мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня эфек­тыў­нас­ці фі­нан­са­ва-эка­на­міч­най дзей­нас­ці наф­та­пе­ра­пра­цоў­чых ар­га­ні­за­цый пры рэа­лі­за­цыі звад­ка­ва­ных га­заў юры­дыч­ным асо­бам» па­вы­ша­ны на 9,7% гра­ніч­ныя мак­сі­маль­ныя ад­пуск­ныя цэ­ны на звад­ка­ва­ны газ для юры­дыч­ных асоб, пры­зна­ча­ны для рэа­лі­за­цыі на ўнут­ра­ным рын­ку. Гэ­тае ра­шэн­не не ты­чыц­ца кош­таў на звад­ка­ва­ны газ для на­сель­ніц­тва.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.