Вы тут

Прый­сці на пош­ту... і выйграць!


 

Не толь­кі ў кон­кур­се

На ба­зе ад­па­чын­ку «Друж­ба» за­вяр­шыў­ся чар­го­вы кон­курс пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства, які што­год пра­во­дзіць Рэс­пуб­лі­кан­скае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «Бел­пош­та», каб на­зваць ім­ё-
ны най­леп­шых. Сё­ле­та — ся­род на­чаль­ні­каў га­рад­скіх і сель­скіх ад­дзя­лен­няў паш­то­вай су­вя­зі.

1Як і трэ­ба бы­ло ча­каць, з'е­ха­лі­ся на яго мац­ней­шыя, каб аб­мя­няц­ца до­све­дам, каб па­ка­заць ся­бе — лі­та­раль­на. Бо ад­ра­зу пас­ля пры­ві­таль­ных слоў (у тым ліку — на­мес­ні­ка мі­ніст­ра су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі кра­і­ны Дзміт­рыя Шэд­ко), па­ча­ло­ся прад­стаў­лен­не ка­ман­даў і... дэ­фі­ле — прэ­зен­та­цыя фір­мен­ных кас­цю­маў. А ка­лі ўлі­чыць, што яны, тыя кас­цю­мы, у кож­най ка­ман­ды бы­лі роз­ныя, не ка­жу­чы ўжо пра дзяў­чат...

Ад­нак ку­ды больш эмо­цый — пры­чым са­мых су­пя­рэч­лі­вых — вы­клі­ка­ла прэ­зен­та­цыя хат­ня­га за­дан­ня. Сё­ле­та, што цал­кам ла­гіч­на, яно пры­свя­ча­ла­ся 70-й га­да­ві­не вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і аб'­яў­ле­на­му ў кра­і­не Го­ду гас­цін­нас­ці. А та­му кож­ная з ка­ман­даў афарм­ля­ла (і по­тым аба­ра­ня­ла) ад­мыс­ло­вы стэнд, які рас­каз­ваў аб ро­лі пош­ты пад­час апош­няй вай­ны, а по­тым за­пра­ша­ла ўсіх у Бе­ла­русь.

Бы­ло што па­гля­дзець, бы­ло што па­слу­хаць, бы­ло над чым па­пла­каць і, вя­до­ма ж, па­смя­яц­ца. Бо, на­прык­лад, для афарм­лен­ня стэн­даў рас­шу­ка­лі паш­та­ві­кі і сал­дац­кія бо­ты з гім­нас­цёр­ка­мі, і кас­кі, і ра­цыі, і па­тэ­фо­ны, і гар­мо­ні­кі, і ліх­та­ры тых ча­соў, і гіль­зы з па­тро­на­мі, і га­зе­ту «Пра­вда» за 9 мая 1945 го­да... А га­лоў­нае — ліс­ты-трох­кут­ні­кі — пісь­мы з фрон­ту і на фронт. У ад­ным з іх, на­прык­лад (на стэн­дзе га­мяль­чан), быў бу­ке­цік за­су­ша­ных кра­сак. А по­бач — ка­рот­кае паведамлен­не, што гэ­тыя квет­кі — з по­ля бою, што аца­ле­лі яны цу­дам, пас­ля шмат­лі­кіх бам­бё­жак 28.6.43 г., што да­сы­ла­юц­ца на па­мяць — з прось­бай аб ад­ным: аба­вяз­ко­ва пі­саць...

За­да­дзе­най тэ­ме ад­па­вя­да­ла і му­зы­ка: не­вя­лі­кую па па­ме­рах за­лу за­паў­ня­ла то гроз­нае «Идет вой­на на­род­ная, священная вай­на...», то ці­хае, сар­дэч­нае «Бьет­ся в тес­ной пе­чур­ке огонь...».

Гу­ча­лі паэ­тыч­ныя сло­вы. Зноў жа па­ляр­ныя — ад ці­ха­га рас­по­ве­ду пра ма­ла­дзень­кую пісь­ма­нос­цу, якая атры­ма­ла мя­нуш­ку Бя­да і па­сі­ве­ла, раз­но­ся­чы па ха­тах па­ха­ван­кі, да пра­ніз­лі­ва­га «Памяти павших будь­те до­стой­ны!». А ка­лі ўя­віць, што чы­та­лі гэ­тыя тво­ры дзяў­ча­ты, жан­чы­ны ў гім­нас­цёр­ках... Не, не ар­тыст­кі — кан­кур­сант­кі, на­чаль­ні­кі ад­дзя­лен­няў паш­то­вай су­вя­зі, але ў гэ­та цяж­ка бы­ло па­ве­рыць.

2Не менш ду­шы ўкла­лі ўдзель­ні­цы кон­кур­су і ў дэ­ман­стра­цыю бе­ла­рус­кай гас­цін­нас­ці. Як і вар­та бы­ло ча­каць, гас­цей да нас па­на­еха­ла аду­сюль: з Кі­тая, Ін­дыі, Іта­ліі, Гер­ма­ніі... Іх трэ­ба бы­ло су­стра­каць, аб­слу­гоў­ваць, час­та­ваць (і не толь­кі хле­бам-са­лам, але і тор­та­мі-пі­ра­га­мі, га­ра­чы­мі дра­ні­ка­мі), за­баў­ляць, рас­па­вя­даць пра сваю кра­і­ну. Кож­ная з ка­ман­даў ра­бі­ла гэ­та вель­мі ці­ка­ва і вель­мі па-свой­му. Не­маг­чы­ма, зда­ва­ла­ся, вы­зна­чыць леп­шых, кож­нае з вы­ступ­лен­няў бы­ло ад­мет­ным! Але жу­ры на тое і жу­ры...

Не ляг­чэй, па сло­вах яго стар­шы­ні на­мес­ні­ка ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра РУП «Бел­пош­та» Але­ны Скрып­чык, прый­шло­ся і ў на­ступ­ны дзень, ка­лі трэ­ба бы­ло ацэнь­ваць тэ­а­рэ­тыч­ныя ве­ды. Як і май­стэр­ства пры­мя­няць іх на прак­ты­цы.

У вы­ні­ку леп­шы­мі ся­род на­чаль­ні­каў га­рад­скіх ад­дзя­лен­няў паш­то­вай су­вя­зі (АПС) ста­лі Тац­ця­на Ска­ра­ба­га­тая, на­чаль­нік АПС-30 Брэсц­ка­га фі­лі­яла (трэ­цяе мес­ца), Але­на Ба­ра­на­ва, на­чаль­нік АПС-9 аб'­яд­на­на­га цэ­ха паш­то­вай су­вя­зі Гро­дзен­ска­га фі­лі­яла (дру­гое мес­ца), Лі­лія Ка­валь­чук, на­чаль­нік АПС №3 г. Сло­ні­ма (першае...)!

Ся­род кі­раў­ні­коў сель­скіх АПС най­леп­шай пры­зна­на Ка­ця­ры­на Стан­ке­віч — на­чаль­нік ад­дзя­лен­ня паш­то­вай су­вя­зі ў вёс­цы За­лес­се Смар­гон­ска­га ра­ё­на. На дру­гім і трэ­цім мес­цах — Свят­ла­на Улінц­ке­не, на­чаль­нік АПС Вя­лі­кая Ра­гоз­ні­ца Мас­тоў­ска­га РВПС, і Але­на Шчар­бак, на­чаль­нік АПС За­ба­шэ­ві­чы Ба­ры­саў­ска­га РВПС.

Гэ­тыя га­на­ро­выя зван­ні пад­ма­ца­ва­ны і ма­тэ­ры­яль­на — прэ­мі­я­мі ў па­ме­ры 5, 6 і 7 міль­ё­наў руб­лёў.

Га­на­ро­вым зван­нем «Леп­шы зна­ток паш­то­вай спра­вы» і «Леп­шы май­стар...» ад­зна­ча­ны Люд­мі­ла Зу­бе­лік, на­чаль­нік АПС Пут­рыш­кі аб'­яд­на­на­га цэ­ха паш­то­вай су­вя­зі Гро­дзен­ска­га фі­лі­яла, і Лі­лія Ка­валь­чук, на­чаль­нік АПС №3 г. Сло­ні­ма, якія на­бра­лі мак­сі­маль­ную коль­касць ба­лаў у тэ­а­рэ­тыч­най і прак­тыч­най част­цы кон­кур­су.

Па-за ўва­гай жу­ры не за­ста­лі­ся, вя­до­ма ж, ні хат­няе за­дан­не, ні яр­кі пра­фе­сій­ны дэ­бют, ні вер­насць пра­фе­сіі, ні ар­тыс­тызм, ні іск­ра­мёт­ны гу­мар, пра­яў­ле­ны пад­час кон­кур­су «Бія­тлон — паш­то­вы анек­дот».

Уру­чы­ла свае сціп­лыя пры­зы і га­зе­та «Звяз­да». У пры­ват­нас­ці, Але­не Ба­ра­на­вай — за па­спя­хо­вае аб­слу­гоў­ван­не бе­ла­рус­ка­моў­на­га клі­ен­та, які ха­цеў па­слаць у Ма­гі­лёў ні мно­га ні ма­ла ко­наў­ку з ра­зы­нка­мі, камандзе вы­твор­час­ці «Мін­ская пош­та» — за бе­ла­рус­ка­моў­ную (мож­на ска­заць) прэ­зен­та­цыю хат­ня­га за­дан­ня, на­чаль­ні­ку АПС Гар­ба­цэ­ві­чы Баб­руй­ска­га ВПС Тац­ця­не Кра­сі­ма­вай за ці­ка­вы рас­каз аб ра­бо­це пе­ра­соў­ных ад­дзя­лен­няў су­вя­зі...

Пас­ля пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў грэх бы­ло не рас­пы­таць пе­ра­мож­цаў. Як ака­за­ла­ся, Лі­лія Ка­валь­чук, на­чаль­нік АПС №3 г. Сло­ні­ма — даў­няя пад­піс­чы­ца «Звяз­ды», больш за тое — дач­ка, унуч­ка і, маг­чы­ма, на­ват праў­нуч­ка на­шых пад­піс­чы­каў! На пош­ту прый­шла 20 га­доў та­му вы­пад­ко­ва (су­сед­ка па­ра­і­ла). У кон­кур­се пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства ўдзель­ні­чае ўжо дру­гі раз.

— У пер­шы, — пры­зна­ец­ца, — як апе­ра­тар. Але та­ды я ні­чо­га не вый­гра­ла... Ка­лі не лі­чыць та­го, што «за­свя­ці­ла­ся»: мя­не пас­ля кон­кур­су, так бы мо­віць, за­ўва­жы­лі, пра­па­на­ва­лі ўзна­ча­ліць ад­дзя­лен­не су­вя­зі... Так што сё­ле­та я ўжо ў но­вай якас­ці — і на­ват з пе­ра­мо­гай! Мо­жа, сце­ны да­па­маг­лі, бо з ме­сяц та­му мы ўсёй сям'­ёй тут, у «Друж­бе», ад­па­чы­ва­лі. На­двор'е ста­я­ла прос­та шы­коў­нае! Па­сне­да­лі — і на Вя­чу. Спа­да­ба­ла­ся і дзе­цям, і нам з му­жам. Ні­я­кіх Ка­на­раў не трэ­ба!

Чы­тае «Звяз­ду» і Ка­ця­ры­на Стан­ке­віч, на­чаль­нік АПС «За­лес­се» Смар­гон­ска­га ра­ё­на. На пош­ту яна так­са­ма прый­шла вы­пад­ко­ва і так­са­ма па па­ра­дзе су­сед­кі.

— Мя­не вель­мі цёп­ла пры­ня­лі, уся­му на­ву­чы­лі (па пра­фе­сіі я на­стаў­ні­ца ма­тэ­ма­ты­кі). Вель­мі па­да­ба­ец­ца пра­ца­ваць з людзь­мі. А кон­курс — ён жа яшчэ і свя­та! Эк­скур­сія па Мін­ску, па­ход у тэ­атр, без­да­кор­ная ар­га­ні­за­цыя, столь­кі пры­ем­ных ура­жан­няў...

За ўсім гэ­тым — вя­лі­кая кар­пат­лі­вая пра­ца.

— У нас гэ­та ўжо 18-ты кон­курс пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства, — га­во­рыць ге­не­раль­ны ды­рэк­тар РУП «Бел­пош­та» Іры­на Сак­со­на­ва. — А бу­дзе і 19-ты, і 20-ты і г.д., та­му што прад­пры­ем­ства пры­трым­лі­ва­ец­ца сва­іх тра­ды­цый, та­му што ўсе і што­год ахоп­ле­ны ду­хам спа­бор­ніц­тва, бо спа­чат­ку пра­вод­зяц­ца кон­кур­сы на ра­ён­ных уз­роў­нях, да­лей — на аб­лас­ных. І толь­кі по­тым, ся­род пераможцаў, вы­зна­ча­юц­ца леп­шыя ў кра­і­не. Пры­ем­на, што ся­род удзель­ні­каў усё больш ма­ла­дых, аду­ка­ва­ных. Яны — го­нар пош­ты, яе заўт­раш­ні дзень.

...І ён, трэ­ба ска­заць, не мо­жа не аб­на­дзей­ваць. Яшчэ і та­му, што ў пра­фе­сію, мяр­ку­ю­чы па ві­таль­ным сло­ве на­ву­чэн­цаў ка­ле­джа су­вя­зі, пры­хо­дзяць муж­чы­ны. А ча­му б і не?

Ва­лян­ці­на Доў­нар

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.