Вы тут

Першы палескі «том» «Маладосці»


Двухтомнік «Планета Палессе» — чарговы міжнародны праект часопіса «Маладосць». Куды, як не ў нетры самабытнага Палесся, мусім уцякаць мы, вязні ўрбаністычнай культуры, у пошуках уласных каранёў, аўтэнтычных традыцый, свежага паветра... І вось неўзабаве з'явіцца першы «том», прысвечаны Гомельскаму Палессю. Суправаджацца ён будзе адмысловым «Украінскім сшыткам» — мастацкімі творамі і іншымі культурна-літаратурнымі матэрыяламі, здабытымі пры дапамозе ўкраінскіх сяброў-палешукоў.

17-24

Пачынаецца гомельская «Маладосць» артыкулам-падарожжам Святланы Дзянісавай «Брама ў Палессе», натхнёным нарысам Уладзіміра Караткевіча «Званы ў прадоннях азёр», які публікаваўся ў «Маладосці» 45 гадоў таму. Гэта яскравае апісанне вандроўкі аўтаркі па караткевічаўскім палескім маршруце.

Далей «Маладосць» накіроўваецца ў нацыянальны парк «Прыпяцкі — чароўны куточак, дзе можна шыкоўна адпачыць. У гэтым вас асабіста пераканае ягоны дырэктар Сцяпан Бамбіза.

Дзявятая «Маладосць» запрашае вас паспрабаваць расшыфраваць таямнічы код арнаментаў на палескіх ручніках. У гэтай няпростай справе дапаможа грунтоўны артыкул Аляксандра Драбушэўскага і Галіны Нячаевай «Старажытны геаметрычны чын знакаў у археалагічных і этнаграфічных помніках памежжа Гомельшчыны — Браншчыны — Чарнігаўшчыны».

«Выдатныя» гомельскага нумара — гэта паэт Сяргей Сапоненка, які пераехаў з Гомеля ў амерыканскі Сакрамента, а таксама маладая паэтка і прыдумшчыца Марыля Шлык — дзяўчына з Рагачова, якая стварыла цікавы сайт пра Мінск, дзякуючы якому на сталіцу змогуць па-новаму зірнуць як самі мінчукі, так і госці. У гэтым жа нумары змешчана падборка вершаў выдатнай Марылі.

Літаратурная частка змяшчае ў сабе аповесць вядомага пісьменніка і блогера Сяргея Балахонава «Без ста гадоў на разгадку» пра складанасці падлеткавага кахання, а таксама шчымлівыя вершы маладых паэтак Насты Кудасавай ды Дар'і Дарошкі.

«Український зошит», пра які мы ўжо ўзгадвалі, складаецца пераважна з паэтычных і празаічных твораў украінскіх аўтараў у перакладзе на беларускую, а таксама змяшчае інтэрв'ю з маладым украінскім пісьменнікам Максам Кідруком.

Тамара Сарачынская

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».