Вы тут

«Замахнуцца на Уільяма, нашага Шэкспіра»


З 21 па 27 верасня ў сталіцы будзе праходзіць ХІ міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар. БДУ-2014». Удзел у ім возьмуць лепшыя студэнцкія калектывы і тэатральныя дзеячы з 15 краін. Фестываль пройдзе пад дэвізам «Усе дарогі вядуць на «Куфар».

Сёлета фармат мерапрыемства набыў новую якасць. Так, у гонар 450-годдзя з дня нараджэння англійскага драматурга Уільяма Шэкспіра на сцэнічных пляцоўках Мінска будуць прадстаўлены пастаноўкі па яго п'есах. Па задуме арганізатараў — упраўлення па справах культуры БДУ — кожная сцэнічная дзея будзе расказана сучаснаму патрабавальнаму гледачу адаптаванай мовай. Таксама госці фестывалю ўбачаць сцэнічнае ўвасабленне праекта мінулага года «КуфарДрамаЛаб». На гэты раз арганізатары падрыхтавалі прэм'ерны спектакль «Гэта ўсё яна!» У фестывальную праграму «Тэатральнага куфра» вернецца аўтарскі праект «МонаК» — пастаноўкі малой формы. На гэты раз будуць прадстаўлены два монаспектаклі. Па традыцыі праграма «Куфар.by» прадэманструе лепшыя дасягненні беларускіх студэнцкіх тэатраў.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.