Вы тут

«Па­куль ра­вес­ні­кі ха­дзі­лі на дыс­ка­тэ­кі...»


Алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка юнац­кіх Гуль­няў рас­па­вя­дае, ча­му ў свой час вы­бра­ла кап'ё, а не ві­я­лан­чэль

На юнац­кай Алім­пі­я­дзе ў Нан­кі­не бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны сё­ле­та за­ва­я­ва­лі 9 ме­да­лёў. На тры больш, чым на дэ­бют­ных Гуль­нях у Сін­га­пу­ры ча­ты­ры га­ды та­му. Пры гэ­тым пяць уз­на­га­род — за­ла­тыя. Ад­ным з тры­ум­фа­та­раў спа­бор­ніц­тваў ста­ла шас­нац­ца­ці­га­до­вая лёг­ка­ат­лет­ка Ган­на ТА­РА­СЮК — дач­ка чэм­пі­ён­кі све­ту 1995 го­да і ся­рэб­ра­най пры­зёр­кі Алім­пі­я­ды-1992 у кі­дан­ні кап'я На­тал­лі Шы­ка­лен­кі. Мы су­стрэ­лі­ся з ма­ла­дой спарт­смен­кай, каб да­ве­дац­ца, ча­му цяж­ка трэ­ні­ра­вац­ца пад кі­раў­ніц­твам ма­ці, ка­го бя­руць у ві­я­лан­ча­ліст­кі і як вяр­нуць даў­жок двац­ца­ці­двух­га­до­вай даў­нас­ці.

60-мет­ро­вае шчас­це


Да нан­кін­скай Алім­пі­я­ды Аня ўдзель­ні­ча­ла амаль што ва ўсіх ма­ла­дзёж­ных спа­бор­ніц­твах — Еў­ра­пей­скім юнац­кім алім­пій­скім фес­ты­ва­лі, Гім­на­зі­я­дзе, Еў­ра­а­зі­яц­кіх гуль­нях, — але роз­ні­цу дзяў­чы­на ад­чу­ла ад­ра­зу.

— Вя­до­ма, трэ­не­ры на­строй­ва­лі нас, быц­цам гэ­та звы­чай­ныя спа­бор­ніц­твы, каб мы не ад­чу­ва­лі да­дат­ко­ва­га ціс­ку. Але не зра­зу­мець, дзе ты зна­хо­дзіш­ся, бы­ло не­маг­чы­ма. Ар­га­ні­за­цыя — прос­та шы­коў­ная. Ка­лі мы толь­кі пры­ля­це­лі ў Кі­тай, у Шан­хаі нас су­стрэ­лі два аў­то­бу­сы, ха­ця мы ду­ма­лі, што да Нан­кі­на прый­дзец­ца да­бі­рац­ца сва­ім хо­дам. А коль­кі там бы­ло ва­лан­цё­раў! З на­мі нянь­чы­лі­ся, як з ма­лы­мі дзець­мі. Уво­гу­ле, усё бы­ло сур'­ёз­на, як на да­рос­лай Алім­пі­я­дзе. Вы­со­ка­па­стаў­ле­ныя гос­ці, цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця і за­крыц­ця... Я, да­рэ­чы, бы­ла ка­пі­та­нам бе­ла­рус­кай збор­най і нес­ла сцяг на ад­крыц­ці. Гэ­та та­кі го­нар!..

На спа­бор­ніц­твах дзяў­чы­на ста­ві­ла ад­ра­зу не­каль­кі мэт. Па-пер­шае, пе­ра­ўзы­сці ўлас­ны рэ­корд і кі­нуць кап'ё за 58 мет­раў. Па-дру­гое, абы­сці ту­рэц­кую спарт­смен­ку, якой Аня не­ад­ной­чы са­сту­па­ла на топ-тур­ні­рах.

— Гэ­та ўжо бы­ла спра­ва прын­цы­пу. У Нан­кі­не мы час­та су­стра­ка­лі­ся з ёй у алім­пій­скай вёс­цы... І вось ад­ной­чы гля­джу на яе і ду­маю: маж­ная, не­вы­со­кая — ну зу­сім не фак­тур­ная фі­гу­ра для на­ша ві­ду спор­ту. І ўвесь страх ад­пус­ці­ла. На­строй на ква­лі­фі­ка­цыю быў ка­ла­саль­ны, і ўжо ў пер­шай спро­бе я па­ка­за­ла вы­со­кі вы­нік. Ад ас­тат­ніх спроб ад­мо­ві­ла­ся, бо ве­да­ла, што і з гэ­ты­мі мет­ра­мі прай­ду ў фі­нал. А тур­чан­ка, да­рэ­чы, не ада­бра­ла­ся. Пас­ля ква­лі­фі­ка­цыі яна па­ды­шла да мя­не, па­він­ша­ва­ла, а ў са­мой — слё­зы на ва­чах. Шчы­ра ка­жу­чы, мне ста­ла яе шка­да... Але гэ­та спорт.

Аня пры­зна­ец­ца, што да па­чат­ку Гуль­няў раз­ліч­ва­ла на мес­ца з трэ­ця­га па шос­тае. А вось яе ма­ці бы­ла ўпэў­не­на, што да­чцэ «па зу­бах» 60 мет­раў. І як вы­нік — пе­ра­мо­га.

— Пе­рад спа­бор­ніц­тва­мі ма­ма ма­ні­то­ры­ла сі­ту­а­цыю — хто з са­пер­ніц якія вы­ні­кі па­каз­вае. Ка­за­ла, што мая га­тоў­насць і псі­ха­ла­гіч­ны стан, а так­са­ма не­вы­со­кія вы­ні­кі ін­шых ат­ле­так да­зва­ля­юць мне раз­ліч­ваць на «зо­ла­та». Мне не ве­ры­ла­ся, ліч­ба ў 60 мет­раў зда­ва­ла­ся не­да­ся­галь­най... На апош­ніх трэ­ні­роў­ках у Стай­ках я за­мя­ра­ла свае спро­бы — 53-54 мет­ры. Бы­ла страш­на рас­ча­ра­ва­на. А ма­ці су­па­кой­ва­ла, пе­ра­кон­ва­ла, што на спа­бор­ніц­твах усё бу­дзе па-ін­ша­му, на эмо­цы­ях і ку­ра­жы па­ка­жу свой вы­нік.

У фі­на­ле, у за­ключ­най спро­бе, дзяў­чы­на ад­пра­ві­ла кап'ё на 59 м 52 см і апя­рэ­дзі­ла блі­жэй­шую са­пер­ні­цу амаль што на 6 мет­раў! Гэ­ты вы­нік стаў не толь­кі ўлас­ным да­сяг­нен­нем Ані, але і на­цы­я­наль­ным рэ­кор­дам ся­род дзяў­чат.

— Абы­шла, да­рэ­чы, нем­ку. Ка­лісь­ці ма­ма на Алім­пі­я­дзе ў ба­раць­бе за «зо­ла­та» са­сту­пі­ла спарт­смен­цы з Гер­ма­ніі. Вось так праз га­ды мы вяр­ну­лі даў­жок (усмі­ха­ец­ца).

Са­мы важ­ны вы­бар

Баць­кі і дзе­ці — гэ­та апры­ёры скла­да­ная тэ­ма. А баць­кі-трэ­не­ры і дзе­ці-спарт­сме­ны — скла­да­ная ўдвая. На трэ­ні­роў­ках — ра­зам, до­ма — так­са­ма, спорт змеш­ва­ец­ца са звы­чай­ным жыц­цём — у вы­ні­ку вы­бух. Хоць вы­веш­вай таб­ліч­ку «Не­бяс­печ­на!».

— Па га­ра­ско­пе я — Скар­пі­ён, ма­ці — Леў: я джа­лю, яна ку­са­ец­ца (смя­ец­ца). У абедз­вюх вель­мі моц­ныя ха­рак­та­ры, і ка­лі па­чы­на­ец­ца спрэч­ка, ні­хто не хо­ча іс­ці на ўступ­кі. Але ка­лі я ві­на­ва­та ў ней­кім кан­флік­це, пер­шая іду і пра­шу пра­ба­чэн­ня. Бо ра­зу­мею, што без ма­мы не бы­ло б ні мя­не, ні спор­ту ў ма­ім жыц­ці — ні­чо­га...

Дзяў­чы­на вы­рас­ла на лёг­ка­ат­ле­тыч­ным ма­не­жы. Па­куль ма­ці трэ­ні­ра­ва­ла­ся, ма­лень­кая Аня ці то бе­га­ла па ста­ды­ё­не, ці то кі­да­ла тэ­ніс­ныя мя­чы. Ка­лі кры­ху па­ста­ле­ла, спар­тыў­ныя сна­ра­ды ста­лі больш сур'­ёз­ны­мі, а ад­па­чы­нак пе­ра­ўтва­рыў­ся ў паў­на­вар­тас­ныя трэ­ні­роў­кі.

— Доў­гі час на пер­шым мес­цы бы­лі ву­чо­ба і му­зы­ка. Сем га­доў я іг­ра­ла на ві­я­лан­чэ­лі. Ад­куль та­кі вы­бар? У дзі­ця­чы са­док прый­шла вы­клад­чы­ца, за­пы­та­ла: «Хо­чаш іг­раць на му­зыч­ным ін­стру­мен­це?» — «Так». — «Ты дзяў­чын­ка ду­жая, зна­чыць, бу­дзе ві­я­лан­чэль». Вя­до­ма, не ўсё бы­ло глад­ка: не­ад­на­ра­зо­ва ду­ма­ла «за­вя­заць» з му­зы­кай. Але ця­пер не шка­дую, што да­цяр­пе­ла. Па­куль мае ра­вес­ні­кі гу­ля­лі, ха­дзі­лі на дыс­ка­тэ­кі, я зай­ма­ла­ся ка­рыс­ны­мі рэ­ча­мі. І ця­пер ка­лі дзесь­ці іг­рае кла­січ­ная му­зы­ка, мак­сі­мум што ска­жуць гэ­тыя ра­вес­ні­кі: «О, клас­ная тэ­ма!», а я бу­ду ве­даць — гэ­та Мо­царт, Бах ці Вер­дзі...

Пас­ля за­кан­чэн­ня му­зыч­най шко­лы пе­рад дзяў­чы­най паў­стаў вы­бар — пра­цяг­ваць зай­мац­ца му­зы­кай ці аку­нуц­ца з га­ла­вой у спорт. Аня вы­бра­ла дру­гое.

— Ка­лі па­ду­маць, то на­ша жыц­цё ўяў­ляе са­бой бяс­кон­цы вы­бар — пэў­ная пас­ля­доў­насць пры­ня­тых ра­шэн­няў. Гэ­та, на­пэў­на, бы­ло пер­шае сур'­ёз­нае вы­пра­ба­ван­не. Але і пас­ля мне прый­шло­ся вы­бі­раць... Бо доў­гі час па­ра­лель­на з кі­дан­нем кап'я я зай­ма­ла­ся штур­хан­нем яд­ра. Ад­нак прый­шоў час, ка­лі трэ­ба бы­ло вы­зна­чац­ца. Ча­му вы­бра­ла ме­на­ві­та кап'ё? Яно са­бра­ла вель­мі шмат «за» (усмі­ха­ец­ца). Па-пер­шае, та­му што ма­ці зай­ма­ла­ся гэ­тым ві­дам. Па-дру­гое, для штур­хан­ня яд­ра трэ­ба ма­са, а па­праў­ляц­ца я зу­сім не ха­чу. А па-трэ­цяе, кі­дан­не кап'я мне прос­та больш па­да­ба­ец­ца.

Пра гэ­та дзяў­чы­на ка­жа, за­ўваж­на са­ро­ме­ю­чы­ся... Пас­ля Алім­пі­я­ды ў Нан­кі­не Ган­на Та­ра­сюк уз­на­ча­лі­ла су­свет­ны юні­ёр­скі рэй­тынг у кі­дан­ні кап'я. Аня ўжо пры­вык­ла спа­бор­ні­чаць са ста­рэй­шы­мі са­пер­ні­ца­мі, бо ся­род дзяў­чат 1997 го­да на­ра­джэн­ня ў яе ня­ма кан­ку­рэн­так. Як у Бе­ла­ру­сі, так і ў све­це.

— Больш за ўсё не люб­лю фа­на­бэ­рыс­тых лю­дзей, якія вы­пяч­ва­юць свае да­сяг­не­ні. У спор­це, на жаль, та­кіх асоб ха­пае.

За­ра­дзіц­ца энер­гі­яй... на фа­нац­кім сек­та­ры

Му­зы­ка, да­рэ­чы, не знік­ла з жыц­ця на­шай ге­ра­і­ні. Не, да ві­я­лэн­чэ­лі Аня не да­кра­на­ла­ся ўжо даў­но. За­тое на­ву­чы­ла­ся іг­раць на гі­та­ры.

— Ра­ней на­ват пе­сень­кі ней­кія пі­са­ла, але гэ­та так... дзя­цін­ства. Ця­пер прос­та люб­лю па­брын­каць на гі­та­ры, пад­бі­раю неш­та на слых, бо з усі­мі гэ­ты­мі акор­да­мі я па­куль «на вы». Ле­там з сяб­ра­мі час­та збі­ра­ем­ся дзе-не­будзь ля рэч­кі — з вог­ні­шчам, гі­та­ра­мі... Мне зда­ец­ца, так ад­па­чы­ва­лі на­шы баць­кі. І мне гэ­та па­да­ба­ец­ца.

Праў­да, са­ма дзяў­чы­на ка­жа, што му­зы­ка па­сту­по­ва ады­шла на дру­гі план. Ця­пер у Ані ін­шае за­хап­лен­не: яна — адзін з са­мых вер­ных ба­лель­шчы­каў фут­боль­на­га «Ды­на­ма-Мінск».

— З фут­бо­лам мя­не па­зна­ё­міў ся­бар, які «хва­рэе» за гро­дзен­скі «Нё­ман». Ён рас­тлу­ма­чыў мне, чым ад­роз­ні­ва­ец­ца звы­чай­ны ама­тар фут­бо­ла, які пры­хо­дзіць на ста­ды­ён, ад са­праўд­на­га заў­зя­та­ра. А пас­ля мы з сяб­роў­кай вы­ра­шы­лі сха­дзіць на матч мінск­ага «Ды­на­ма» — і ад­ра­зу тра­пі­лі ў фа­нац­кі сек­тар. Мож­на ска­заць, я там і за­ста­ла­ся (усмі­ха­ец­ца). Энер­ге­ты­ка, якую мож­на ад­чуць на фут­боль­ным мат­чы ся­род та­кіх жа апан­та­ных ба­лель­шчы­каў, як і ты, ні з чым не па­раў­наль­ная. Хлоп­цы-фа­на­ты ве­да­юць пра мае да­сяг­нен­ні і вель­мі мя­не пад­трым­лі­ва­юць. Па­мя­таю, як пе­рад Гім­на­зі­я­дай у Бра­зі­ліі па­бег­ла на ста­ды­ён. Ве­чар, заўт­ра са­ма­лёт, трэ­ба збі­раць сум­кі, а мя­не цяг­не на сек­тар. Пай­шла, «па­хва­рэ­ла» за ка­ман­ду, за­ра­дзі­ла­ся не­рэ­аль­най энер­гі­яй — і па­ля­це­ла на спа­бор­ніц­твы. На гэ­тым драй­ве і за­ва­я­ва­ла сваё пер­шае «зо­ла­та».

Яшчэ не­каль­кі га­доў Аня мо­жа вы­сту­паць на юні­ёр­скім і ма­ла­дзёж­ным уз­роў­нях. Але ўжо сён­ня яна за­дум­ва­ец­ца пра сур'­ёз­ныя вы­шы­ні. Алім­пій­скія. Толь­кі ўжо да­рос­лыя.

— Стаў­лю мэ­ту вы­сту­піць на дзвюх Алім­пі­я­дах — у Рыа-2016 і То­кіа-2020. Не ўпэў­не­на, што ха­чу быць у спор­це так доў­га, каб раз­ліч­ваць і на трэ­ція Гуль­ні... Ха­ця, як пра­ві­ла, спарт­смен­кі ў на­шым ві­дзе рас­кры­ва­юц­ца да­во­лі поз­на. На­прык­лад, рэ­кард­смен­ка све­ту чэш­ка Бар­ба­ра Шпа­та­ка­ва алім­пій­скай чэм­пі­ён­кай ста­ла толь­кі ў 27 га­доў. Шчы­ра ска­заць, не ве­даю, ад­куль та­кая тэн­дэн­цыя. Бо ўпэў­не­на, што ўсё за­ле­жыць не ад уз­рос­ту ці фак­ту­ры, а хут­чэй ад тэх­ніч­нас­ці. Спарт­смен мо­жа быць не­вы­со­кім, пры­зе­міс­тым, але з хвост­кай ру­кой — і кап'ё ў яго бу­дзе ля­цець ого-го як! Ка­ра­цей, усё гэ­та ін­ды­ві­ду­аль­на. Мне ўво­гу­ле, лі­чу, да­па­ма­га­юць доб­рыя ге­ны (баць­ка Ані, Юрый Та­ра­сюк, быў за­слу­жа­ным трэ­не­рам у кі­дан­ні мо­ла­та. — Аўт.). Так што шчы­ры дзя­куй баць­кам.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».