Вы тут

Мір у кож­ны дом


У бе­ла­рус­кія ад­дзя­лен­ні Чыр­во­на­га Кры­жа за не­каль­кі апош­ніх ме­ся­цаў звяр­ну­лі­ся 5186 ча­ла­век, якія пры­бы­лі з Лу­ган­скай і Да­не­цкай аб­лас­цей Укра­і­ны. Ся­род іх ёсць шмат­дзет­ныя сем'і, 39 ця­жар­ных жан­чын і 513 пен­сі­я­не­раў.

На да­па­мо­гу ім ужо вы­дат­ка­ва­на 300 міль­ё­наў руб­лёў. Да­па­мо­га ў па­ме­ры 400 ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў скла­да­ец­ца з пра­дук­таў хар­ча­ван­ня і рэ­чаў пер­шай не­аб­ход­нас­ці: гэ­та му­ка, ма­ка­ро­на, рыс, кан­сер­вы, сла­неч­ні­ка­вы алей, руч­ні­кі і гі­гі­е­ніч­ныя срод­кі. Да та­го ж БТЧК да­па­ма­гае пры­быў­шым на­бы­ваць бі­ле­ты на пра­езд па Бе­ла­ру­сі, су­пра­цоў­ні­чае з мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі ўла­ды па іх пра­ца­ўлад­ка­ван­ні. Ёсць да­моў­ле­насць з Бе­ла­рус­кай чы­гун­кай пра­да­стаў­ляць маг­чы­масць бяс­плат­на­га ра­за­ва­га нач­ле­гу ў пры­вак­заль­ных гас­ці­ні­цах. Улад­ка­вац­ца ўкра­ін­цам да­па­ма­га­юць ула­ды на мес­цах, а так­са­ма не­абы­яка­выя гра­ма­дзя­не (на­прык­лад, пры­но­сяць дро­вы ці пра­дук­ты хар­ча­ван­ня).

Krasnyj-krest
Зда­ра­ец­ца, што лю­дзі пры­яз­джа­юць з Укра­і­ны ў лет­нім адзен­ні. Ім па­трэб­ны цёп­лыя рэ­чы і абу­так. Тыя, хто жа­дае да­па­маг­чы су­се­дзям, мо­гуць звяр­нуц­ца ў блі­жэй­шае ад­дзя­лен­не Чыр­во­на­га Кры­жа. Акра­мя та­го, ёсць не­стан­дарт­ныя вы­пад­кі: на­прык­лад, не­каль­кі пры­быў­шых ма­юць вост­рую па­трэ­бу ў пэў­ных ме­ды­ка­мен­тах, у ін­су­лі­не. БТЧК на­ладж­вае су­пра­цоў­ніц­тва з Мі­ніс­тэр­ствам ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі наконт бяс­плат­на­га ін­су­лі­ну для хво­рых на дыя­бет.

    Ча­ка­ец­ца, што ў Бе­ла­русь пры­едуць яшчэ 3 ты­ся­чы гра­ма­дзян Укра­і­ны. Не­ка­то­рыя з іх спа­чат­ку вы­еха­лі ў Ра­сію, але по­тым вы­ра­шы­лі пе­ра­ехаць у Бе­ла­русь, дзе, на іх дум­ку, больш спры­яль­ныя са­цы­яль­ныя ўмо­вы. Час­цей за ўсё вы­бі­ра­юць Ві­цеб­скую воб­ласць.

    Най­боль­шая коль­касць укра­ін­скіх гра­ма­дзян пры­бы­вае ў Го­мель­скую, Мін­скую і Гро­дзен­скую воб­лас­ці. Бе­ла­рус­кае ад­дзя­лен­не Чыр­во­на­га Кры­жа ўпер­шы­ню су­ты­ка­ец­ца з та­кой коль­кас­цю лю­дзей, якія што­дзён­на звяр­та­юц­ца па да­па­мо­гу. Ужо са­бра­на 35 міль­ё­наў, якія па­сту­пі­лі ад фі­зіч­ных асоб з Бе­ла­ру­сі. Адзін жы­хар Брэс­та ах­вя­ра­ваў ад­ра­зу 14 міль­ё­наў. Гэ­тыя гро­шы ад­ра­зу ідуць на да­па­мо­гу; акра­мя та­го, ужо сён­ня трэ­ба рых­та­вац­ца да зі­мы і не­прад­ба­ча­ных сі­ту­а­цый у вы­гля­дзе вя­лі­кіх ма­ра­зоў і па­во­дак у са­мой Бе­ла­ру­сі.

    Як яшчэ мож­на да­па­маг­чы пры­быў­шым з Укра­і­ны, мож­на да­ве­дац­ца, па­тэ­ле­фа­на­ваў­шы па ну­ма­ры 201 з па­ня­дзел­ка па пят­ні­цу з 19.00 да 21.00.

    Па­куль мно­гія, што з'е­ха­лі з Укра­і­ны, не ма­юць маг­чы­мас­ці звя­зац­ца з ты­мі, хто за­стаў­ся до­ма. Бу­дзе пра­сцей, лі­чаць у Чыр­во­ным Кры­жы, ка­лі атры­ма­ец­ца ад­на­віць су­вязь з Лу­ган­скім ад­дзя­лен­нем Чыр­во­на­га Кры­жа.
Бе­ла­рус­кі Чыр­во­ны Крыж пад­рых­та­ваў ва­лан­цё­раў, якія зай­ма­юц­ца ін­фар­ма­ван­нем гра­ма­дзян Укра­і­ны, ку­ды і як ім звяр­тац­ца па да­па­мо­гу, пра­ца­ўлад­ка­ван­не і г. д.

— Вель­мі важ­на, — ад­зна­чае ге­не­раль­ны сак­ра­тар БТЧК Вік­тар Кал­ба­наў (на фота), — каб лю­дзі не су­ты­ка­лі­ся з вы­пад­ка­мі бю­ра­кра­тыз­му, каб яны не «ха­дзі­лі па ко­ле», а ад­ра­зу атры­ма­лі дак­лад­ную ін­фар­ма­цыю пра свае да­лей­шыя дзе­ян­ні.

БТЧК ужо звяр­нула­ся па да­дат­ко­вую фі­нан­са­вую да­па­мо­гу ў Між­на­род­ны Чыр­во­ны Крыж Швей­ца­рыі і Да­ніі. Пла­ну­ец­ца атры­маць ка­ля 500 ты­сяч швей­цар­скіх фран­каў для пад­трым­кі тых, хто пры­бы­вае з Укра­і­ны ў Бе­ла­русь.

Але­ся Ва­раб'­ё­ва.

Гра­шо­выя ах­вя­ра­ван­ні ад на­сель­ніц­тва і ар­га­ні­за­цый мож­на пе­ра­лі­чыць на раз­лі­ко­вы ра­ху­нак 30157740099012 ЦБП № 539 Бел­ін­вест­банк, БІК (МФА) 153001739, код 739 УНП 100265026 на імя Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа з па­мет­кай «Да­па­мо­га Укра­і­не».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».