Вы тут

Дванаццаць крокаў, або Калі бацьку не ўсё адно


Што га­лоў­нае для муж­чы­ны? Гро­шы, са­ма­сцвяр­джэн­не, сям'я? У XXІ ста­год­дзі лю­бы ад­каз на гэ­тае пы­тан­не мож­на за­лі­чыць як пра­віль­ны. І кож­ны па­ві­нен вы­браць па са­бе. Для тых, хто па­куль не вы­зна­чыў­ся ці спы­ніў­ся на кла­січ­ным «сям'я», як­раз і ство­ра­на шко­ла «Баць­коў­ства».

4 га­ды та­му вы­клад­чык Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Сяр­гей Ва­сіль­е­віч Кірпіч прый­шоў у фонд «Сям'я — Яд­нан­не — Ай­чы­на» з кан­крэт­най ідэ­яй: «Ха­чу ства­рыць шко­лу для баць­каў». Яму да­лі зго­ду. З та­го ча­су і ла­дзяц­ца су­стрэ­чы для прад­стаў­ні­коў моц­на­га по­лу, не­абы­яка­вых да пы­тан­няў вы­ха­ван­ня дзя­цей.

За­ня­ткі пра­вод­зяц­ца са жніў­ня па сне­жань ва ўтуль­ным па­мяш­кан­ні ста­ліч­на­га До­ма пра­ва­слаў­най кні­гі. Там заўж­ды вет­лі­ва су­стра­ка­юць гар­ба­тай з цу­кер­ка­мі і доб­ра ста­вяц­ца да кож­на­га ама­та­ра ву­чыц­ца. Да­рэ­чы, та­там да­зва­ля­ец­ца на­вед­ваць су­стрэ­чы са сва­і­мі дзет­ка­мі (для іх ёсць асоб­ны па­кой).

Ка­лі ме­ра­пры­ем­ства не­каль­кі га­доў та­му толь­кі рас­па­чы­на­ла­ся, ар­га­ні­за­та­ры на­стой­лі­ва пра­сі­лі: «Жан­чы­ны, пры­ходзь­це да нас толь­кі з муж­чы­нам!» І на­ват ка­лі ня­ма му­жа ці кан­ды­да­та на гэ­тую ро­лю, шу­кай­це ся­род зна­ё­мых та­го, хто бу­дзе вас су­пра­ва­джаць. Гэ­та, вя­до­ма, ска­за­на жар­там, але не без до­лі праў­ды — усё ж та­кі су­стрэ­чы ла­дзяц­ца пе­рад­усім для муж­чын.

Уся­го за год ад­бы­ва­ец­ца 12 су­стрэч «Шко­лы», як 12 кро­каў да бу­даў­ніц­тва моц­на­га до­ма пад наз­вай «Сям'я». На іх мож­на да­ве­дац­ца пра ро­лю муж­чы­ны ў сям'і, ад­мет­насць баць­ка­вай лю­бо­ві, важ­насць пры­няц­ця ад­каз­нас­ці за сва­іх род­ных ды ін­шыя ас­пек­ты баць­коў­ства.

На су­стрэ­чы пра­ек­та за­пра­ша­юц­ца свя­та­ры, псі­хо­ла­гі ды ін­шыя муж­чы­ны з па­зі­тыў­ным до­све­дам ся­мей­на­га жыц­ця. Ды і сам Сяр­гей Ва­сіль­е­віч — та­та тра­іх дзя­цей — мо­жа шмат чым па­дзя­ліц­ца. Ён упэў­не­ны, што ня­ма ні­чо­га важ­ней­ша­га для муж­чы­ны, чым ро­ля баць­кі.

Най­блі­жэй­шая су­стрэ­ча шко­лы «Баць­коў­ства» ад­бу­дзец­ца 24 ве­рас­ня а 18-й га­дзі­не ў Мін­ску па ад­ра­се: Бе­рас­цян­ская, 17.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ

Яшчэ раз пра...

* У Гру­зіі, пры ўез­дзе ў га­ра­док Гур­джа­а­ні, уста­ля­ва­на 15-мет­ро­вая скульп­ту­ра — пом­нік баць­ку, ува­соб­ле­ны ў воб­ра­зе ге­роя кі­на­філь­ма «Баць­ка сал­да­та» (1964 г.), зня­та­га рэ­жы­сё­рам Рэ­зо Чха­і­дзэ. Ад­кры­ты гэ­ты ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс быў 35 га­доў та­му ў Дзень Пе­ра­мо­гі.

* Вяс­ной гэ­та­га го­да з'я­віў­ся пом­нік баць­ку і ва Укра­і­не — ён уста­ля­ва­ны на тэ­ры­то­рыі Да­не­цка­га рэ­гі­я­наль­на­га цэнт­ра ахо­вы ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства, прос­та пад вок­на­мі рад­до­ма.

* У свой час пом­нік баць­ку быў уста­ля­ва­ны ў Брэс­це — у 1950-я га­ды ў лі­ку ін­шых скульп­тур по­стаць та­ты з дач­кой упры­гож­ва­ла га­рад­скі парк імя 1 Мая. Апош­нія не­каль­кі га­доў мяс­цо­выя ак­ты­віс­ты пра­па­ну­юць га­рад­скім ула­дам у тым ці ін­шым вы­гля­дзе ад­на­віць пом­нік.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.