28 верасня, панядзелак

Вы тут

Цяж­ка быць бо­сам


На­мес­нік ды­рэк­та­ра тэ­ле­ка­на­ла "Бе­ла­русь 1" Воль­га Шля­гер — пра но­вы се­зон і веч­ныя тэ­мы, важ­насць ка­ман­ды і "тэ­ле­ба­чан­не ў са­бе"

Эпо­ха жан­чын-кі­раў­ні­коў, якіх пад­на­ча­ле­ныя за спі­най на­зы­ва­лі "мым­ра­мі", зда­ец­ца, мі­ну­ла бес­па­ва­рот­на. Ця­пер да­мы на па­са­дах здоль­ныя ад­на­ча­со­ва ўні­каць у ню­ан­сы спра­вы і ра­зу­мець ча­ла­ве­чыя сла­бас­ці пад­на­ча­ле­ных, пад­трым­лі­ваць най­стра­жэй­шы ўзро­вень ад­каз­нас­ці і дыс­цып­лі­ны і за­ста­вац­ца пры­ваб­ны­мі жан­чы­на­мі. Узяць хоць Воль­гу Шля­гер: у крэс­ле кі­раў­ні­ка ад­чу­вае ся­бе ўпэў­не­на і ве­дае, што ад­бы­ва­ец­ца з ка­рэс­пан­дэн­та­мі "ў по­лі", ад­ной ле­вай спраў­ля­ец­ца з маш­таб­ны­мі твор­чы­мі пра­ек­та­мі і зна­хо­дзіць час і сі­лы на вы­ха­ван­не сы­на Ге­ор­гія. Ды яшчэ сюр­пры­за­мі но­ва­га тэ­ле­се­зо­на інт­ры­гуе.

Пра по­шук но­ва­га

— Шмат чу­так хо­дзіць пра тэ­ле­пра­ект "Я ма­гу!" — ка­лі ды як бу­дзе ад­бы­вац­ца по­шук бе­ла­ру­саў, ад­мет­ных не­звы­чай­ны­мі та­лен­та­мі, і ка­лі гэ­та па­ка­жуць па тэ­ле­ві­за­ры? З пер­ша­га по­гля­ду, шчы­ра ка­жу­чы, на­гад­вае "Хві­лі­ну сла­вы"...

— Ідэя ства­рэн­ня пра­ек­та ля­жыць на па­верх­ні, і ра­зам з тым у Бе­ла­ру­сі ра­ней ні­чо­га па­доб­на­га не ра­бі­лі. Мы спя­ва­ем, тан­цу­ем, але ўсё гэ­та не­як па­асоб­ку... Апош­нім ча­сам я шмат ез­джу, ба­чу мност­ва кан­цэр­таў, фес­ты­ва­ляў, і ў мя­не скла­ла­ся ад­чу­ван­не, што мы вель­мі ада­рва­лі­ся ад звы­чай­ных лю­дзей, не чу­ем і не ба­чым, коль­кі ся­род іх на­са­мрэч ці­ка­вых, са­ма­быт­ных, та­ле­на­ві­тых. Прос­та ў іх ня­ма маг­чы­мас­ці вый­сці на шы­ро­кую пуб­лі­ку. Каб пра іх да­ве­да­лі­ся, па­трэ­бен тэ­ле­эфір. Улас­на, у гэ­тым і ёсць сут­насць но­ва­га пра­ек­та, та­му, без­умоў­на, мо­гуць уз­ні­каць ана­ло­гіі. Але ёсць і ад­мет­нас­ці. Мы вы­ра­шы­лі не пра­во­дзіць ад­бор тут, у тэ­ле­сту­дыі. Я бы­ла ка­тэ­га­рыч­на су­праць гэ­та­га. Бо ва ўсіх лю­дзей роз­ны ха­рак­тар і тэм­пе­ра­мент: хтось­ці ша­лё­на та­ле­на­ві­ты, але са­ро­ме­ец­ца вый­сці пе­рад ка­ме­ра­мі (і я ве­даю, та­кія лю­дзі ёсць!), хтось­ці ў сі­лу ўзрос­ту не па­е­дзе ў Мінск з ад­да­ле­най вёс­кі ці го­ра­да. Та­му мы пры­е­дзем да гэ­тых лю­дзей са­мі. Удзель­ні­кам пра­ек­та не трэ­ба па­пя­рэд­не за­паў­няць фор­му ці ан­ке­ту на сай­це, бо не ва ўсіх ёсць до­ступ у ін­тэр­нэт — прос­та пры­ходзь­це!

— Ужо са­ма маг­чы­масць тра­піць на эк­ран — для мно­гіх ма­ра, але ў наш мер­кан­тыль­ны час не ма­гу не спы­тац­ца пра га­лоў­ны прыз. Бу­дзе та­кі?

— Аба­вяз­ко­ва. Дып­ло­мы — гэ­та доб­ра, але му­сіць быць і ма­тэ­ры­яль­ны склад­нік. У на­шым вы­пад­ку ён бу­дзе са­праў­ды знач­ны і вар­ты та­го, каб за яго па­спа­бор­ні­ча­лі — 100 міль­ё­наў бе­ла­рус­кіх руб­лёў!

— Ка­лі ж пач­нуц­ца ад­бо­ры ў пра­ект і дзе яны ад­бу­дуц­ца — ці толь­кі ў аб­лас­ных цэнт­рах?

— Стар­ту­ем ужо ў ве­рас­ні, але анан­су­ем пра­ект за­га­дзя, каб лю­дзі па­спе­лі пад­рых­та­вац­ца. Бо хо­чац­ца ад­шу­каць та­ле­на­ві­тых бе­ла­ру­саў, якія ра­ней ні­ко­лі і ні­дзе не па­каз­ва­лі­ся. Вель­мі спа­дзя­ю­ся знай­сці но­выя ідэі, но­вых лю­дзей, маг­чы­ма, но­вых тэ­ле­вя­ду­чых, бо твор­чы кі­ру­нак пра­ек­та не аб­ме­жа­ва­ны: на­шы ге­роі мо­гуць спя­ваць, тан­ца­ваць, па-мас­тац­ку свіс­таць, вір­ту­оз­на ва­ло­даць це­лам, ра­біць не­звы­чай­ныя вы­ра­бы — ды ўсё, што за­ўгод­на! Да кан­ца го­да, мяр­кую, ад­бор ужо бу­дзе за­вер­ша­ны, і ў сту­дзе­ні—лю­тым на­ступ­на­га го­да пач­нём зды­маць но­вае шоу — ма­са­вае, ці­ка­вае, вя­сё­лае.

— Яшчэ ад­на на­він­ка тэ­ле­се­зо­на — пе­ра­за­пуск дзён­на­га ток-шоу "Дзень у вя­лі­кім го­ра­дзе". Но­выя вя­ду­чыя, афарм­лен­не, тэ­мы га­вор­кі — што яшчэ змя­ні­ла­ся ў пра­ек­це?

— Пач­нем з та­го, што змя­ніў­ся яго кі­раў­нік. Са­ша Сне­гі­на, пад­рас­ціў­шы сваё дру­гое дзі­ця, пры­ня­ла на­ша за­пра­шэн­не ўзна­ча­ліць гэ­ты пра­ект. Што да вя­ду­чых, то мы пра­гле­дзе­лі вя­лі­кае мност­ва кан­ды­да­тур. І хоць ёсць по­гляд, што знай­сці жан­чы­ну-вя­ду­чую пра­сцей, бо на тэ­ле­ба­чан­ні звы­чай­на не ха­пае муж­чын, але і ў гэ­тых по­шу­ках бы­ло ня­прос­та. Ня­хай мя­не ўпік­нуць, але я люб­лю сваю пра­фе­сію і лі­чу, што ча­ла­век "з ву­лі­цы" не мо­жа ад­ра­зу пра­ца­ваць у кад­ры. Не трэ­ба ілю­зій на гэ­ты конт. Тэ­ле­вя­ду­чы — скла­да­ная пра­фе­сія, і пра­цы ў кад­ры, асаб­лі­ва ў пра­мым эфі­ры, трэ­ба ву­чыц­ца. Та­му мы шу­ка­лі ся­род ме­дый­ных асоб тых, хто ўжо ча­гось­ці да­сяг­нуў у жыц­ці, у ка­го гле­да­чу бы­ло б ча­му па­ву­чыц­ца. У вы­ні­ку ада­бра­лі 12 ча­ла­век, на­ват кры­ху больш, ся­род якіх ёсць і ўрач, кан­ды­дат на­вук, і пра­фе­сі­я­нал ма­дэль­на­га біз­не­су Та­ма­ра Ган­ча­ро­ва, і акт­ры­са Воль­га Ня­фё­да­ва, спя­вач­ка Воль­га Плот­ні­ка­ва. Атры­маў­ся та­кі цал­кам жа­но­чы ка­лек­тыў. Яны не дзяў­ча­ты, па­вер­це, — прос­та цу­доў­на вы­гля­да­юць; да та­го ж ім ёсць што ска­заць аў­ды­то­рыі. Маг­чы­ма, з ча­сам з ця­пе­раш­няй коль­кас­ці вя­ду­чых "вы­крыш­та­лі­зу­ец­ца" асноў­ны склад, а мо­жа быць, усе бу­дуць на­столь­кі гар­ма­ніч­ныя і ці­ка­выя, што ўсё за­ста­нец­ца, як ёсць — пяць жы­вых эфі­раў на ты­дзень і тры чац­вёр­кі вя­ду­чых.

Пра ка­ман­ду

— Апош­нія не­каль­кі га­доў вы бе­ра­це­ся за маш­таб­ныя пра­ек­ты: "Еў­ра­ба­чан­не", дзён­ні­кі "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску", ця­пер вось та­лент-шоу. Гэ­та ўпэў­не­насць у сва­іх сі­лах ці ў ка­ман­дзе?

— Адзін ча­ла­век, на­ват ка­лі ён су­пер­пра­фе­сі­я­нал і ге­ні­яль­ны прад­зю­сар, не змо­жа зра­біць ні­чо­га. Тэ­ле­ба­чан­не — вы­ключ­на ка­лек­тыў­ная пра­ца. І я вель­мі ра­да, што па­да­бра­ла­ся ка­ман­да, у якой, без ліш­няй сціп­лас­ці ска­жу, пра­цуе са­мы леп­шы апе­ра­тар-па­ста­ноў­шчык, са­мы леп­шы рэ­жы­сёр, най­леп­шая ад­мі­ніст­ра­цый­ная гру­па... Мая па­зі­цыя па жыц­ці — не­за­мен­ныя лю­дзі ёсць. Са­праў­ды та­ле­на­ві­тым лю­дзям ча­сам мож­на пра­ба­чыць ней­кія кап­ры­зы, не заўж­ды зруч­ныя для ін­шых па­во­дзі­ны, бо сваю пра­цу яны вы­кон­ва­юць без­да­кор­на. Як пра­ві­ла, я пра­цую з ад­ны­мі і ты­мі ж людзь­мі. А да кож­на­га на­віч­ка, яко­га пры­вод­жу, спа­чат­ку пры­гля­да­ю­ся: атрым­лі­ва­ец­ца пра­ца­ваць у ка­ман­дзе — ідзём да­лей ра­зам, не вы­хо­дзіць — ні­чо­га страш­на­га, раз­віт­ва­ем­ся.

— Па­мя­таю, у ад­ным з ін­тэр­в'ю чы­та­ла, што га­лоў­ны ваш прын­цып як кі­раў­ні­ка — "не пе­ра­шка­джаць твор­чым лю­дзям пра­ца­ваць". З та­кім дэ­ма­кра­тыч­ным па­ды­хо­дам не бы­вае спроб сес­ці вам на шыю?

— Так, без­умоў­на. Па-пер­шае, я ж жан­чы­на, мя­не лёг­ка рас­чу­ліць у прын­цы­пе, уга­ва­рыць даць шанц... Па-дру­гое, не­маг­чы­ма пра­ска­на­ваць ча­ла­ве­ка і зра­зу­мець, што ў яго ў ду­шы, за ка­рот­кі час — для гэ­та­га трэ­ба ра­зам па­пра­ца­ваць, а яшчэ лепш — з'ез­дзіць у ка­ман­дзі­роў­ку. На­прык­лад, пас­ля пра­цы бе­ла­рус­кай дэ­ле­га­цыі на "Еў­ра­ба­чан­ні" ў Шве­цыі тая ж ка­ман­да па­еха­ла на­ле­та ў Да­нію, бо яны ўсе прай­шлі пра­вер­ку і пры­цір­ку, па­ка­за­лі, хто ча­го вар­ты. А вось пас­ля сё­лет­няй пра­цы на "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску" так­са­ма зра­бі­ла вы­сно­вы: ёсць не­каль­кі ча­ла­век, пра якіх дак­лад­на ве­даю — у пра­ек­тах, які­мі бу­ду кі­ра­ваць я, іх не бу­дзе. ...Я даў­но на тэ­ле­ба­чан­ні, 15 га­доў, і ве­даю, як мо­гуць ага­ва­рыць за спі­най, вы­ста­віць ча­ла­ве­ка ў ня­вы­гад­ным свят­ле — та­му ўсе та­кія рэ­чы пра­вя­раю са­ма. На­ту­раль­на, без гу­за­коў не абы­хо­дзіц­ца, але гэ­та ка­рыс­ны во­пыт. З людзь­мі, якія ся­бе пра­яві­лі ад­моў­на, мы ві­та­ем­ся, а з не­кім на­ват не ві­та­ем­ся — і на гэ­тым усё, вы­крэс­лі­ва­ем. Бо кі­раў­нік ры­зы­куе не толь­кі са­бой, але агуль­най спра­вай, лё­сам пра­ек­таў.

— За час пра­цы на тэ­ле­ба­чан­ні вы вель­мі пе­ра­мя­ні­лі­ся — ле­ту­цен­ная па­нен­ка з "Бе­ла­рус­кай ча­сін­кі" ма­ла па­доб­на на ця­пе­раш­ня­га ад­каз­на­га кі­раў­ні­ка з ка­рот­кай стрыж­кай. Унут­ра­на ж як ад­чу­ва­е­це ў са­бе гэ­тыя пе­ра­ме­ны і пе­ра­ход з ма­ла­дзёж­на-за­баў­ляль­на­га ка­на­ла "Бе­ла­русь 2" на больш сур'­ёз­ную, афі­цый­ную "пер­шую кноп­ку"?

— На­са­мрэч я вель­мі ра­да, што ў мя­не быў гэ­ты во­пыт. Ця­пер дак­лад­на ве­даю, што крэс­ла ды­рэк­та­ра не для мя­не. Ма­быць, я не­бла­гі на­мес­нік, ка­лі мой ця­пе­раш­ні кі­раў­нік за­пра­сіў на гэ­ту па­са­ду (да­рэ­чы, мы ра­ней так­са­ма пра­ца­ва­лі з ім у та­кім тан­дэ­ме). Я на­огул су­праць жан­чын-кі­раў­ні­коў вы­со­ка­га ран­гу. Бо, на мой по­гляд, у жан­чы­не пры­ро­дай за­кла­дзе­ны дзве асноў­ныя за­да­чы: ства­рыць сям'ю і на­ра­дзіць дзі­ця. А на кі­ру­ю­чай па­са­дзе, ка­лі ў ця­бе мност­ва пад­на­ча­ле­ных, ка­лі 24 га­дзі­ны на су­ткі трэ­ба быць на су­вя­зі, ка­лі ты ўвесь дзень чымсь­ці за­ня­ты, але ўве­ча­ры не ра­зу­ме­еш, што кан­крэт­на зра­біў — як быц­цам ідзеш су­праць пры­ро­ды. Я заўж­ды вель­мі ба­я­ла­ся на­ват вон­ка­ва стаць гэт­кай жа­ле­за­бе­тон­най лэ­дзі, "муж­чы­нам у спад­ні­цы". Та­му чым больш мне скла­да­на і цяж­ка, тым лепш я му­шу вы­гля­даць. І на па­са­дзе на­мес­ні­ка мне вель­мі кам­форт­на, бо тут я не ад­да­ля­юся ад ас­тат­ніх удзель­ні­каў ка­ман­ды, ад якіх за­ле­жыць пра­ца, і ма­гу зай­мац­ца твор­час­цю.

Пра са­мае га­лоў­нае

— Кож­ны раз, ка­лі ба­чу вас у ра­бо­це, здзіў­ля­ю­ся: што б ні зда­ры­ла­ся — усмеш­ка, па­зі­тыў­ны роў­ны на­строй, во­чы га­раць на­тхнен­нем. У на­пру­жа­ным рыт­ме пра­цы ці за­ста­ец­ца час на сям'ю, або сын час­цей ба­чыць ма­му па тэ­ле­ві­за­ры?

— Ён на­са­мрэч вя­лі­кі ма­лай­чы­на. За шэсць га­доў Го­ша ўжо пры­вык, што ма­ма вель­мі за­ня­тая. Ма­быць, та­му пе­рад сном кры­ху больш мя­не аб­ды­мае, чым ін­шыя дзе­ці, час­цей пра­яў­ляе пя­шчо­ту — я ра­зу­мею, што гэ­та пе­рад­усім з-за не­да­хо­пу ўва­гі. Але, з ін­ша­га бо­ку, ён усё ра­зу­мее. Ця­пер у мя­не ня­прос­ты пе­ры­яд, і лі­та­раль­на за адзін дзень ад­бы­ла­ся вель­мі іс­тот­ная пе­ра­ацэн­ка каш­тоў­нас­цяў. Заўж­ды як быц­цам ве­да­еш і па­мя­та­еш, але ў та­кія мо­ман­ты асаб­лі­ва вы­раз­на ра­зу­ме­еш, што сям'я, дзі­ця — са­мае га­лоў­нае і да­ра­гое ў жыц­ці. Пра­ца ж — толь­кі част­ка жыц­ця, да­лё­ка не асноў­ная. Яе, без­умоў­на, трэ­ба вы­кон­ваць доб­ра, але не ах­вя­ра­ваць дзе­ля гэ­та­га бяс­цэн­ны­мі мо­ман­та­мі ста­сун­каў з бліз­кі­мі людзь­мі.

— Не ўзні­кае жа­дан­ня мах­нуць ру­кой, маў­ляў, га­ры ўсё сі­нім по­лы­мем, бу­ду зай­мац­ца сям'­ёй?

— Раз на ты­дзень дак­лад­на. Але, з ін­ша­га бо­ку, ка­лі мя­не моц­на пры­пя­кае, ана­лі­зую, чым зай­ма­юц­ца і як пра­цу­юць ін­шыя лю­дзі, і па­чы­наю лю­біць сваю пра­цу яшчэ больш. Як "пе­ра­за­гру­зіц­ца", пе­ра­клю­чыц­ца з пра­цоў­ных спраў на да­маш­нія? У мя­не атры­ма­ла­ся так: па­коль­кі я вель­мі да­лё­ка жы­ву, то ма­шы­на ста­ла не­аб­ход­нас­цю; дзя­ку­ю­чы гэ­та­му што­дня з'я­ві­ла­ся па 2—2,5 га­дзі­ны да­дат­ко­ва­га ча­су, за які столь­кі ўся­го мож­на па­спець зра­біць — прос­та не­ве­ра­год­на! На­са­мрэч ка­лі пра­віль­на раз­мер­ка­ваць стан­дарт­ны 8-га­дзін­ны пра­цоў­ны дзень — менш ча­су ад­вес­ці на пе­ра­ку­ры, ка­ва-паў­зы, менш па­плят­ка­рыць з ка­ле­га­мі і больш ча­су ме­на­ві­та пра­ца­ваць — я вас за­пэў­ні­ваю, усё па­спе­е­це.

P.S. Пра "Еў­ра­ба­чан­не"

— Хоць яшчэ толь­кі ве­ра­сень, у ар­тыс­тыч­най ту­соў­цы ўжо аб­мяр­коў­ва­юць на­ступ­ны кон­курс "Еў­ра­ба­чан­не" — што ды як бу­дзе сё­ле­та і ці бу­дзе на­огул...

— І мне тэ­ле­фа­ну­юць, рас­каз­ва­юць, што пі­шуць пес­ні аль­бо пы­та­юц­ца, ці вар­та паў­дзель­ні­чаць і пра­спя­ваць. Я ад­каз­ваю: "Без­умоў­на, удзель­ні­чай­це!" Дзе яшчэ спя­ваць, ка­лі вы спе­цы­яль­на рых­ту­е­це­ся, на­бы­ва­е­це пес­ні, ста­ві­це ну­ма­ры, як не на та­кой сцэ­не? Мне вель­мі па­да­ба­ец­ца, што ця­пер ар­тыс­ты вель­мі сур'­ёз­на па­ды­хо­дзяць да кон­кур­су, што кож­ны год чымсь­ці но­вым здзіў­ля­юць, што ад­кры­ва­юц­ца но­выя ім­ёны. Без­умоў­на, "Еў­ра­ба­чан­не" ні­хто не ад­мя­няў, Бе­ла­русь у ім удзель­ні­чае. Як толь­кі ўзгод­нім усе не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты — апуб­лі­ку­ем па­ла­жэн­не і з не­цяр­пен­нем бу­дзем ча­каць удзель­ні­каў ад­бо­ру. І хоць з го­ду ў год мно­гія сцвяр­джа­юць, што гэ­ты кон­курс ні­ко­му не ці­ка­вы і яго бе­ла­ру­сы не гля­дзяць — аса­біс­та я, ве­да­ю­чы рэй­тын­гі "Еў­ра­ба­чан­ня", рэ­агую на та­кія за­явы з усмеш­кай.

Гу­та­ры­ла Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

 

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.