Вы тут

Хто з беларусаў штурмуе шоу «Голас»?


Трэці сезон расійскага праекта «Голас» упершыню паказвае і айчыннае ТБ. За адборам удзельнікаў на сляпых праслухоўваннях, а таксама за іх далейшым лёсам на праекце можна назіраць па пятніцах у эфіры тэлеканала АНТ.

19-9

Па выніках адбору, які пачаўся яшчэ вясной, у праекце ўдзельнічаюць 200 чалавек. Сярод выбраных аказаліся і беларусы Віталь Варанко, Марта Жданюк і Наталля Балдзіна, не выключана, што магчыма з'яўленне і іншых нашых артыстаў. А вось Рыгор Лавыш з Гродна ўжо вытрымаў экзамен «сляпога праслухоўвання» і прайшоў у другі тур. Выкананнем песні «Пра каханне» гурта «Чыж і Ко» хлопец прымусіў павярнуцца да сябе ўсіх траіх суддзяў — Леаніда Агуціна, Аляксандра Градскага і Пелагею, якую і абраў сваёй настаўніцай у шоу. Рыгор, дарэчы, — саліст эстрадна-сімфанічнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова.

19-7

Калі казаць пра астатніх канкурсантаў з Беларусі, якія на гэты раз будуць прэзентаваць свае вакальныя здольнасці, то:

Марта Ямайка — былая ўдзельніца гурта «Ямайка», вядомая па ўдзеле ў першым шоу «Акадэмія талентаў». Музыкай захапляецца з дзяцінства, быў перыяд, калі дзяўчына вяла дзіцячую праграму «Мультыклуб».

Віталь Варанко — баяніст-віртуоз, спявак, якога сёння пра-
дзюсіруе Уладзімір Кубышкін, у прадстаўленні, мабыць, не мае патрэбы. Ён ужо спрабаваў свае сілы на польскім «Голасе», што, дарэчы, у свой час прыемнай навіной абляцела многія выданні. Выйграў конкурс «Заспявай.by», штурмаваў нацыянальны адбор на «Еўрабачанне».

19-8

Наталля Балдзіна (выступае як Наталля Баяра) вядомая па супрацоўніцтве з нямецкай групай Scorpіons у 2012 годзе. Яшчэ падчас навучання ў кансерваторыі Наталля працавала ў Нацыянальным аркестры пад кіраўніцтвам М. Фінберга, у 2008‑м працавала з многімі джазавымі музыкантамі, такімі як Андрэй Славінскі, Уладзімір Бялоў, Аляксей Зайцаў і шэраг іншых. З 2011 года — салістка эстрадна-сімфанічнага Yanіs Orchestra.

Расійская версія сусветна вядомага музычнага шоу «The Voіce» дала магчымасць паказаць сябе многім артыстам. Летась у праекце, дарэчы, перамог беларус Сяргей Ваўчкоў, свае сілы спрабавалі Пётр Ялфімаў, Дзядзя Ваня, Патрыцыя Курганава і іншыя нашы артысты. Тут шукаюць таленты, якія здольныя, на думку настаўнікаў, зрабіць свой уклад у развіццё музычнай культуры.

Алена ДРАПКО

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.