Вы тут

Уро­кі ад уро­чы­шчаў


Уні­каль­ныя наз­вы на мя­жы знік­нен­ня. Ка­лі не вы­ра­ту­ем іх мы — на­шчад­кам не бу­дзе ча­го ра­та­ваць

Гры­боў у гэ­тым цёп­лым віль­гот­ным ве­рас­ні — хоць ка­сой ка­сі. Ма­ці ка­жа, у вёс­цы ня­суць аду­сюль: і з-за Пер­ша­га мос­ці­ка, і з Пад­зя­ро­вак, і з Го­раў, і з Га­ла­бур­даў. І на­ват у Борт­ні­ках, дзе паў­сюль ха­лод­ныя кры­ні­цы, сё­ле­та так­са­ма па­да­сі­на­ві­кі ды ча­шчэ­ві­кі па­рас­лі. А су­сед з Яцаў­кі штук пад дзвес­це ба­ра­ві­коў пры­нёс...
На вы­хад­ныя аба­вяз­ко­ва па­еду ту­ды. Не дзе­ля гры­боў: іх ужо — і су­ша­ных, і кан­сер­ва­ва­ных — дай Бо­жа зда­роўя за зі­му з'ес­ці. Дзе­ля со­неч­ных пром­няў у бя­ро­за­вых га­лін­ках, дзе­ля во­да­ру стом­ле­най тра­вы, дзе­ля дзі­ця­чай ша­лё­най ра­дас­ці, якую ад­чу­ва­еш кож­ны раз, ка­лі між дрэў за­ўва­жыш кра­мя­ны ка­пя­люш ба­ра­ві­ка ці цэ­лую сям'ю ру­да­ва­тых апе­нек... Яшчэ не ве­даю, ку­ды ме­на­ві­та пай­ду: на Круг­ла­ўку, на Га­рэ­лае ба­ло­та, а мо­жа, на Па­ло­сы. Але дак­лад­на ве­даю ін­шае: без гэ­тых род­ных на­зваў, якія з пер­шых дзён жыц­ця бы­лі і за­ста­юц­ца не­ад'­ем­най яго част­кай, ура­жан­ні і ад­чу­ван­ні бу­дуць зу­сім не тыя — быц­цам і не мае, а пад­гле­джа­ныя ў ней­кай чу­жой бія­гра­фіі.
Я пра іх, мяс­цо­выя наз­вы ўро­чы­шчаў, пе­рад тым, як сес­ці пі­саць, га­ва­ры­ла са сва­і­мі ка­ле­га­мі, якія на­ра­дзі­лі­ся ў роз­ных кут­ках на­шай кра­і­ны. Атры­ма­ла­ся тое, што і па­тра­ба­ва­ла­ся да­ка­заць: у кож­на­га ў па­мя­ці гэ­тыя наз­вы свае — ча­сам дзіў­ныя, ча­сам смеш­ныя, але га­лоў­нае — ад­мыс­ло­выя, якіх ня­ма больш ні­дзе. Са­праўд­ная скар­бон­ка род­най мо­вы, з якой ра­зам з ці­ка­вы­мі сло­ва­мі вы­гляд­ва­юць і гіс­то­рыя, і геа­гра­фія, і лю­дзі, якія ўжо даў­но ад­жы­лі свой век на гэ­тай зям­лі, але ж ка­лісь­ці па­кі­ну­лі на ёй свой след. А яшчэ гэ­та скар­бон­ка ні­кім асаб­лі­ва не ад­кры­тая і не вы­ву­ча­ная. Бо (да­руй­це мне, ша­ноў­ныя мо­ва­знаў­цы, ка­лі па­мы­ля­ю­ся), коль­кі га­доў сур'­ёз­на, хоць і хут­чэй на ама­тар­скім уз­роў­ні зай­ма­ю­чы­ся вы­ву­чэн­нем та­по­ні­маў, я ні­дзе не су­стрэ­ла хоць яко­га-коль­век да­сле­да­ван­ня пра наз­вы ўро­чы­шчаў. Ня­ма іх і ў кні­гах «Па­мяць», што вы­да­ва­лі­ся па ра­ё­нах, не да­во­дзі­ла­ся су­стра­каць і на са­мых пад­ра­бяз­ных кар­тах. Вёс­кі, на­ват са­мыя ма­лень­кія, на­ват тыя, на бы­лых ву­лі­цах якіх ужо пад­рас­та­юць ма­ла­дыя хвой­кі, а пад пра­ва­ле­ны­мі да­ха­мі лі­сы вы­вод­зяць дзі­ця­нят, па­кі­ну­лі свае ім­ёны ў да­ку­мен­тах, ар­хі­вах, на ста­рых кар­тах ды пла­нах. Рэч­кі і ба­ло­ты, на­ват пе­ра­сох­лыя ды вы­су­ша­ныя, так­са­ма дзесь­ці на тых жа кар­тах за­фік­са­ва­ныя. А вось наз­вы ўро­чы­шчаў (па­няц­це гэ­та, па­вод­ле тлу­ма­чаль­на­га слоў­ні­ка, азна­чае мяс­ці­ну, якая не­чым ад­роз­ні­ва­ец­ца ад на­ва­кол­ля: на­прык­лад, ля­сок ся­род по­ля ці, на­ад­ва­рот, па­ля­на ў ляс­ным гу­шча­ры) за­ста­юц­ца толь­кі ў па­мя­ці мес­ці­чаў. Па­куль гэ­тыя мес­ці­чы хо­чуць іх пом­ніць. Па­куль жы­вуць там або па­куль ім ёсць да ка­го ту­ды пры­яз­джаць.
Наз­вы на мя­жы вы­мі­ра­ння. Наз­вы, шмат з якіх ужо дак­лад­на не­зва­рот­на стра­ча­ныя. Стра­ці­ла мо­ва, стра­ці­лі ўсе мы. Ка­ва­лач­кі ма­лой ра­дзі­мы, з якіх і скла­да­ец­ца Ай­чы­на вя­лі­кая, з якіх, мо­жа, і па­чы­на­ец­ца тая сла­ву­тая на­цы­я­наль­ная ідэя, аб вы­то­ках і сут­нас­ці якой ужо ка­то­ры год на­тхнё­на спра­ча­ем­ся. Наз­вы, якія яшчэ мож­на вы­ра­та­ваць ад за­быц­ця...
Не здзіў­ляй­це­ся, але да ўсіх гэ­тых, ча­сам, мо­жа, на­ват праз­мер­на па­фас­ных, але аб­са­лют­на шчы­рых ду­мак і раз­ва­жан­няў мя­не пад­штурх­ну­лі лю­дзі, ад та­па­ні­мі­кі і мо­ва­знаў­ства вель­мі да­лё­кія — лес­ні­кі... Дак­лад­ней, спе­цы­я­ліс­ты ад­на­го асоб­на ўзя­та­га ляс­ніц­тва на Го­мель­шчы­не — Чыр­ка­віц­ка­га, што ў пад­па­рад­ка­ван­ні Свет­ла­гор­ска­га ляс­га­са. Там­тэй­шыя руп­ліў­цы на ча­ле з ляс­ні­чым Мі­ка­ла­ем Гад­леў­скім ства­ры­лі ўні­каль­ную кар­ту тэ­ры­то­рыі, за якую ад­каз­ва­юць. На ёй — вёс­кі, рэ­кі, ба­ло­ты і — уро­чы­шчы. Кар­та, звест­кі для якой збі­ра­лі два га­ды, раз­маў­ля­ю­чы са ста­ра­жы­ла­мі, пе­ра­пра­вя­ра­ю­чы свед­чан­ні, атры­ма­ла­ся са­праў­ды ад­мыс­ло­вая. На­ма­ля­ва­ная (ад ру­кі, але вель­мі пра­фе­сій­на!) на вя­ліз­ным ват­ма­не, аздоб­ле­ная вы­ява­мі звя­роў, якія ў той ці ін­шай мяс­ці­не час­та су­стра­ка­юц­ца. Але га­лоў­нае — на ёй за­пі­са­ны і ўжо дак­лад­на не знік­нуць ні­ку­ды ні Уль­я­нін Дуб, ні Мядз­ве­джая Га­ла­ва, ні Ба­ду­ла­е­ва Ва­ло­ка, ні Воў­чыя Ямы, ні Баб­ро­вая Да­лі­на, ні Бар­бу­саў Алес, ні Кон­ская Ста­ра­на, ні Крас­ная Кар­ма, ні Кле­ме­ны Лес, ні Быст­ры­ца, ні Кар­па­ты... Ні яшчэ дзя­сят­ка з паў­та­ра на­зваў уро­чы­шчаў. Кар­та ві­сіць у ка­бі­не­це ляс­ні­ча­га, а яе ко­пія — на два­ры, дзе ня­рэд­ка бы­ва­юць і ту­рыс­ты, і па­ляў­ні­чыя. Ка­рыс­та­ец­ца ня­змен­най па­пу­ляр­нас­цю ўсіх на­вед­валь­ні­каў, га­во­раць у ляс­ніц­тве. Яно і не дзі­ва: спы­ніў­шы­ся прос­та дзе­ля та­го, каб па­ці­ка­віц­ца, што ж там на­ма­ля­ва­на, ужо не мо­жаш ад яе ада­рвац­ца, з аша­лом­ле­най усмеш­кай чы­та­ю­чы ўсё но­выя дзіў­ныя наз­вы і спра­бу­ю­чы ад­га­даць, што ж бы­ло ў тым мес­цы, на якім яны з'я­ві­лі­ся.
А вы ўя­ві­це, якая най­ці­ка­вей­шая і най­ба­га­цей­шая па­літ­ра род­ных на­зваў атры­ма­ла­ся б, ка­лі б вось так — па ўсёй кра­і­не! Без­умоў­на, спра­ва гэ­та не з лёг­кіх — са­браць звест­кі пра мяс­ці­ны, ад якіх за­ста­лі­ся ад­ны най­мен­ні, дый то ня­рэд­ка толь­кі ва ўспа­мі­нах ста­рых ужо лю­дзей. Але ж ці­ка­вая: коль­кі гіс­то­рый ды ба­ек бу­дзе па­чу­та, коль­кі но­вых штры­хоў і ад­цен­няў з'я­віц­ца ў ле­та­пі­се той ці ін­шай мяс­цо­вас­ці! Коль­кі слоў — за­бы­тых, а то і ўво­гу­ле ні­ко­лі не чу­тых, у скар­бон­ку мо­вы бу­дзе па­кла­дзе­на. Га­лоў­нае — па­чаць, з лю­боўю і за­ці­каў­ле­нас­цю. Род за­ня­ткаў тут аб­са­лют­на ня­важ­ны — прык­лад Чыр­ка­віц­ка­га ляс­ніц­тва та­му яск­ра­вае свед­чан­не. Ду­маю, вя­лі­кі плён быў бы тут ад школь­ні­каў, якіх, не­су­мнен­на, трэ­ба ў та­кой да­след­чыц­кай пра­цы за­ці­ка­віць, не пе­ра­тва­рыць гэ­та ў чар­го­вую «аба­вя­за­лаў­ку».
Ка­му і дзе­ля ча­го гэ­та па­трэб­на? Нам усім. Каб жыць сва­ім жыц­цём, а не ўрыў­ка­мі чу­жой бія­гра­фіі.
Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».