Вы тут

«Пры­ві­тан­не» з 90-х


Зла­чын­ная гру­па жорст­ка збі­ла і аб­ра­ба­ва­ла біз­нес­ме­на ў Ча­вус­кім ра­ё­не

Пра гэ­та па­ве­да­міў карэспандэнту БЕЛТА на­мес­нік на­чаль­ні­ка кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку кры­мі­наль­най мі­лі­цыі УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Алег Чар­ноў.

29 жніў­ня гэ­та­га го­да ў дзя­жур­ную часць УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма па­сту­пі­ла па­ве­дам­лен­не аб раз­бой­ным на­пад­зе на жы­ха­ра вёс­кі Хац­ка­ві­чы Ча­вус­ка­га ра­ё­на. На мес­цы зда­рэн­ня су­пра­цоў­ні­кі пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў і След­ча­га ка­мі­тэ­та вы­свет­лі­лі, што за до­мам па­цяр­пе­ла­га зла­чын­цы вя­лі на­зі­ран­не. У ноч з 28 на 29 жніў­ня муж­чы­на вы­ехаў з до­ма на ма­шы­не і на трэ­цім кі­ла­мет­ры да­ро­гі тра­піў у за­са­ду. Шлях быў пе­ра­га­ро­джа­ны так зва­най гір­лян­дай — вя­роў­кай, на якой ві­се­лі пласт­ма­са­выя бу­тэль­кі, аб­гор­ну­тыя фоль­гай. Та­кая пе­ра­шко­да ў нач­ны час доб­ра ад­бі­вае свят­ло фар аў­та­ма­бі­ля, па­збаў­ля­ю­чы кі­роў­цу маг­чы­мас­ці як след ба­чыць да­ро­гу. Ка­лі муж­чы­на спы­ніў­ся і па­спра­ба­ваў зняць гір­лян­ду, на яго на­па­лі.

Вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы бі­ту і траў­ма­тыч­ную зброю, зла­чын­цы на­нес­лі яму цяж­кія ця­лес­ныя па­шко­джан­ні: у па­цяр­пе­ла­га быў за­фік­са­ва­ны пе­ра­лом скі­ві­цы і пра­ні­каль­ныя ра­нен­ні ног. За­тым муж­чы­ну звя­за­лі і за­су­ну­лі ў яго ж аў­та­ма­біль. Да­лей зла­чын­цы на­кі­ра­ва­лі­ся да до­ма па­цяр­пе­ла­га і пра­нік­лі ту­ды, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы клю­чы гас­па­да­ра. Вы­краў­шы знач­ную су­му гро­шай — до­ла­ры і ра­сій­скія руб­лі на Br167 млн — сха­ва­лі­ся, па­кі­нуў­шы муж­чы­ну звя­за­ным у до­ме, дзе яго знай­шлі сва­я­кі.

Па га­ра­чых сля­дах на чац­вёр­тыя су­ткі ўда­ло­ся вы­лі­чыць тых, хто на­па­даў, і за­тры­маць іх. Спе­цы­я­ліс­ты УУС і След­ча­га ка­мі­тэ­та пра­вя­лі больш за 10 во­быс­каў, дзя­ку­ю­чы якім бы­лі зной­дзе­ны мас­кі, траў­ма­тыч­ны і пнеў­ма­тыч­ны піс­та­ле­ты, скотч, абу­так, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся пад­час здзяйс­нен­ня зла­чын­ства. Бы­ла кан­фіс­ка­ва­на прак­тыч­на ўся су­ма вы­кра­дзе­ных гро­шай, якія пас­ля бы­лі вер­ну­ты ўла­даль­ні­ку.

Па­да­зра­ва­ныя, уз­рост якіх ад 23 да 30 га­доў, зна­хо­дзяц­ца ў след­чым іза­ля­та­ры. Адзін з іх ужо быў асу­джа­ны за кра­дзеж, ас­тат­нія ні ра­зу не пры­цяг­ва­лі­ся да кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці. «Вы­па­дак, які ад­быў­ся ў Ча­вус­кім ра­ё­не, — адзін­ка­вы, ана­ла­гіч­ных не фік­са­ва­ла­ся, — ад­зна­чыў Алег Чар­ноў. — Су­пра­цоў­ні­кі ор­га­наў пра­ва­па­рад­ку спра­ца­ва­лі хут­ка і якас­на, вы­клю­чыў­шы здзяйс­нен­не паў­тор­ных на­па­даў. Чар­ноў да­даў, што па­цяр­пе­лы быў за­рэ­гіст­ра­ва­ны ў якас­ці ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, зай­маў­ся га­да­ван­нем жы­вё­лы і про­да­жам яе ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю. Біз­нес быў доб­ра па­стаў­ле­ны, за­роб­кі ад­па­вед­ныя. У ноч на­па­ду муж­чы­на як­раз вёз чар­го­вую пар­тыю мя­са для рэа­лі­за­цыі ў Сма­лен­ску.

След­чае ўпраў­лен­не за­вя­ло кры­мі­наль­ныя спра­вы за раз­бой з пры­мя­нен­нем гвал­ту, уго­ну і вы­кра­дан­ня ча­ла­ве­ка.

Воль­га ЕМЯЛЬ­Я­НА­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».