21 Ліпень, субота

Вы тут

Ве­ла­сі­пед, бай­дар­ка і QR-код


Парт­нё­ры з Грод­на і Друс­кі­нін­кая вы­пра­цоў­ва­юць і ажыц­цяў­ля­юць но­выя ва­ры­ян­ты па­меж­ных кан­так­таў

Аб гэ­тым іш­ла га­вор­ка за «круг­лым ста­лом» у Грод­не ў рам­ках пра­ек­та між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі Пра­гра­мы транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва «Лат­вія — Літ­ва — Бе­ла­русь» на 2007–2013 га­ды «Пра­соў­ван­не ту­рыз­му праз па­вы­шэн­не ін­фар­ма­ва­нас­ці аб гіс­то­рыі і куль­ту­ры рэ­гі­ё­наў». Парт­нё­ры пра­ек­та з лі­тоў­ска­га бо­ку — Бал­тый­скі ін­сты­тут аг­ра­біз­не­су, ад­мі­ніст­ра­цыя му­ні­цы­па­лі­тэ­та г. Друс­кі­нін­кай і Лі­тоў­ская аса­цы­я­цыя сель­ска­га ту­рыз­му, з бе­ла­рус­ка­га — ад­дзел фі­зіч­най куль­ту­ры, спор­ту і ту­рыз­му Гро­дзен­ска­га гар­вы­кан­ка­ма і аб­лас­ное ад­дзя­лен­не гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Рэс­пуб­лі­кан­скі ту­рысц­ка-спар­тыў­ны са­юз».


Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му пра­ек­ту на­шы лі­тоў­скія су­се­дзі (ула­даль­ні­кі тур­фір­маў, аг­ра­ся­дзіб, эк­скур­са­во­ды) сё­ле­та па­бы­ва­лі ў ванд­роў­цы па марш­ру­це «Грод­на — Шчу­чын — Жа­лу­док — Ня­свіж — Мір — На­ва­гру­дак — Ва­леў­ка — Лі­да — Грод­на», на рэс­пуб­лі­кан­скім фес­ты­ва­лі на­цы­я­наль­ных куль­тур, прай­шлі на бай­дар­ках па вод­ным марш­ру­це «Аў­гус­тоў­скае ко­ла», які злу­чае ма­ляў­ні­чыя мяс­ці­ны Грод­на і Друс­кі­нін­кая. Усё гэ­та дзе­ля не толь­кі аса­біс­тых эмо­цый, але і ту­рыс­тыч­на­га біз­не­су. Па сло­вах ад­на­го з удзель­ні­каў спла­ву, экс­пер­та пра­ек­та Джу­га­са ВАЙ­ЧУ­НА­СА, сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ён па­дзя­ліў­ся з сяб­ра­мі ў Віль­ню­се, і яны так за­ці­ка­ві­лі­ся, што блі­жэй­шым ча­сам збі­ра­юц­ца са­мі апра­ба­ваць гэ­ты вод­ны шлях.
Шэ­раг ва­ры­ян­таў па­меж­на­га су­пра­цоў­ніц­тва быў аб­мер­ка­ва­ны і пад­час апош­няй су­стрэ­чы ў Грод­не. Гос­ці з Літ­вы азна­ё­мі­лі­ся з умо­ва­мі біз­не­су ў сва­бод­най эка­на­міч­най зо­не «Грод­на­ін­вест», у тым лі­ку на тэ­ры­то­рыі спе­цы­яль­на­га ту­рысц­ка-рэ­крэ­а­цый­на­га пар­ку «Аў­гус­тоў­скі ка­нал», удзель­ні­ча­лі ў ра­бо­це між­на­род­на­га ін­вес­ты­цый­на­га фо­ру­му «Гро­дзен­шчы­на на скры­жа­ван­ні ме­жаў», па­бы­ва­лі на кір­ма­шы ту­рыс­тыч­ных па­слуг у рам­ках рэс­пуб­лі­кан­скай вы­ста­вы «Еў­ра­рэ­гі­ён «Нё­ман-2014». Акра­мя та­го, ра­зам з бе­ла­рус­кі­мі парт­нё­ра­мі па пра­ек­це лі­тоў­цы здзейс­ні­лі ве­ла­эк­скур­сію па ўро­чы­шчы «Пыш­кі», дзе за­вяр­ша­ец­ца ства­рэн­не ту­рыс­тыч­на­га марш­ру­ту пра­цяг­лас­цю 30,5 км з аб­ста­ля­ван­нем 12 мес­цаў для ад­па­чын­ку па­да­рож­ні­каў. Гэ­та пер­шы буй­ны пра­ект ве­ла­сі­пед­на­га ту­рыз­му на Гро­дзен­шчы­не, які, да­рэ­чы, фі­нан­су­ец­ца так­са­ма па Пра­гра­ме транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва «Лат­вія — Літ­ва — Бе­ла­русь».
Ідэя ці­ка­ва­га ве­ла­сі­пед­на­га марш­ру­ту — па­між Грод­на і Друс­кі­нін­ка­ем — ця­пер рэа­лі­зу­ец­ца і ў рам­ках пра­ек­та «Пра­соў­ван­не ту­рыз­му праз па­вы­шэн­не ін­фар­ма­ва­нас­ці аб гіс­то­рыі і куль­ту­ры рэ­гі­ё­наў». Ён рас­па­чы­на­ец­ца ў вы­шэй­зга­да­ным уро­чы­шчы «Пыш­кі» і пра­хо­дзіць праз фан­тас­тыч­ную па пры­га­жос­ці да­лі­ну Рай­гар­дас, якая на­тхня­ла твор­часць сла­ву­та­га лі­тоў­ска­га мас­та­ка і кам­па­зі­та­ра Чур­лё­ні­са. На­цы­я­наль­ны кі­раў­нік пра­ек­та
з бе­ла­рус­ка­га бо­ку Сяр­гей КА­ЛЯ­ДА па­ве­да­міў, што ідэя пад­тры­ма­на ад­мі­ніст­ра­цы­яй Друс­кі­нін­кая, а не­ўза­ба­ве пла­ну­ец­ца па­да­рож­жа на ве­ла­сі­пе­дах па гэ­тым марш­ру­це з удзе­лам кі­раў­ні­коў улад­ных струк­тур Гро­дзен­шчы­ны.
У ме­жах пра­ек­та з'я­ві­лі­ся пра­па­но­вы і па ін­шых ту­рыс­тыч­ных марш­ру­тах. Гэ­та вод­ны шлях на бай­дар­ках з Грод­на ў Друс­кі­нін­кай (з пры­пын­ка­мі для ад­па­чын­ку, зна­ём­ства з пры­род­ным ха­раст­вом, пом­ні­ка­мі гіс­то­рыі і куль­ту­ры), аў­та­ма­біль­ны марш­рут «7 ста­ліц Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га» (Віль­нюс, Тра­кай, Кер­на­ва, На­ва­гру­дак, Грод­на, Галь­ша­ны, Ва­ру­та), пе­ша­ход­ныя ванд­роў­кі.
За круг­лым ста­лом бы­лі так­са­ма прэ­зен­та­ва­ны ту­рыс­тыч­ныя аб'­ек­ты, уклю­ча­ныя ў ба­зу звес­так QR-ко­даў — з ін­фар­ма­цы­яй на шас­ці мо­вах, у тэкс­та­вым, гу­ка­вым і ві­дэа­фар­ма­це. Праз срод­кі ма­біль­най су­вя­зі бу­дзе за­бяс­печ­вац­ца до­ступ да звес­так пра 50 гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных аб'­ек­таў у Друс­кі­нін­каі і 50 — у Грод­не.
Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Як гродзенская прыгажуня стала чэмпіёнкай свету.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.