Вы тут

Ві­за ў Із­ра­іль больш не па­трэб­на


Учо­ра ў Мін­ску прад­стаў­ні­кі Бе­ла­ру­сі і Із­ра­і­ля за­клю­чы­лі між­ура­да­вае па­гад­нен­не аб ад­ме­не віз для ўла­даль­ні­каў на­цы­я­наль­ных паш­пар­тоў. Пад­пі­сан­не да­ку­мен­та ста­ла вы­ні­кам пра­мо­га да­ру­чэн­ня Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі.

З бе­ла­рус­ка­га бо­ку да­ку­мент пад­пі­саў мі­ністр за­меж­ных спраў Ула­дзі­мір МА­КЕЙ, з із­ра­іль­ска­га — мі­ністр аб­сорб­цыі (ве­дам­ства, якое ў Із­ра­і­лі ад­каз­вае за рэа­лі­за­цыю дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў га­лі­не міг­ра­цыі) Со­фа ЛАНД­ВЕР.

Ула­дзі­мір Ма­кей пас­ля цы­ры­мо­ніі пад­пі­сан­ня да­ку­мен­та пад­крэс­ліў, што ад­ме­на віз іс­тот­на сты­му­люе раз­віц­цё двух­ба­ко­вых су­вя­зяў не толь­кі ў эка­но­мі­цы, але і ў ін­шых сфе­рах, у тым лі­ку — у сфе­ры ад­но­сін па­між звы­чай­ны­мі людзь­мі. Пра­ду­гледж­ва­ец­ца сур'­ёз­нае раз­віц­цё ак­тыў­нас­ці ў сфе­ры ту­рыз­му.

— З улі­кам пра­мых авія­зно­сін, якія іс­ну­юць па­між кра­і­на­мі, мож­на ча­каць ак­тыў­на­га раз­віц­ця су­вя­зяў, — ад­зна­чыў кі­раў­нік бе­ла­рус­ка­га знеш­не­па­лі­тыч­на­га ве­дам­ства. — Ду­маю, што гэ­та па­дзея свед­чыць аб вы­со­кім уз­роў­ні і сяб­роў­скім ха­рак­та­ры ад­но­сін па­між Бе­ла­рус­сю і Із­ра­і­лем.

Мі­ністр за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі так­са­ма пад­крэс­ліў, што па­між дзвю­ма кра­і­на­мі па­ста­ян­на ідзе ак­тыў­ны дыя­лог. На яго дум­ку, пад­пі­са­нае па­гад­нен­не з'яў­ля­ец­ца іс­тот­ным унёс­кам у бе­ла­рус­ка-із­ра­іль­скае су­пра­цоў­ніц­тва. Пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу да­ку­мен­та гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі і Із­ра­і­ля змо­гуць зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­ры­ях на­шых кра­ін да 90 дзён за паў­го­да.

У сваю чар­гу мі­ністр аб­сорб­цыі Дзяр­жа­вы Із­ра­іль на­зва­ла пад­пі­сан­не па­гад­нен­ня зна­мя­наль­най па­дзе­яй як для бе­ла­рус­ка­га, так і для із­ра­іль­ска­га на­ро­да. Пры гэ­тым Со­фа Ланд­вер ад­зна­чы­ла, што ў Із­ра­і­лі пра­жы­вае вель­мі вя­лі­кая бе­ла­рус­кая ды­яс­па­ра. Яна на­га­да­ла, што мно­гія вя­до­мыя асо­бы Із­ра­і­ля, у тым лі­ку і не­каль­кі прэ­зі­дэн­таў, па­хо­дзяць ме­на­ві­та з Бе­ла­ру­сі.

— Мы — кра­і­ны-сяб­ры, а пад­пі­сан­не па­гад­нен­ня аб ад­ме­не віз уз­ні­ме на­шы ўза­е­ма­ад­но­сі­ны на больш якас­ны ўзро­вень, — рэ­зю­ма­ва­ла Со­фа Ланд­вер.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».