Вы тут

Еў­ра бу­дзе тан­нець


А ра­сій­скі ру­бель ча­кае ацяп­ляль­на­га се­зо­на

Тэн­дэн­цыі апош­ня­га ча­су на су­свет­ным і ай­чын­ным ва­лют­ных рын­ках ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» рас­тлу­ма­чыў экс­перт кам­па­ніі «Тэ­ле­Трэйд-Бе­ла­русь» Мі­ха­іл Гра­чоў.
У све­це
Апош­нія тыд­ні бы­лі ад­зна­ча­ны іс­тот­ным ума­ца­ван­нем кур­су до­ла­ра ЗША. «Пры­чым гэ­ты рост ад­бы­ваў­ся не толь­кі ў да­чы­нен­ні да еў­ра, але і да асноў­ных су­свет­ных ва­лют, — сцвяр­джае экс­перт. — Ад­люст­ра­ван­нем гэ­та­га з'яў­ля­ец­ца рост ін­дэк­са DXY (до­лар да ко­шы­ка шас­ці су­свет­ных ва­лют). Так, 17 ве­рас­ня гэ­та­га го­да ін­дэкс да­ся­гаў мак­сі­му­му з са­ка­ві­ка бя­гу­ча­га го­да. У тым жа трэн­дзе зна­хо­дзі­ла­ся і па­ра еў­ра/до­лар, якая са зна­чэн­ня 1,38 у кан­цы кра­са­ві­ка па­ні­зі­ла­ся да 1,28 на 18 ве­рас­ня. Аб­умоў­ле­на гэ­та бы­ло ўма­ца­ван­нем аме­ры­кан­скай эка­но­мі­кі і не­га­тыў­ны­мі па­каз­чы­ка­мі эка­но­мі­кі Еў­ра­са­ю­за». Вель­мі знач­най па­дзе­яй ста­ла па­ся­джэн­не ка­мі­тэ­та па ад­кры­тых рын­ках ФРС ЗША. Па сло­вах Мі­ха­і­ла Гра­чо­ва, пры­ня­тыя ра­шэн­ні (аб па­кі­дан­ні асноў­най стаў­кі на ўзроў­ні 0,25% і згорт­ван­ні пра­гра­мы коль­кас­на­га змяк­чэн­ня з каст­рыч­ні­ка 2014 го­да) па­цвер­дзі­лі пра­гно­зы на да­лей­шае ўма­ца­ван­не до­ла­ра ў най­блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні. «Та­му да кан­ца го­да маг­чы­ма па­ні­жэн­не кур­су EUR/USD да 1,21 і да кан­ца 2015 го­да — да 1,10».
Не над­та шы­коў­на ад­чу­вае ся­бе ўкра­ін­ская грыў­на. Ва­лю­та су­сед­няй кра­і­ны праз на­ступ­ствы па­лі­тыч­на­га кры­зі­су, які пры­вёў да ва­ен­ных дзе­ян­няў і эка­на­міч­ных праб­лем, ста­ла імк­лі­ва тан­нець. «Зні­жэн­не кур­су грыў­ны да до­ла­ра бы­ло знач­ным: з 8,221 на 1 сту­дзе­ня 2014 го­да да мак­сі­маль­на­га 13,757 на 17 ве­рас­ня. Ад­на­знач­на, усе да­лей­шыя зме­ны бу­дуць звя­за­ны толь­кі з урэ­гу­ля­ван­нем па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі», — за­яў­ляе экс­перт.
Праб­ле­мы апош­нім ча­сам і ў ра­сій­ска­га руб­ля. Асноў­ны­мі пры­чы­на­мі рэз­ка­га па­ні­жэн­ня кур­су «драў­ля­на­га» ста­лі эка­на­міч­ныя санк­цыі, пры­ня­тыя ЗША і кра­і­на­мі Еў­ра­са­ю­за, і па­дзен­не кош­ту наф­ты з кан­ца жніў­ня. «У вы­ні­ку санк­цый спе­ку­ля­тыў­ны ка­пі­тал вы­во­дзіць ак­ты­вы з ра­сій­скай эка­но­мі­кі. Па­дзен­не кош­таў на наф­ту аб­умоў­ле­на па­ве­лі­чэн­нем зда­бы­чы слан­ца­вых вуг­ле­ва­да­ро­даў у ЗША, не­ка­то­рай ста­бі­лі­за­цы­яй сі­ту­а­цыі з па­стаў­ка­мі наф­ты з Лі­віі і Іра­ка і зні­жэн­нем тэм­паў рос­ту ВУП у Кі­таі». З ін­ша­га бо­ку, па­вы­шэн­не кур­су до­ла­ра пры­вя­ло да па­ве­лі­чэн­ня па­ступ­лен­няў у бюд­жэт Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, і, па­вод­ле звес­так Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў РФ, пра­фі­цыт за сту­дзень—жні­вень склаў 906,516 млрд руб­лёў, або 2,2% ад ВУП. «Вось так дэ­валь­ва­цыя ва ўмо­вах экс­пар­та­а­ры­ен­та­ва­най эка­но­мі­кі дае ста­ноў­чыя вы­ні­кі, — кан­ста­туе ана­лі­тык. — Ад­ме­на санк­цый у вы­пад­ку ста­бі­лі­за­цыі па­лі­тыч­на­га кры­зі­су ва Укра­і­не і па­вы­шэн­не кош­таў на вуг­ле­ва­да­ро­ды з на­ды­хо­дам ацяп­ляль­на­га се­зо­на, без­умоў­на, пры­вя­дзе да ўма­ца­ван­ня ра­сій­скай ва­лю­ты».
У Бе­ла­ру­сі
Зні­жэн­не кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля пра­хо­дзіць у рам­ках аб­ве­шча­най На­цы­я­наль­ным бан­кам плаў­най дэ­валь­ва­цыі. «Па­лі­ты­ка рэ­гу­ля­та­ра вя­дзе да па­ве­лі­чэн­ня руб­лё­вай да­ход­нас­ці прад­пры­ем­стваў-экс­пар­цё­раў. А гэ­та, у сваю чар­гу, вя­дзе да боль­ша­га на­паў­нен­ня бюд­жэ­ту кра­і­ны, — раз­ва­жае Мі­ха­іл Гра­чоў. — Па вы­ні­ко­вых звест­ках пер­ша­га паў­год­дзя, пры­рост рэ­аль­на­га ВУП склаў 1,6%. Ад­зна­ча­ны рост у хі­міч­най і гор­на­зда­быў­най пра­мыс­ло­вас­ці, што па­він­на даць па­ве­лі­чэн­не ВУП па вы­ні­ках го­да. Усё гэ­та, у су­куп­нас­ці з крэ­ды­та­мі ўра­да Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, дае пад­ста­вы ба­чыць курс бе­ла­рус­ка­га руб­ля ў да­чы­нен­ні да до­ла­ра ЗША ў ра­ё­не 10800 руб­лёў за до­лар».
За апош­ні ты­дзень еў­ра па­да­ра­жэў на 30 руб­лёў (плюс 0,2%) да 13590. До­лар так­са­ма вы­рас — на 50 руб­лёў (плюс 0,5%) да 10540. Ра­сій­скі ру­бель стра­ціў ад­ра­зу 5 гра­шо­вых адзі­нак (мі­нус 1,8%) да 274.
Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».