Вы тут

Гэта ж трэба так пераблытаць?!.


Работнікі Верхнядзвінскай міжрайінспекцыі затрымалі жыхара Наваполацка, члена рыбалавецкага звяна, які скраў 39 кілаграмаў судака. Пераблытаў, як той казаў, дзяржаўную «кішэню» са сваёй. Кошт скрадзенай рыбы склаў 5,7 мільёна рублёў. А супрацоўнікі Аршанскай міжрайінспекцыі ў лясным масіве паблізу вёскі Хімінічы затрымалі паляўнічага, які пры паляванні на птушыную дзічыну незаконна здабыў... трафейнага лася вагой 350 кілаграмаў. На месца выклікалі следча-аператыўную групу. У парушальніка канфіскавалі зарэгістраваную паляўнічую стрэльбу і 16 патронаў з куляй, карцеччу і шротам. Незаконным паляваннем прыродным рэсурсам нанесена шкода ў асабліва буйным памеры — на суму 300 базавых велічынь. У абодвух выпадках вырашаюцца пытанні адносна крымінальнай адказнасці парушальнікаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.