Вы тут

Яўген Нагачоў: "...А баскетбол мне падабаўся больш, чым хакей"


Ма­ла­ды бе­ла­рус­кі аба­рон­ца па­спеў па­гу­ляць за гро­дзен­скі "Нё­ман" і ХК "Го­мель", вы­сту­піць у МХЛ і за­рэ­ка­мен­да­ваць ся­бе ў мат­чах за збор­ную кра­і­ны. Экс-на­стаў­нік на­цы­я­наль­най ка­ман­ды Глен Хэн­лан на­зваў яго "бу­ду­чы­няй бе­ла­рус­ка­га ха­кея". Ён — адзін з не­шмат­лі­кіх бе­ла­ру­саў, ка­му ўда­ло­ся за­ма­ца­вац­ца ў скла­дзе мінск­ага "Ды­на­ма". У гас­цях у "Звяз­ды" — Яў­ген На­га­чоў.

23-6

— Рас­ка­жы, як усё па­чы­на­ла­ся, які­мі бы­лі твае пер­шыя кро­кі ў ха­кеі?

— На кань­ках я па­чаў ка­тац­ца на пля­цоў­цы ка­ля шко­лы, ка­ток там за­лі­ва­лі кож­ную зі­му. Спа­чат­ку, вель­мі шмат па­даў, ка­лі трош­кі пад­рос, баць­ка пры­вёў мя­не на на­бор у шко­лу "Юнац­тва". Пер­шым трэ­не­рам быў Ігар Ана­толь­е­віч Фі­лін, вы­дат­ны на­стаў­нік, які шмат ча­го ў мя­не ўклаў, вы­ха­ваў, як трэ­ба. Па­чы­на­лі мы зай­мац­ца на ма­лень­кім кат­ку ў пар­ку Гор­ка­га. Пе­ра­апра­на­лі­ся ў пад­ва­ле. Спа­чат­ку зай­маў­ся на фі­гур­ных кань­ках — на тых са­мых, на якіх ка­ля шко­лы ка­таў­ся. Паз­ней баць­кі ку­пі­лі бы­лыя ва ўжыт­ку ха­кей­ныя кань­кі. Ра­дас­ці бы­ло — не пе­ра­даць коль­кі. Трэ­нер ад­ра­зу па­ста­віў у аба­ро­ну: я быў тоў­сцень­кі, хут­ка­сці не ха­па­ла, та­му і сам ра­зу­меў — толь­кі аба­ро­на. Хоць, вя­до­ма, ха­це­ла­ся за­бі­ваць. Са­мыя яр­кія ўра­жан­ні, якія за­ста­лі­ся з дзя­цін­ства, — гэ­та пер­шае чэм­пі­ён­ства і тур­нір у Чэ­хіі, які мы вый­гра­лі. А на­огул, та­ды быў час, ка­лі бас­кет­бол па­да­баў­ся мне знач­на больш, чым ха­кей.

— Але вы­браў усё ж та­кі ха­кей.

— Ён больш па­пу­ляр­ны ў на­шай кра­і­не, та­му і вы­браў, але ні пра якія ка­рыс­лі­выя мэ­ты ў дзя­цін­стве га­вор­ка іс­ці не маг­ла.

— Ця­пер со­чыш за бас­кет­бо­лам?

— Са­чу толь­кі за мат­ча­мі на ста­дыі плэй-оф у NBA.

Да "Ды­на­ма" ты па­гу­ляў і ў чэм­пі­я­на­це Бе­ла­ру­сі, і ў МХЛ. Што да­па­маг­ло та­бе пра­біц­ца ў склад "зуб­роў"?

— Перш за ўсё, да­па­мог во­пыт, які я атры­маў, гу­ля­ю­чы ў гэ­тых лі­гах. У кож­най ка­ман­дзе на­бы­ва­еш неш­та но­вае. Роз­ныя трэ­не­ры, роз­ныя гуль­цы. І га­лоў­нае, вя­до­ма, — пра­ца­ваць над са­бой і ўдас­ка­наль­вац­ца.

— Глен Хэн­лан "ад­ча­піў" ця­бе ад ка­ман­ды на­пя­рэ­дад­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту, тым больш чэм­пі­я­на­ту све­ту ў Мін­ску. Бы­ло крыўд­на?

— На­што крыў­дзіц­ца, не... Вя­до­ма, я вель­мі ха­цеў згу­ляць на гэ­тым тур­ні­ры, але ні­чо­га страш­на­га не ад­бы­ло­ся. Бе­ла­рус­кая збор­ная па­ка­за­ла доб­ры ха­кей, я ду­маю, вы­нік ка­жа сам за ся­бе. Ар­га­ні­за­цыя чэм­пі­я­на­ту бы­ла на вы­со­кім уз­роў­ні, бы­лі зроб­ле­ны доб­рыя Фан-зо­ны, усё бы­ло вы­дат­на. Спа­дзя­ю­ся, усе за­ста­лі­ся за­да­во­ле­ныя. Клас­на бы­ло ба­чыць заў­зя­та­раў на ву­лі­цах го­ра­да, шмат лю­дзей. Гэ­та бы­ло вя­лі­кае свя­та.

23-5

— У чэр­ве­ні ты ска­заў, што ў гэ­тым се­зо­не "Ды­на­ма" па­він­на стаць лепш, па пер­шых стар­тах як ацэ­ніш сваю ка­ман­ду?

— Мы пра­во­дзім доб­рыя мат­чы, на­бі­ра­ем ач­кі, гу­ля­ем да кан­ца ў кож­най гуль­ні. Неш­та ацэнь­ваць па­куль ра­на, трэ­ба пра­цяг­ваць у тым жа ду­ху, пры­баў­ляць ад гуль­ні да гуль­ні. У ка­ман­ду прый­шло шмат но­вых гуль­цоў, пад­час пад­рых­тоў­кі да се­зо­на ў нас бы­ло да­стат­ко­ва ча­су, каб па­зна­ё­міц­ца і знай­сці агуль­ную мо­ву.

Як ты ад­чу­ва­еш ся­бе по­бач з больш во­пыт­ны­мі ха­ке­іс­та­мі, якія па­гу­ля­лі ўжо ў мно­гіх лі­гах све­ту?

— Доб­ра ад­чу­ваю! А як яшчэ?

— Што мо­жаш ска­заць пра Лю­ба­мі­ра По­ка­ві­ча? Гу­ляць пад яго кі­раў­ніц­твам кам­форт­на?

— Прос­та ста­ра­юся дак­лад­на вы­кон­ваць яго ўста­ноў­ку. Трэ­нер ёсць трэ­нер, а ха­ке­іст па­ві­нен вы­кон­ваць тое, што ад яго па­тра­бу­юць.

— У гэ­тым се­зо­не тро­хі змя­ні­лі­ся пра­ві­лы ў КХЛ, су­дзей­ства ста­ла больш стро­гім... Гу­ляць ста­ла ця­жэй?

— Не, не ска­заў бы, але ад­каз­ваць ма­гу толь­кі за ся­бе. Да ўсіх зме­наў у лю­бым вы­пад­ку адап­ту­еш­ся з ча­сам. Так і тут.

— На хат­ніх мат­чах сё­ле­та ў "Мінск-Арэ­не" анш­ла­гі, як ся­бе ад­чу­ва­еш у та­кой ат­мас­фе­ры?

— Доб­ра! Гэ­та вы­дат­на, столь­кі лю­дзей ця­бе пад­трым­лі­ва­юць, су­пер!

— Пер­са­наль­ныя заў­зя­та­ры ёсць?

— Вя­до­ма, у кож­на­га гуль­ца яны ёсць. Пры­хо­дзяць і баць­кі, і сяб­ры.

— Ты гу­ля­еш пад 4-м ну­ма­рам. Для ця­бе гэ­та сім­ва­ліч­ная ліч­ба ці вы­пад­ко­вая?

— Гэ­тая ліч­ба мне па­да­ба­ец­ца. Яна і не вы­пад­ко­вая, і не сім­ва­ліч­ная.

Асноў­ная мэ­та ў пра­фе­сій­ным пла­не — гу­ляць у НХЛ?

— Так, вя­до­ма. Ду­маю, усе ха­ке­іс­ты хо­чуць тра­піць ту­ды.

— На­за­ві "пя­цёр­ку ма­ры", у скла­дзе якой ты б ха­цеў згу­ляць?

— Гэ­та скла­да­нае пы­тан­не. На­пэў­на, та­кой пя­цёр­кі ня­ма. Я не са­чу піль­на за кім-не­будзь з гуль­цоў. Ёсць шмат клас­ных ха­ке­іс­таў, але вы­лу­чыць ка­гось­ці кан­крэт­на не ма­гу.

Які матч з тва­ім удзе­лам за­пом­ніў­ся больш за ўсё?

— Ду­маю, па­куль ра­на пра гэ­та раз­ва­жаць. Я сыг­раў не так шмат гуль­няў, так што ўсё яшчэ на­пе­ра­дзе.

— Як лю­біш ад­па­чы­ваць і чым лю­біш зай­мац­ца, акра­мя ха­кея?

— Улет­ку ў ад­па­чын­ку люб­лю па­гу­ляць у бас­кет­бол, пра­вод­жу шмат ча­су на да­чы з род­ны­мі. Хо­бі асаб­лі­ва­га ня­ма: люб­лю му­зы­ку, спра­бую на­ву­чыц­ца іг­раць на гі­та­ры, вель­мі ха­чу асво­іць ба­ра­ба­ны.

— Якія тры якас­ці та­бе па­да­ба­юц­ца ў са­бе больш за ўсё і ад якіх ты ха­цеў бы па­зба­віц­ца?

— На­ват не ве­даю. На­пэў­на, я па­кі­нуў бы ўсё, як ёсць.

— Што ты цэ­ніш най­больш у лю­дзях?

— Да­бры­ню, сум­лен­насць, вет­лі­васць, сціп­ласць.

— З кім з лі­та­ра­тур­ных ге­ро­яў (або ге­ро­яў кі­но, мульт­філь­ма) ты б мог па­раў­наць ся­бе?

— Ні з кім. Я ўво­гу­ле не люб­лю па­раў­ноў­ваць, гэ­та ня­пра­віль­на. Ды і з бо­ку, ду­маю, лепш ві­даць.

— Ка­лі б не ха­кей, чым бы ты ха­цеў зай­мац­ца?

— На­ват не ду­маў пра гэ­та. Люб­лю ха­кей, люб­лю спорт, та­му на­ўрад ці я ха­цеў бы мець ін­шую пра­фе­сію.

— А му­зы­кам — не?

— Мо­жа быць, на ста­рас­ці га­доў (усмі­ха­ец­ца).

— Якая мар­ка ма­шын та­бе па­да­ба­ец­ца больш за ўсё?

— У мя­не ня­ма лю­бі­май мар­кі.

Твая лю­бі­мая кні­га?

— "Над прор­вай у жы­це" Джэ­ра­ма Дэ­ві­да Сэ­лін­джэ­ра.

— Якую му­зы­ку ты лю­біш слу­хаць?

— Му­зы­ку люб­лю роз­ную. Што па­да­ба­ец­ца, па­ды­хо­дзіць пад на­строй, то і слу­хаю. Пе­ра­важ­на гэ­та рэп і рок.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч

 Фота Надзеі Бужан

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.