Вы тут

Шат­ланд­ская біт­ва


Ба­раць­ба Вя­лі­ка­бры­та­ніі за за­ха­ван­не Шат­лан­дыі ў рам­ках сва­іх ме­жаў ста­ла най­боль­шай інт­ры­гай Еў­ро­пы ся­рэ­дзі­ны ве­рас­ня на фо­не Укра­і­ны, якая кры­ху су­па­ко­і­ла­ся.

Са­праў­ды, для Лон­да­на на ко­не ака­за­ла­ся мно­гае. Шат­лан­дыя, ня­гле­дзя­чы на ма­лое на­сель­ніц­тва (толь­кі 5,2 міль­ё­на з 63 міль­ё­наў жы­ха­роў кра­і­ны) уяў­ляе са­бой трэць тэ­ры­то­рыі Вя­лі­ка­бры­та­ніі. У вы­пад­ку вы­ха­ду Шат­лан­дыі тэ­ры­то­рыя Вя­лі­ка­бры­та­ніі ста­ла б мен­шай, чым ця­пе­раш­няя тэ­ры­то­рыя Бе­ла­ру­сі.
Не менш важ­нае і стра­тэ­гіч­нае зна­чэн­не Шат­лан­дыі як ба­зы для Ва­ен­на-мар­ско­га фло­ту Вя­лі­ка­бры­та­ніі з ядзер­най збро­яй. Шат­лан­дыя з'яў­ля­ец­ца так­са­ма важ­ным пра­мыс­ло­вым і фі­нан­са­вым цэнт­рам кра­і­ны. І, на­рэш­це, вы­хад Шат­лан­дыі мог бы на­тхніць на па­доб­ныя дзе­ян­ні Уэльс і Паў­ноч­ную Ір­лан­дыю, не ка­жу­чы ўжо пра мност­ва пры­лег­лых аст­ра­воў, мно­гія з якіх і так ужо дэ-фак­та не­за­леж­ныя, але па­куль не афор­мі­лі гэ­та дэ-юрэ.
Вя­лі­кія бы­лі стаў­кі і для Еў­ра­са­ю­за і НА­ТА. Ні для ко­га не з'яў­ля­ец­ца тай­най сла­бая кі­ра­валь­насць пра­цэ­саў у абедз­вюх ар­га­ні­за­цы­ях. Гэ­тыя праб­ле­мы ка­ра­няц­ца ў вя­лі­кай коль­кас­ці чле­наў, з які­мі не­аб­ход­на ўзгад­няць усе па­зі­цыі, ад­на­ча­со­ва пра­ні­ка­ю­чы­ся іх праб­ле­ма­мі і імк­ну­чы­ся знай­сці агуль­ныя па­ды­хо­ды.
Уя­вім, што шат­ланд­скі рэ­фе­рэн­дум ака­заў­ся б па­спя­хо­вым і, на­тхніў­шы­ся яго вы­ні­ка­мі, услед за Шат­лан­ды­яй па­спя­хо­выя рэ­фе­рэн­ду­мы пра­вя­лі б яшчэ паў­та­ра дзя­сят­ка пра­він­цый тых ці ін­шых кра­ін Еў­ра­са­ю­за. Усе гэ­тыя но­выя кра­і­ны прый­шло­ся б пры­маць пас­ля ў Еў­ра­са­юз і НА­ТА, што, у сваю чар­гу, рэз­ка па­ру­шы­ла б пра­цэ­сы кі­ра­валь­нас­ці ў гэ­тых ар­га­ні­за­цы­ях. Ка­лі цяж­ка да­мо­віц­ца 28 дзяр­жа­вам у ЕС, то як пры­мі­рыць па­зі­цыі 43 або 45?
А ка­лі ўя­віць, што част­ка но­вых дзяр­жаў мо­жа пры­трым­лі­вац­ца ін­ша­га пунк­ту гле­джан­ня на член­ства ў ЕС і НА­ТА і па­прос­ту ад­мо­віц­ца ўсту­паць у гэ­тыя ар­га­ні­за­цыі? Кі­ра­валь­насць па­леп­шыц­ца, а вось ста­тус гэ­тых ар­га­ні­за­цый і іх пры­ваб­насць бу­дуць сур'­ёз­на па­да­рва­ны, што мо­жа на­вес­ці на па­доб­ныя дум­кі і не­ка­то­рыя з тых кра­ін, што пла­на­ва­лі да­лу­чыц­ца ў бу­ду­чы­ні.
Пра­фе­сар Джон Кер­ціс па­тлу­ма­чыў, якія фак­та­ры спры­я­лі пра­ва­лу рэ­фе­рэн­ду­му. На тэ­ры­то­рыі Шат­лан­дыі ака­за­ла­ся да­во­лі шмат міг­ран­таў з ін­шых час­так Вя­лі­ка­бры­та­ніі, якія зу­сім не ха­це­лі па­ры­ваць са сва­ёй ра­дзі­май. Ня­вы­гад­ным здаў­ся су­ве­рэ­ні­тэт і боль­шай част­цы вы­шэй­ша­га плас­та ся­рэд­ня­га кла­са; мож­на ду­маць, што гэ­та звя­за­на з яе боль­шай ма­біль­нас­цю, якая змен­шы­ла­ся б пры ад­дзя­лен­ні Шат­лан­дыі. Не пад­тры­ма­ла не­за­леж­насць і боль­шасць пен­сі­я­не­раў, ві­да­воч­на, з-за маг­чы­мых праб­лем з вы­пла­тай пен­сій і па­ні­жэн­ня са­цы­яль­ных стан­дар­таў у но­вай су­ве­рэн­най дзяр­жа­ве.
Пра­га­ла­са­ва­ла су­праць і боль­шасць жы­ха­роў сель­скіх час­так Шат­лан­дыі. Ма­быць, іх уз­ро­вень жыц­ця ака­заў­ся не та­кім вы­со­кім, каб ры­зы­ка­ваць ім у ба­раць­бе за су­ве­рэн­нае іс­на­ван­не.
Вя­до­ма, важ­ным фак­та­рам ста­ла і ад­чай­ная агі­та­цыя ўра­да Вя­лі­ка­бры­та­ніі за за­ха­ван­не на­цы­я­наль­на­га адзін­ства. Бы­лі пу­шча­ны ў ход усе маг­чы­мыя ар­гу­мен­ты і на­ват тыя до­ва­ды, якія мно­гія пра­ма на­зы­ва­лі под­ку­пам эліт і вы­бар­шчы­каў.
У пры­ват­нас­ці, кі­раў­ніц­тву Шат­лан­дыі бы­лі па­абя­ца­ны но­выя важ­ныя паў­на­моц­твы, а вы­бар­шчы­кам — што част­ка па­дат­каў, якія збі­ра­юц­ца на шат­ланд­скай тэ­ры­то­рыі, бу­дзе за­ста­вац­ца ў рас­па­ра­джэн­ні мяс­цо­ва­га бюд­жэ­ту для вы­ра­шэн­ня ў тым лі­ку не­ад­клад­ных са­цы­яль­ных за­дач. Ці­ка­ва, на­коль­кі важ­ныя паў­на­моц­твы бу­дуць пе­ра­да­дзе­ныя па фак­це і ці за­ста­нец­ца пас­ля гэ­тай пе­ра­да­чы Шат­лан­дыя на­огул пад­кант­роль­най Лон­да­ну і без уся­ля­кай пе­ра­мо­гі рэ­фе­рэн­ду­му аб не­за­леж­нас­ці?
У той жа час га­ва­рыць аб тым, што гэ­ты страш­ны сцэ­на­рый ужо мі­нуў, зу­сім не пры­хо­дзіц­ца. Еў­ра­пей­скі са­юз па сва­ім скла­дзе ўяў­ляе збор­ную са­лян­ку на­ро­даў, прад­стаў­ні­кам част­кі якіх у па­раў­наль­на спа­кой­ных умо­вах XXІ ста­год­дзя хо­чац­ца рас­кві­тац­ца за тра­гіч­ныя гіс­та­рыч­ныя па­мыл­кі мі­ну­лых ча­соў або вяр­нуць стра­ча­ную ве­ліч.
Гэ­та­му спры­яе ўсе­агуль­ная пісь­мен­насць, вы­со­кі ўзро­вень аду­ка­цыі і зра­зу­ме­лая ў сі­лу гэ­тых фак­та­раў ці­ка­васць да гіс­то­рыі сва­іх прод­каў. А ўліч­ва­ю­чы, што не­спра­вяд­лі­вас­ці да тых ці ін­шых на­ро­даў у скла­дзе ця­пе­раш­ніх дзяр­жаў — чле­наў ЕС бы­ла да­пу­шча­на ма­са, трэ­ба ча­каць вяр­тан­ня да рэ­фе­рэн­ду­маў аб ад­дзя­лен­ні. Асаб­лі­ва яны ак­ту­аль­ныя для Іс­па­ніі, Іта­ліі, Да­ніі, Фран­цыі і Вя­лі­ка­бры­та­ніі.
Уліч­ва­ю­чы гэ­та, здзіў­ляе па­жа­дан­не пос­пе­ху дзе­ян­ням шат­ланд­скіх на­цы­я­на­ліс­таў па вы­ха­дзе Шат­лан­дыі са скла­ду Вя­лі­ка­бры­та­ніі ў не­ка­то­рых ра­сій­скіх СМІ на­пя­рэ­дад­ні рэ­фе­рэн­ду­му. Зра­зу­ме­ла, што ма­ец­ца на ўва­зе сі­ту­а­цыя ў Кры­ме, зра­зу­ме­ла і тое, што Вя­лі­ка­бры­та­нія вель­мі рэз­ка са­пса­ва­ла свае ад­но­сі­ны з Ра­сі­яй у апош­нія ме­ся­цы, пад­трым­лі­ва­ю­чы не­га­тыў­ную па­зі­цыю ЗША. Але ж Ра­сія і са­ма скла­да­ец­ца з мност­ва гу­бер­няў, сфар­мі­ра­ва­ных па на­цы­я­наль­ным кры­тэ­рыі, што то­іць для яе ў та­кіх па­спя­хо­вых прэ­цэ­дэн­тах сур'­ёз­ную не­бяс­пе­ку на бу­ду­чы­ню.
Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,
док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.