Вы тут

Грыб­ныя да­лі­ка­тэ­сы


І гэ­та — пра звы­чай­ныя пор­хаў­кі!

Мно­гія ве­да­юць пра вы­рошч­ван­не дрэў­на­ву­шак, шы­і­та­ке, шам­пінь­ё­наў на пры­ся­дзіб­ным участ­ку, але ма­ла хто чуў пра раз­вя­дзен­не... пор­ха­вак. Ад­нак ча­му б не вый­сці пра­гу­ляц­ца ў сад і не на­браць ко­шык бе­лых ша­ры­каў. Све­жых, моц­нень­кіх...

Гэ­тыя гры­бы, дзі­вос­ныя на смак і з цу­доў­ным во­да­рам, да­дуць фо­ру на­ват ба­ра­ві­кам! Да та­го ж яны ва­ло­да­юць ле­ка­вы­мі ўлас­ці­вас­ця­мі лёг­ка за­свой­ва­юц­ца ар­га­ніз­мам. І не так ужо скла­да­на іх вы­рас­ціць, бо пор­хаў­кі ча­сам са­мі пры­хо­дзяць да нас у гос­ці — у скве­ры-пар­кі, на спорт­пля­цоў­кі і га­зо­ны...

Ама­та­ры це­ню і ва­ды

Як і сва­я­кі з ся­мей­ства шам­пінь­ё­на­вых, пор­хаў­кі ад­но­сяц­ца да кам­пост­ных гры­боў: яны сіл­ку­юц­ца гні­лой ар­га­ні­кай. А яшчэ ім па­трэб­ны паў­цень і ва­да. Пром­ні сон­ца не толь­кі су­шаць грунт, але і аб­паль­ва­юць іх да­лі­кат­ную скур­ку. Пад дрэ­ва­мі-кус­та­мі, у тра­ве ці ма­лін­ні­ку ў маі-чэр­ве­ні тран­шэю да 30 см глы­бі­нёй за­сы­па­юць су­хім ліс­цем, га­лін­ка­мі (не таў­сцей­шы­мі як 2 см) бя­ро­зы, асі­ны, вяр­бы, та­по­лі. Утрам­боў­ва­юць, па­сы­па­юць зям­лёй (лепш з мес­ца, дзе рас­лі пор­хаў­кі). Па­лі­ва­юць. У якас­ці «на­сен­ня» вы­ка­рыс­тоў­ва­юць спе­лыя гры­бы, па­сы­паў­шы на град­ку (або ся­род не­гус­той тра­вы) іх бу­ры пыл-спо­ры ці па­ліў­шы су­тач­ным на­сто­ем са здроб­не­ных «ды­му­шак». На­кры­ва­юць га­лін­ка­мі. Праз ме­сяц у гле­бе з'я­вяц­ца бе­лыя ні­тач­кі (грыб­ні­ца). Град­ку на­кры­ва­юць ле­таш­нім ліс­цем, дроб­на на­рэ­за­най тра­вой, пад­сціл­кай. Рэ­гу­ляр­на па­лі­ва­юць (лепш даж­джа­вой, рач­ной або ка­ло­дзеж­най ва­дой).

Усе хва­ля­ван­ні ў мі­ну­лым. На­ды­хо­дзіць са­мы ад­каз­ны мо­мант — збор ура­джаю.

Тыд­ні праз ча­ты­ры вы­рас­туць пор­хаў­кі. І яшчэ якія! Пруг­кія, моц­нень­кія, бе­лень­кія. Па­спя­вай толь­кі вы­круч­ваць з зям­лі. Бу­дуць пла­да­но­сіць кож­ныя 20 дзён. А праз год і ўво­гу­ле ча­кай­це ба­га­ты ўра­джай. І каб план­та­цыя це­шы­ла як ма­га даў­жэй, пад­ся­вай­це кож­ны се­зон спо­ры ста­рых «бом­ба­чак».

Ва­раць, сма­жаць, за­пя­ка­юць...

Пор­хаў­кі пры­год­ныя для ўсіх ві­даў хар­чо­вай апра­цоў­кі. Іс­нуе мност­ва рэ­цэп­таў раз­на­стай­ных страў з іх. Маг­чы­ма, пор­хаў­кі са­сту­па­юць кла­січ­ным вы­са­ка­род­ным гры­бам, але па­да­бен­ства з шам­пінь­ё­на­мі, пра­ста­та пры­га­та­ван­ня (не трэ­ба ад­моч­ваць-вы­вар­ваць) ро­біць іх пры­ваб­ны­мі для ку­лі­нар­ных экс­пе­ры­мен­таў.

Пор­хаў­кі ва­раць (не больш за 5 хві­лін), за­пя­ка­юць, ту­шаць у смя­та­не, су­шаць (ад­ва­рыў­шы, каб не рас­сы­па­лі­ся) — і на­ват ма­ры­ну­юць і со­ляць, але не пад гнёт. Гэ­тыя гры­бы мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца для ра­гу з ага­род­ні­ны, са­ла­таў, як на­чын­ка для пі­ра­гоў. Яны доб­ра спа­лу­ча­юц­ца з яла­ві­чы­най, ку­ры­цай, яй­ка­мі. Бу­лё­ны з іх (і све­жых, і су­ша­ных) — праз­рыс­тыя, вель­мі дух­мя­ныя і на­ва­рыс­тыя. Пры гэ­тым гры­бы не губ­ля­юць ні фор­мы, ні ўнут­ра­най чыс­ці­ні-бе­ла­сці.

У мно­гіх ві­даў, на­прык­лад, у іголь­час­тай пор­хаў­кі, моц­ны пры­ем­ны грыб­ны пах не зні­кае на­ват пры суш­цы. Да та­го ж гэ­тыя гры­бы доб­ра за­хоў­ва­юц­ца, лёг­ка рас­ці­ра­юц­ца ў па­ра­шок, які на­дае асаб­лі­вы во­дар бу­лё­нам і со­у­сам.

Пор­хаў­кі не та­кія са­ка­ві­тыя, як ін­шыя гры­бы, та­му ўвар­ва­юц­ца-ўсмаж­ва­юц­ца не моц­на, за­тое па­тра­бу­юць больш алею. Доб­ра змя­шаць іх з аб­сма­жа­най цы­бу­ляй, смя­та­най, па­сы­паць зя­ле­ні­вам, а мож­на і так па­даць на стол.

Ляс­ны ле­кар

З са­мых ста­ра­жыт­ных ча­соў ве­да­лі лю­дзі і пра га­ю­чыя ўлас­ці­вас­ці пор­ха­вак. Бры­тан­цы ля­чы­лі імі вос­пу, кра­піў­ні­цу, ла­рын­гі­ты. Пля­мё­ны чэ­ро­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі іх для га­ен­ня ран, яз­ваў. Спо­ры ўды­ха­лі­ся пры кры­ва­цё­ках з но­са і моц­ным каш­лі. Яшчэ ў ХVІІ ста­год­дзі ў Бель­гіі аслаб­ле­ным і хво­рым на су­хо­ты ра­і­лі суп з пор­ха­вак: ён лі­чыў­ся больш ка­рыс­ны, чым на­ват ку­ры­ны бу­лён. Рас­смокт­ван­не ка­ва­лач­каў гры­ба ўжы­ва­ла­ся для ля­чэн­ня мас­та­па­тыі і мно­гіх ін­шых за­хвор­ван­няў. І да­во­лі па­спя­хо­ва, бо пор­хаў­кі — свое­асаб­лі­вы пры­род­ны ан­ты­бі­ё­тык.

Ка­лі вы па­ра­ні­лі­ся на да­чы ці ў ле­се аб су­чок, а пад ру­кой ня­ма ёду, са­рві­це ма­ла­дзень­кі ша­рык, раз­ла­мі­це па­па­лам і пры­кла­дзі­це да ра­ны: кроў спы­ніц­ца, боль сціх­не, на­гна­ен­ня не бу­дзе, ран­ка за­цяг­нец­ца хут­ка і без ус­клад­нен­няў. У гэ­тай спра­ве грыб пе­ра­ўзы­хо­дзіць на­ват усім вя­до­мы з дзя­цін­ства тры­пут­нік.

Ды і ў ста­лым уз­рос­це як ан­ты­сеп­тык ён па-ра­ней­ша­му доб­ры. Ка­лі ўнут­ра­ную аба­лон­ку яго пры­клас­ці або пуд­рай пры­сы­паць яз­вы, апё­кі, ра­ны, яны за­го­яц­ца хут­чэй.

Але са­мая вы­дат­ная ўлас­ці­васць пор­хаў­кі — яна вы­во­дзіць з ар­га­ніз­ма ўсе шла­кі-так­сі­ны. Ака­за­ла­ся, што і ата­мы фтор- і хлорз­лу­чэн­няў клет­кі ўсмокт­ва­юць у ся­бе, ні­бы пы­ла­сос.

Цу­да-грыб не толь­кі зда­роўе мо­жа па­да­рыць, але і знеш­не ама­ла­дзіць. Акра­мя пры­няц­ця ўнутр, зра­бі­це мас­ку з 2-3 раз­ду­ша­ных гры­боў. Праз хві­лін 10-15 змый­це цёп­лай ва­дой. Вы пры­ем­на здзі­ві­це­ся! Ску­ра пас­ля 3-4 пра­цэ­дур бу­дзе ззяць! Пор­хаў­ка на­дасць ёй элас­тыч­насць, пруг­касць, зда­ро­вае ма­та­вае ад­цен­не. Гры­бы пры­хо­дзяць на да­па­мо­гу і рас­лі­нам: вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для ба­раць­бы з тлёй. Каб па­зба­віц­ца ад са­до­вых шкод­ні­каў, не­аб­ход­на ды­мам ад га­рэ­лай на­чын­кі «бом­бач­кі» аку­рыць дрэ­вы-кус­ты двой­чы, з ін­тэр­ва­лам у ты­дзень.

***

Вось та­кія не­муд­ра­ге­ліс­тыя гры­бы, якія рас­туць на­ват та­ды, ка­лі ў ле­се ін­шых — як вы­ме­це­на. На пер­шы по­гляд, пор­хаў­кі не­сур'­ёз­ныя. Са­праў­ды, не кож­на­му прый­дзе ў га­ла­ву ідэя збі­раць іх, ба­ча­чы больш каш­тоў­ныя гры­бы.

Але ка­лі вы ўсё ж на­тра­пі­це на рос­сы­пы ма­ла­дых бе­лень­кіх ша­ры­каў, не грэ­буй­це імі. Не пра­ходзь­це мі­ма моц­ных апе­тыт­ных грыб­коў! Не збі­вай­це іх на­гой, а збі­рай­це, ра­бі­це за­па­сы. Ве­дай­це пра га­ю­чую сі­лу пор­ха­вак! Тым больш што яда­ві­тых ся­род гэ­тых доб­ра вя­до­мых гры­боў ня­ма.

Тац­ця­на МА­І­СЕ­Е­ВА,
на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік
ін­сты­ту­та ле­су НАН Бе­ла­ру­сі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?