Вы тут

Беларускі Тыдзень Моды: адбыўся эскізны тур конкурсу маладых дызайнераў


З 11 па 16 лістапада адбудзецца Беларускі Тыдзень Моды (БТМ). Сёлета газета “Звязда” будзе з'яўляцца інфапартнёрам мерапрыемства, таму ў чытачоў з'явіцца выдатная магчымасць атрымліваць самыя апошнія навіны праекту на роднай мове. Тым больш, што да тэматыкі Тыдня Моды арганізатары праекта вырашылі дадаць элементы беларускіх традыцый і культуры. Але пра ўсё па парадку!

IMG_0964

А тым часам падрыхтоўка да Тыдня моды ўжо пачалася, і 20 верасня адбыўся першы адборачны тур конкурсу маладых дызайнераў New Names Беларусі, які традыцыйна праводзіцца ў рамках Тыдня моды ў Беларусі. Мерапрыемства прайшло на тэрыторыі лофт-праекта "Балкі”, дзе маладыя і амбіцыйныя дызайнеры, якія жадаюць прадэманстраваць свае здольнасці прафесійнаму журы, сабраліся пад адным дахам.

IMG_0885

Нагадаем, што ў гэтым сезоне ў праекта ёсць тэма, а таму задача ўдзельнікаў ускладнілася. Дызайнеры павінны былі прадставіць калекцыі сучаснага адзення з элементамі, натхнёнымі беларускай прыродай, гісторыяй, культурай пад дэвізам «Я люблю БТМ. Я Люблю Беларусь". Пры гэтым прапанаваныя рэчы павінны былі задавальняць запыты моднікаў вялікага горада. Гэта было важна ў тым ліку і таму, што генеральным партнёрам конкурсу ў гэтым сезоне выступае гандлёвая марка NAVY - вытворца стыльнага і зручнага адзення на кожны дзень.

На конкурс было пададзена больш за 30 заявак, некаторыя дызайнеры прапанавалі па дзве калекцыі. Варта адзначыць і тое, што на конкурс прыехалі ўдзельнікі з розных гарадоў Беларусі (Брэст, Барысаў, Баранавічы, Гродна, Віцебск, Мазыр, Магілёў, Мінск), а таксама з суседняй Украіны. На эскізах можна было ўбачыць і паўсядзённыя, і кактэйльныя сукенкі, і фальклорную фантазію на тэму джынсаў, і свабодныя сарафаны, і больш строгія мадэлі для халоднага надвор'я.

IMG_0884

Улічваючы ўсё вышэйсказанае, задача журы таксама была складанай - але з ёй бліскуча справіліся сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. У склад журы эскізнага тура ўвайшлі:

Яніна Ганчарова - старшыня РГА "Беларуская палата моды";

Трацэўская Яўгенія - дырэктар ТАА "Група кампаній Стэцкевіч"

Касцючонак Ганна - крэатыўны дырэктар кампаніі NAVY;

Галіна Якаўлеўна Мяшкова - дацэнт кафедры "Мадэляванне адзення і мастацкае ткацтва" Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

IMG_0940

Па выніках адбору былі названы імёны 14-ці ўдзельнікаў, якія прайшлі ў наступны тур. Вось іх імёны:

 

Арабей Інга

Занько Кацярына

Якаўчук Марына

Ядчанка Яніна

Чэпік Дыяна

Глод Іна

Ладных Ірына

Рэванюк Іна, Гардзюк Юлія

Закшэўская Гражына

Зуёнак Ганна

Жук Аляксандра

Егоршына Анастасія

Мыльнікава Анастасія

Крышнёва Вераніка

IMG_0950

Другі этап - прэ-дэманстрацыя пашытых мадэляў - адбудзецца ўжо 1 лістапада. На гэтым этапе журы абярэ 10 лепшых калекцый, а таксама дасць парады ўдзельнікам па іх паляпшэнню. 16 лістапада фіналісты пакажуць свае працы на подыуме Беларускага Тыдня Моды.

IMG_0901

Алена Лосева, прэс-цэнтр БТМ,

фота Сяргей Тамкоў.

Інфападтрымка: Алеся Вараб'ёва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?