Вы тут

Леп­ша­му на­стаў­ні­ку — прыз вуч­нёў­скіх сім­па­тый


На­стаў­нік — уні­каль­ная пра­фе­сія, якая па­тра­буе ад яе ўла­даль­ні­ка мэ­та­на­кі­ра­ва­нас­ці і са­ма­ад­да­на­сці, не­звы­чай­най ду­шэў­най шчод­рас­ці, па­ва­гі і, са­мае га­лоў­нае, лю­бо­ві да сва­іх вуч­няў. Пра­фе­сія, якая за­слу­гоў­вае ўсе­на­род­най па­ва­гі! Ме­на­ві­та гэ­та да­вя­дзец­ца да­ка­заць удзель­ні­кам фі­на­лу рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства пе­да­го­гаў «На­стаў­нік го­да», які ад­крыў­ся ўра­чыс­та ў сце­нах Лі­цэя БДУ.

З улі­кам та­го, што ў ад­бо­рач­ных ту­рах па ўсёй кра­і­не ўзя­лі ўдзел больш як 30 ты­сяч ча­ла­век (а гэ­та, між ін­шым, утрая больш, чым ра­ней), на­ват цяж­ка са­бе ўя­віць, на­коль­кі вы­со­кае пра­фе­сій­нае май­стэр­ства бу­дзе пра­дэ­ман­стра­ва­на ў фі­на­ле і на­коль­кі вост­рай бу­дзе кан­ку­рэн­цыя ся­род леп­шых. А ў тым, што аб­са­лют­на ўсе пе­да­го­гі, якія тра­пі­лі ў фі­наль­ную част­ку кон­кур­су, — вель­мі ці­ка­выя і не­ар­ды­нар­ныя асо­бы, су­мня­вац­ца не да­во­дзіц­ца. Яны ўжо ве­да­юць смак пе­ра­мо­гі, бо пе­ра­маг­лі спа­чат­ку на ўзроў­ні сва­ёй шко­лы, за­тым на ўзроў­ні ра­ё­на і, на­рэш­це, воб­лас­ці. Або з'яў­ля­юц­ца пе­ра­мож­ца­мі ад­най­мен­на­га ста­ліч­на­га кон­кур­су.
Вы­свят­ляць, хто з іх вар­ты на­сіць га­на­ро­вае зван­не «На­стаў­нік го­да», бу­дуць 49 пе­да­го­гаў. Ад­мет­нас­цю апош­ня­га кон­кур­су ста­ла ўвя­дзен­не ся­мі прад­мет­ных на­мі­на­цый. У кож­най з гэ­тых на­мі­на­цый бу­дуць вы­зна­ча­ны пе­ра­мож­ца і два лаў­рэ­а­ты. Але толь­кі пе­ра­мож­цы ў кож­най з на­мі­на­цый тра­пяць у су­пер­фі­нал. Ме­на­ві­та з гэ­тай «ся­мёр­кі» шчас­ліў­цаў і бу­дзе вы­бі­рац­ца «На­стаў­нік го­да».
Як рас­ка­заў на су­стрэ­чы з жур­на­ліс­та­мі на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ва­сіль БУД­КЕ­ВІЧ, пе­да­га­гіч­ны стаж фі­на­ліс­таў ва­га­ец­ца ад 2 да 30 га­доў. Са­ма­му ма­ла­до­му фі­на­ліс­ту 26 га­доў, а са­ма­му «да­рос­ла­му» — 50. 29 фі­на­ліс­таў з'яў­ля­юц­ца ўла­даль­ні­ка­мі вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі, 14 ча­ла­век ма­юць пер­шую ка­тэ­го­рыю і 5 — дру­гую. Ёсць ся­род прэ­тэн­дэн­таў на пе­ра­мо­гу так­са­ма і адзін ула­даль­нік са­май вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі «на­стаў­нік-ме­та­дыст».
У за­ключ­ным эта­пе рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су ўдзель­ні­ча­юць шэсць на­стаў­ні­каў гіс­то­рыі, ча­ты­ры на­стаў­ні­кі бе­ла­рус­кай мо­вы, па тры на­стаў­ні­кі фі­зі­кі і рус­кай мо­вы, па два на­стаў­ні­кі ма­тэ­ма­ты­кі, ін­фар­ма­ты­кі і вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва, адзін на­стаў­нік му­зы­кі, тры на­стаў­ні­кі фі­зіч­най куль­ту­ры, адзін на­стаў­нік пра­цоў­на­га на­ву­чан­ня і гэ­так да­лей. Без­умоў­на, пра­вя­дзен­не ад­бо­рач­ных ту­раў кон­кур­су ў ся­мі на­мі­на­цы­ях па­спры­я­ла та­му, што ў фі­на­ле прад­стаў­ле­на прак­тыч­на ўся па­літ­ра школь­ных «прад­мет­ні­каў».
Ёсць ся­род фі­на­ліс­таў і пяць прад­стаў­ні­коў сель­скіх школ.
Жу­ры рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су ўзна­чаль­вае рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, док­тар пе­да­га­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар Аляк­сандр ЖУК.
— Кам­пе­тэнт­насць, спра­вяд­лі­васць і доб­ра­зыч­лі­васць — ме­на­ві­та гэ­ты­мі кры­тэ­ры­я­мі бу­дзе кі­ра­вац­ца жу­ры ў сва­ёй ра­бо­це, — па­абя­цаў Аляк­сандр Жук. — У скла­дзе жу­ры 17 дак­та­роў і кан­ды­да­таў пе­да­га­гіч­ных на­вук, 15 на­стаў­ні­каў, вя­до­мых сва­і­мі ды­дак­тыч­ны­мі і ме­та­дыч­ны­мі зна­ход­ка­мі, а так­са­ма ме­та­дыс­ты рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўзроў­ню...
Яшчэ ад­на ад­мет­насць сё­лет­ня­га кон­кур­су — ра­бо­та вуч­нёў­ска­га жу­ры, у якое ўвай­шлі вуч­ні 10-х і 11-х кла­саў. Школь­ні­кі вы­бе­руць свай­го пе­ра­мож­цу і ўру­чаць яму прыз вуч­нёў­скіх сім­па­тый. На­пэў­на, яно і пра­віль­на, бо ў дзя­цей — сваё ба­чан­не су­час­на­га пе­да­го­га і свае ку­мі­ры, та­му па­гля­дзець на пра­цу на­стаў­ні­ка ва­ча­мі дзя­цей на­ват пра­фе­сі­я­на­лам бу­дзе ка­рыс­на.
А імя ўла­даль­ні­ка га­лоў­на­га пры­за кон­кур­су — «Хрус­таль­на­га жу­раў­ля» ста­не вя­до­ма бе­ла­рус­кай гра­мад­скас­ці ўжо 27 ве­рас­ня.
На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».