Вы тут

Каму прышчэпку?


Да лістапада будзе доўжыцца імунізацыя ад грыпу. Для бясплатнай вакцынацыі выкарыстоўваецца вакцына «Флюваксін» (Кітай). Для тых, хто жадае прышчапіцца за ўласны кошт, прапануецца не толькі «Флюваксін» (79 000 руб.), але «Ваксігрып» (Францыя, 113 500 руб.) і «Грыпол» (Расія, 87 350 руб.). Крыху пазней з'явіцца «Інфлювак» (Нідэрланды), паведамляюць у 11-й гарадской паліклініцы г. Мінска.

24-5

Па паказаннях (бясплатна) вакцынацыя ад грыпу праводзіцца пацыентам:

ва ўзросце пасля 65 гадоў,

з хранічнымі захворваннямі,

з імунадэфіцытам,

нізкай вагой,

цяжарным,

дзецям да 1 года.

Да групы высокай рызыкі інфіцыравання адносяцца таксама школьнікі і навучэнцы, медперсанал, работнікі транспарту і галіны абслугоўвання. Не варта недаацэньваць небяспеку і ў воінскіх падраздзяленнях, казармах, дзе ствараюцца аптымальныя ўмовы для перадачы ўзбуджальніка.

Пытанне спецыфічнай абароны ад грыпу застаецца актуальным недарэмна. Вядома звыш 2 тысяч варыянтаў віруса грыпу, які славіцца высокай рызыкай развіцця ўскладненняў і лятальных зыходаў.

Прафілактыка грыпу бывае...

спецыфічная (прышчэпка),

неспецыфічная (правілы паводзін і асабістай
гігіены),

хімічная (павышэнне імунітэту з дапамогай супрацьвірусных прэпаратаў).

— Вакцынацыя з'яўляецца навукова абгрунтаваным, эканамічна мэтазгодным, сацыяльна апраўданым сродкам барацьбы супраць грыпу, — кажа ўчастковы тэрапеўт 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Таццяна СКАРАХОД. — Правядзенне штогадовых вакцынацый супраць сезоннага грыпу значна зніжаюць захваральнасць і смяротнасць ва ўсіх узроставых групах. Для лепшага эфекту прафілактыку неабходна праводзіць да наступлення сезоннага піку захваральнасці. Імунітэт пасля правядзення вакцынацыі трымаецца да 6 месяцаў, пасля чаго пачынае зніжацца.

Супрацьгрыпозныя вакцыны выкарыстоўваюцца больш за 60 гадоў і даказалі сваю эфектыўнасць. Пабочныя эфекты сустракаюцца даволі рэдка і, як правіла, гэта грыпападобныя сімптомы (галаўны боль, ламота ў целе, слабасць, нязначная тэмпература, пачырваненне скуры ў месцы ўколу), што немагчыма параўнаць з працяканнем самога грыпу. Алергічныя рэакцыі і сур'ёзныя пабочныя эфекты сустракаюцца вельмі рэдка і складаюць 1 выпадак на мільён прышчэпленых.

Супрацьпаказанні да вакцынацыі:

алергічныя рэакцыі на кампаненты вакцыны (курыны бялок);

алергічныя захворванні, рэакцыі на мінулую прышчэпку;

абвастрэнне хранічных захворванняў або вострыя інфекцыйныя захворванні, якія суправаджаюцца высокай тэмпературай.

Хіміяпрафілактыку неабходна выбіраць разам з урачом.

Самастойна можна...

ужываць цыбулю і часнок,

рабіць інгаляцыі з дапамогай мяты і сасны.

гатаваць напоі з лімонам, шыпшынай, журавінамі, брусніцамі, абляпіхай.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Ён быў падрыхтаваны адмыслова напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

Грамадства

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

Сярод знаходак — нямала сенсацый.

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.