Вы тут

Усё вы­ра­шаць… КАР­ТЫ


або На­коль­кі па­трэб­ны сён­ня ва­ен­ныя та­по­гра­фы і кар­то­гра­фы?

У свой час Пётр І, ства­ра­ю­чы кор­пус ва­ен­ных та­по­гра­фаў, пра­пі­саў у ста­ту­це, што ва­ен­ны­мі та­по­гра­фа­мі мо­гуць быць толь­кі афі­цэ­ры два­ран­ска­га са­слоўя. І не­вы­пад­ко­ва: са ства­рэн­нем кар­таў, ін­жы­нер­на-тэх­ніч­ны­мі да­сле­да­ван­ня­мі мяс­цо­вас­ці маг­лі спра­віц­ца толь­кі аду­ка­ва­ныя асо­бы. Су­час­ныя та­по­гра­фы і кар­то­гра­фы не са­сту­па­юць сва­ім па­пя­рэд­ні­кам. Вя­до­ма, кла­са­вая пры­на­леж­насць спе­цы­я­ліс­таў сён­ня не ады­грае ро­лі, але тым не менш, як пра­ві­ла, гэ­та лю­дзі з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй, вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ныя пра­фе­сі­я­на­лы, якія ва­ло­да­юць глы­бо­кі­мі ве­да­мі аб усіх фі­зіч­ных пра­цэ­сах, што ад­бы­ва­юц­ца на зям­лі.

Ме­на­ві­та та­кія і пра­цу­юць у 31‑м на­ві­га­цый­на-та­па­гра­фіч­ным цэнт­ры Уз­бро­е­ных Сіл на­шай кра­і­ны. Ва­ен­ныя та­по­гра­фы, кар­то­гра­фы і геа­дэз­іс­ты — пе­ра­ем­ні­кі 2‑га ма­та­ры­за­ва­на­га та­па­гра­фіч­на­га атра­да, які быў сфар­мі­ра­ва­ны ў кра­са­ві­ку 1933 го­да ў Сма­лен­ску. Сён­ня гэ­та ўні­каль­ная вай­ско­вая часць, якая скла­да­ец­ца з не­каль­кіх пад­раз­дзя­лен­няў. У кож­на­га з іх — свая спе­цы­фі­ка. Да­ве­дац­ца якая, па­шчас­ці­ла як­раз пад­час так­ты­ка-спе­цы­яль­ных ву­чэн­няў — пе­ры­я­ду пра­вер­кі маг­чы­мас­цяў цэнт­ра прак­тыч­на вы­ка­наць за­да­чы па пры­зна­чэн­ні. У час, ка­лі ўсе кар­ты ад­кры­ты — вя­до­ма, за вы­клю­чэн­нем тых, якія змя­шча­юць сак­рэт­ную ін­фар­ма­цыю. А ў пра­мым сэн­се — та­ды, ка­лі ўсё мак­сі­маль­на пры­блі­жа­на да ба­я­во­га ста­но­ві­шча.

Да­след­чы­кі бе­ла­рус­ка­га рэ­лье­фу

У на­ві­га­цый­на-геа­дэз­іч­най час­ці цэнт­ра лю­дзей не гус­та. Пра­цу, вя­до­ма, ні­хто не пра­гуль­вае: спе­цы­я­ліс­ты ў по­лі — да­сле­ду­юць мяс­цо­васць. Аб'­ез­дзі­лі ўсю Бе­ла­русь. Ня­ма та­ко­га ка­вал­ка зям­лі, на які б не ме­ла­ся свая кар­та. На ад­ной і той жа мяс­цо­вас­ці спе­цы­я­ліс­там да­во­дзіц­ца бы­ваць не­ад­ной­чы. А ўсё та­му, што, як ка­заў Ге­рак­літ, усё ця­чэ, усё змя­ня­ец­ца. Не­каль­кі га­доў та­му тут бы­ла вя­лі­кая вёс­ка, а за­раз — уся­го не­каль­кі хат. Ці на гэ­тым мес­цы ра­ней рас­ло дрэ­ва, а ця­пер яго ня­ма. Пра­кла­лі да­ро­гу, вы­ру­бі­лі лес, вы­ка­па­лі во­зе­ра — усе зме­ны фік­су­юць ва­ен­ныя та­по­гра­фы і геа­дэз­іс­ты.

—Лю­быя но­выя звест­кі вель­мі важ­ныя для нас, — рас­каз­вае на­чаль­нік на­ві­га­цый­на-ін­фар­ма­цый­на­га ад­дзя­лен­ня Ле­а­нід КОР'­ЕЎ. — Па пры­ез­дзе ў цэнтр аб­наў­ля­ем та­па­гра­фіч­ныя кар­ты, сіс­тэ­ма­ты­зу­ем і апра­цоў­ва­ем атры­ма­ную па­ля­вым ме­та­дам ін­фар­ма­цыю, як і тую, што за­фік­са­ва­лі кас­міч­ныя апа­ра­ты на­ві­га­цый­ных сіс­тэм.
Бы­вае, што ад­на­ча­со­ва (праў­да, на роз­ных аб'­ек­тах) пра­цуе не ад­на ка­ман­да геа­дэз­іс­таў і та­по­гра­фаў. Іх на­зы­ва­юць раз­лі­ка­мі — афі­цэр і тры сал­да­ты тэр­мі­но­вай служ­бы. Ся­род апош­ніх, да­рэ­чы, вы­пад­ко­вых лю­дзей ня­ма. Ва ўзвод та­па­гра­фіч­на­га за­бес­пя­чэн­ня пры­зы­ва­юц­ца юна­кі з доб­рым ве­дан­нем ма­тэ­ма­ты­кі і фі­зі­кі. Не­ад­ной­чы трап­ля­лі­ся пры­зыў­ні­кі з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй, на­ват са спе­цы­яль­най. Тыя, у ка­го яе ня­ма, пра­хо­дзяць курс ма­ла­до­га бай­ца, за­свой­ва­юць так­ты­ка-спе­цы­яль­ную пад­рых­тоў­ку, ву­чац­ца ва­ло­даць пры­бо­ра­мі — і ў по­ле.
На той мо­мант, ка­лі на­мес­нік на­чаль­ні­ка та­па­геа­дэз­іч­на­га ад­дзя­лен­ня Сяр­гей Дзят­лаў вы­ра­шыў звя­заць свой лёс з та­па­гра­фі­яй і кар­та­гра­фі­яй, у Бе­ла­ру­сі та­кіх спе­цы­я­ліс­таў не рых­та­ва­лі. Пра­фе­сію атрым­лі­ваў у Санкт-Пе­цяр­бург­скім ва­ен­на-та­па­гра­фіч­ным ін­сты­ту­це (ця­пер Ва­ен­на-кас­міч­ная ака­дэ­мія імя Ма­жай­ска­га). Па спе­цы­яль­нас­ці Сяр­гей — кар­то­граф. У на­ві­га­цый­на-геа­дэз­іч­най час­ці па­вы­шае сваю ква­лі­фі­ка­цыю: хо­ча быць асам у сва­ёй спра­ве.

Свое­асаб­лі­вая пра­вер­ка ва­ен­ных геа­дэз­іс­таў і та­по­гра­фаў на пра­фпры­дат­насць — ву­чэн­ні. Ні­вод­нае ву­чэн­не не ад­бу­дзец­ца без іх па­пя­рэд­няй пра­цы. Танк не па­е­дзе па мяс­цо­вас­ці, па­куль экі­паж не бу­дзе ва­ло­даць яе ха­рак­та­рыс­ты­ка­мі. Ні­я­кая ін­шая тэх­ні­ка без звес­так аб гру­за­па­ды­маль­нас­ці не ры­зык­не пе­ра­адо­лець пэў­ны мост.

— За­раз ак­тыў­на раз­ві­ва­юц­ца аў­та­ма­ты­за­ва­ныя сіс­тэ­мы кі­ра­ван­ня, усё пе­ра­во­дзіц­ца на срод­кі вы­лі­чаль­най тэх­ні­кі, — га­во­рыць на­чаль­нік на­ві­га­цый­на-та­па­гра­фіч­най служ­бы Уз­бро­е­ных Сіл — на­чаль­нік на­ві­га­цый­на-та­па­гра­фіч­на­га ўпраў­лен­ня Ге­не­раль­на­га шта­ба пал­коў­нік Дзміт­рый ЛУК'­Я­НЕН­КА. — Але як бы да­лё­ка ні кро­чыў на­пе­рад тэх­ніч­ны пра­грэс, без па­пя­ро­вай кар­ты ўсё роў­на вой­скі ў бой не пой­дуць. У той жа час, ка­лі ра­ней мы вы­кон­ва­лі ра­бо­ты звы­чай­ны­мі геа­дэз­іч­ны­мі пры­бо­ра­мі і ін­стру­мен­та­мі, то ця­пер пе­ра­хо­дзім на спа­да­рож­ні­ка­выя тэх­на­ло­гіі: раз­ві­ва­ец­ца аме­ры­кан­ская сіс­тэ­ма GPS, ука­ра­ня­ец­ца ра­сій­ская GLONAS. Гэ­та ўсё да­зва­ляе ў ра­зы ска­ра­ціць час на вы­ка­нан­не за­дач. Тое, што ра­ней ра­бі­лі дзень-два, ця­пер зай­мае ўся­го не­каль­кі га­дзін. Пры­чым дак­лад­насць за­ста­ец­ца та­кой жа вы­со­кай.

Спра­ва жа­но­чых рук — і цяр­пен­ня

Пас­ля та­го, як та­по­гра­фы і геа­дэз­іс­ты апра­ца­ва­лі атры­ма­ныя звест­кі, яны трап­ля­юць у часць ства­рэн­ня ліч­ба­вай ін­фар­ма­цыі аб мяс­цо­вас­ці. Тут ула­да­раць спе­цы­я­ліс­ты па геа­ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэ­мах.

— На асно­ве кар­та­гра­фіч­на­га ма­тэ­ры­я­лу — а гэ­та, час­цей за ўсё, фо­та­да­ку­мен­ты мяс­цо­вас­ці, ста­рыя та­па­гра­фіч­ныя кар­ты, да­ныя геа­дэз­іч­ных вы­мя­рэн­няў — мы ства­ра­ем элект­рон­ныя кар­ты мяс­цо­вас­ці, — уво­дзіць у курс спра­вы на­мес­нік на­чаль­ні­ка 1‑га ад­дзя­лен­ня ства­рэн­ня элект­рон­ных кар­таў стар­шы лей­тэ­нант Мі­ха­іл ЗА­ПРУЦ­КІ. — Гэ­тыя кар­ты пры­зна­ча­ны не толь­кі для ва­ен­ных: імі мо­гуць ка­рыс­тац­ца прад­стаў­ні­кі і ін­шых сфер дзей­нас­ці. Вя­до­ма, у вы­ні­ку пэў­най да­моў­ле­нас­ці. У ме­жах сіс­тэ­мы ўза­е­ма­аб­ме­ну наш цэнтр уза­е­ма­дзей­ні­чае з мно­гі­мі гра­мад­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, у тым лі­ку з «Бел­геа­дэз­іяй».

Ці­ка­ва, што ў час­ці ства­рэн­ня ліч­ба­вай ін­фар­ма­цыі аб мяс­цо­вас­ці боль­шасць спе­цы­я­ліс­таў скла­дае гра­ма­дзян­скі пер­са­нал. Ся­род іх — амаль усе жан­чы­ны, у тым лі­ку і кі­раў­ні­ца. Як пры­зна­ец­ца на­чаль­нік час­ці пад­пал­коў­нік Люд­мі­ла БУД­НІК, ства­рэн­не кар­таў — вель­мі кар­пат­лі­вая пра­ца, з якой мо­гуць спра­віц­ца толь­кі жан­чы­ны. «У гэ­тай спра­ве не­аб­ход­ны ўсед­лі­васць і ўваж­лі­васць. Як пра­ві­ла, на­шы моц­ныя муж­чы­ны гэ­тай ма­на­тон­най пра­цы не вы­трым­лі­ва­юць».

Люд­мі­ла Буд­нік у на­ві­га­цый­на-та­па­гра­фіч­ным цэнт­ры — ста­ра­жыл. Вы­со­кай па­са­дзе па­пя­рэд­ні­ча­лі доў­гія 16 га­доў плён­най пра­цы. А па­чы­на­ла гра­ма­дзян­скім ін­жы­не­рам у кар­та­скла­даль­ніц­кім ад­дзя­лен­ні.

Ка­лі са ства­рэн­нем кар­таў усё зра­зу­ме­ла, то што ты­чыц­ца тры­ман­ня сак­рэт­нас­ці, цяж­ка ска­заць, ка­му — муж­чы­нам ці жан­чы­нам — гэ­та ўлас­ці­ва. Тут яе ўме­юць за­хоў­ваць усе. Як ні ка­жы, а пра­ца аба­вяз­вае: што ні кар­та, то пад гры­фам «сак­рэт­на». Кож­ны спе­цы­я­ліст, перш чым пра­ца­ваць з та­кі­мі да­ку­мен­та­мі, на­ват здае іс­пыт на до­пуск. Ад­нак, як лі­чаць са­мі кар­то­гра­фы, са­мы леп­шы эк­за­ме­на­тар у за­бес­пя­чэн­ні сак­рэт­нас­ці — аса­біс­тая са­ма­свя­до­масць.

Пра­фе­сія — з перс­пек­тыў­ных

Рэ­дак­цый­ная часць. Тут ажыц­цяў­ля­юц­ца рэ­дак­цый­на-пад­рых­тоў­чыя ра­бо­ты. Аб­агуль­ня­ец­ца і ана­лі­зу­ец­ца ін­фар­ма­цыя аб фі­зі­ка-геа­гра­фіч­ных асаб­лі­вас­цях ра­ё­наў, ства­ра­юц­ца спі­сы ка­ар­ды­нат спе­цы­яль­най геа­дэз­іч­най сет­кі, вя­дзец­ца ўлік і за­хоў­ван­не срод­каў геа­дэз­іч­най ін­фар­ма­цыі…

— У пер­шую чар­гу, на­ша пад­раз­дзя­лен­не зай­ма­ец­ца ка­рэк­ту­рай ліс­тоў ужо га­то­вых кар­таў, — рас­каз­вае на­чаль­нік рэ­дак­цый­най час­ці пад­пал­коў­нік Сяр­гей КНЯ­ЗЕЎ. — Пра­цэс не з хут­кіх: знай­шлі па­мыл­кі — ад­да­лі ў часць ства­рэн­ня ліч­ба­вай ін­фар­ма­цыі аб мяс­цо­вас­ці, знай­шлі паў­тор­на — зноў на вы­праў­лен­не. Пас­ля кан­чат­ко­вай пра­вер­кі ў ад­дзе­ле тэх­ніч­на­га кант­ро­лю і сер­ты­фі­ка­цыі да­ку­мен­ты вяр­та­юц­ца да нас, дзе за­хоў­ва­юц­ца ў бан­ку ліч­ба­вых кар­та­гра­фіч­ных да­ных.

24-17

Ва ўсе тон­ка­сці пра­фе­сіі ўні­ка­юць Па­вел Куп­цэ­віч і Кі­рыл За­ба­гон­скі. Юна­кі — уча­раш­нія вы­пуск­ні­кі ва­ен­на­га фа­куль­тэ­та БДУ. Ву­чы­лі­ся па спе­цы­яль­нас­ці «геа­ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы». Як ка­жуць бы­лыя ад­на­груп­ні­кі, з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем ім вель­мі па­шан­ца­ва­ла: на­ві­га­цый­на-та­па­гра­фіч­ны цэнтр, на іх по­гляд, — са­мае перс­пек­тыў­нае мес­ца ў пра­фе­сіі. Сю­ды пра­ца­ўлад­ка­вац­ца жа­да­юць мно­гія. Як пры­зна­лі­ся афі­цэ­ры, ажыц­ця­віць ма­ру да­па­мог вы­со­кі рэй­тынг ва ўні­вер­сі­тэ­це.

— Тэх­ні­ка і спе­цы­яль­нае пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не ста­но­вяц­ца ўсё на­вей­шы­мі, што ад­бі­ва­ец­ца на пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­таў ва­ен­на­га ве­дам­ства, — пе­ра­ка­на­ны на­чаль­нік 31‑га на­ві­га­цый­на-та­па­гра­фіч­на­га цэнт­ра пал­коў­нік Юрый СА­ВІ­НЫХ. — Вя­до­ма, асноў­ную спе­цы­яль­насць яны атрым­лі­ва­юць на ва­ен­ных фа­куль­тэ­тах гра­ма­дзян­скіх ВНУ і ў вы­шэй­шых ва­ен­ных на­ву­чаль­ных уста­но­вах, у тым лі­ку Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. У цэнт­ры ж яны за­свой­ва­юць не­па­срэд­на той узор тэх­ні­кі і аб­ста­ля­ван­ня, на якім бу­дуць пра­ца­ваць. На­шы афі­цэ­ры рэ­гу­ляр­на на­вед­ва­юць усе кур­сы, якія пра­вод­зяц­ца Мі­ніс­тэр­ствам аба­ро­ны, па­вы­ша­юць сваю ква­лі­фі­ка­цыю на ін­шых тэ­ма­тыч­ных ме­ра­пры­ем­ствах.

Свая дру­кар­ня і на­ват «цэн­зу­ра»

24-16

Кан­чат­ко­вае звя­но ў пра­цэ­се ства­рэн­ня та­па­гра­фіч­ных кар­таў і ін­шых да­ку­мен­таў — вы­да­вец­кая часць. Тут пра­цу­юць са­праўд­ныя пра­фе­сі­я­на­лы вы­да­вец­кай спра­вы. А да­па­ма­гае ім ра­біць гэ­та пры­го­жа і якас­на но­вае па­лі­гра­фіч­нае аб­ста­ля­ван­не.

— Пас­ля та­го, як пра­дук­цыя на­дру­ка­ва­на, яе пры­мае ад­дзел тэх­ніч­на­га кант­ро­лю і сер­ты­фі­ка­цыі, — га­во­рыць на­чаль­нік вы­да­вец­кай час­ці пад­пал­коў­нік Анд­рэй НЕ­КРА­ШЭ­ВІЧ. — Ка­лі ў на­шых ка­лег ня­ма ні­я­кіх за­ўваг, то дру­ка­ва­ная пра­дук­цыя спа­коў­ва­ец­ца і пе­рад­аец­ца на склад та­па­гра­фіч­ных кар­таў, які зна­хо­дзіц­ца ў па­сёл­ку Крас­нае. Ме­на­ві­та ад­сюль ор­га­ны ва­ен­на­га кі­ра­ван­ня і вай­ско­выя час­ці атрым­лі­ва­юць кар­ты пэў­най мяс­цо­вас­ці.
А ка­лі ўсё ж та­кі за­ўва­гі ёсць, кар­та па­тра­буе да­пра­цоў­кі. На­ват зу­сім не­вя­ліч­кая не­дак­лад­насць не за­ста­нец­ца не­за­ўва­жа­най спе­цы­я­ліс­та­мі ад­дзе­ла тэх­ніч­на­га кант­ро­лю і сер­ты­фі­ка­цыі цэнт­ра. Тут га­лоў­ны «цэн­зар» — Ле­а­нід Лук'­я­нен­ка. Ле­а­нід Ада­ма­віч — та­по­граф з 55‑га­до­вым ста­жам. Та­по­гра­фа-геа­дэз­іч­ныя і кар­та­гра­фіч­ныя ра­бо­ты вы­кон­ваў на тэ­ры­то­рыі ад Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці да Ці­ха­га акі­я­на, не­каль­кі га­доў пра­ца­ваў у Ла­цін­скай Аме­ры­цы.

— Без на­яў­нас­ці та­па­гра­фіч­ных кар­таў, геа­дэз­іч­ных да­ных не­маг­чы­ма вы­ка­нан­не аб­са­лют­на лю­бых за­дач: і ў на­род­най гас­па­дар­цы, і ў на­ву­цы, і ў аду­ка­цый­най сфе­ры, а асаб­лі­ва ва Уз­бро­е­ных Сі­лах, — мяр­куе май­стар сва­ёй спра­вы.

І з гэ­тым цяж­ка не па­га­дзіц­ца: на­коль­кі дак­лад­най бу­дзе та­па­гра­фіч­ная раз­вед­ка, на­столь­кі па­спя­хо­вым атры­ма­ец­ца бой. А лепш, ка­лі яго не бу­дзе!
Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.