Вы тут

Аг­ня­вая моц, аба­ра­наз­доль­насць і ма­неў­ра­насць…


Ме­на­ві­та та­кія ўлас­ці­вас­ці су­час­най бра­ня­тан­ка­вай зброі і ўво­гу­ле тан­ка­вых вой­скаў на­шай кра­і­ны

Па тра­ды­цыі ў дру­гую ня­дзе­лю ве­рас­ня бе­ла­рус­кія вай­скоў­цы ад­зна­чы­лі Дзень тан­кіс­таў. Упер­шы­ню свят­ка­ван­не за­цяг­ну­ла­ся аж­но на ўсе вы­хад­ныя.

а Т‑34 да цы­ры­мо­ніі ўша­на­ван­ня леп­шых спе­цы­я­ліс­таў тан­ка­вых пад­раз­дзя­лен­няў Уз­бро­е­ных Сіл, бра­ня­тан­ка­ва­га ўпраў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны, кур­сан­таў Ва­ен­най ака­дэ­міі… Ад ад­крыц­ця пом­ні­ка тан­ка ІС‑3 у Клец­ку да рэ­кан­струк­цыі тан­ка­вых ба­ёў на «Лі­ніі Ста­лі­на»… Ме­на­ві­та та­кі­мі за­пом­ні­лі­ся вы­хад­ныя, якія прай­шлі пад эгі­дай пра­фе­сій­на­га свя­та вай­скоў­цаў.
Уша­ноў­ваць па­мяць ге­ро­яў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ства­раць пом­ні­кі ба­я­вым ма­шы­нам, леп­шым узо­рам тэх­ні­кі мі­ну­лых га­доў для ва­ен­на­га ве­дам­ства Бе­ла­ру­сі ста­ла доб­рай тра­ды­цы­яй. Леп­шы цяж­кі танк свай­го ча­су — ІС‑3 — сё­ле­та за­няў сваё мес­ца на п'е­дэс­та­ле ў Клец­ку. Уста­ля­ва­ны на па­ста­мен­це, ён свед­чыць пра вя­лі­кі подз­віг вы­зва­лі­це­ляў, якія пры­нес­лі сва­бо­ду го­ра­ду 4 лі­пе­ня 1944 го­да.
Ме­на­ві­та ге­ро­ям вай­ны бы­ла пры­све­ча­на і рэ­кан­струк­цыя тан­ка­вай біт­вы 1943 го­да. Каб уба­чыць яшчэ і тан­ка­вы бой аф­ган­ска­га пе­ры­я­ду, на тэ­ры­то­рыі гіс­то­ры­ка-куль­тур­на­га комп­лек­су «Лі­нія Ста­лі­на» са­бра­ла­ся больш чым 12 ты­сяч пры­сут­ных: акра­мя ці­каў­ных гле­да­чоў, сю­ды з'е­ха­лі­ся вір­ту­аль­ныя «тан­кіс­ты» з усёй Бе­ла­ру­сі.


— Дзесь­ці ў па­чат­ку 90‑х га­доў іш­ла вя­лі­кая дыс­ку­сія не толь­кі ся­род ва­ен­ных лю­дзей, спе­цы­я­ліс­таў і пра­фе­сі­я­на­лаў, а і ў гра­мад­стве, аб стра­це ро­лі і зна­чэн­ня тан­ка­вых вой­скаў, — рас­ка­заў мі­ністр аба­ро­ны ге­не­рал-лей­тэ­нант Юрый ЖА­ДО­БІН. — Ад­нак сён­ня мы ба­чым, што без тан­ка­вых вой­скаў не абы­шоў­ся па­куль што ні­во­дзін ла­каль­ны і рэ­гі­я­наль­ны кан­флікт. На­пэў­на, гэ­та леп­шае па­цвяр­джэн­не та­му, што бра­ня­тан­ка­вая зброя яшчэ су­час­ная, за­па­тра­ба­ва­ная і ў блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве яшчэ бу­дзе ак­ту­аль­най. А што ты­чыц­ца спа­лу­чэн­ня та­кіх трох фак­та­раў, як аг­ня­вая моц, аба­ра­наз­доль­насць і ма­неў­ра­насць, то над гэ­тым пра­цуе і кан­струк­тар­ская дум­ка, і тэх­но­ла­гі, і ін­шыя спе­цы­я­ліс­ты. Дзе­ля та­го, каб зра­біць зброю най­больш адэ­кват­най вы­клі­кам су­час­нас­ці.
Між ін­шым, гіс­то­рыя тан­ка­вых вой­скаў на­ліч­вае амаль сто га­доў. Не сак­рэт, што яе са­мыя яр­кія ста­рон­кі на­пі­са­ны ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Са­вец­кія тан­кіс­ты ады­гра­лі вя­лі­кую ро­лю ва ўсіх асноў­ных фран­та­вых і стра­тэ­гіч­ных апе­ра­цы­ях. Уз­га­даць ха­ця б Ста­лін­град­скую і Кур­скую біт­вы, апе­ра­цыю па вы­зва­лен­ні на­шай кра­і­ны…
У мно­гіх гэ­тых зна­ка­вых, лё­са­вы­зна­чаль­ных па­дзе­ях удзель­ні­чаў ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най Аляк­сандр Фень. Ка­ман­дзір тан­ка ў біт­ве пад Ста­лін­гра­дам, ка­ман­дзір тан­ка ў Кур­скай біт­ве, на­чаль­нік шта­ба тан­ка­ва­га ба­таль­ё­на ў Кор­сунь-Шаў­чэн­каў­скай апе­ра­цыі ва Укра­і­не і ў апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён» лі­чыць, што са­мым цяж­кім быў пер­шы пе­ры­яд вай­ны. «Пад­час ад­ступ­лен­ня мы стра­ці­лі тэ­ры­то­рыю, зброю, а прад­пры­ем­ствы, якія вы­пус­ка­лі тан­кі і ін­шае ўзбра­ен­не, эва­ку­я­ва­лі на Ус­ход», — ус­па­мі­нае Аляк­сандр Фё­да­ра­віч. — Ад­нак і ў гэ­тых умо­вах бра­ня­тан­ка­выя вой­скі іс­на­ва­лі. Бы­лі ме­ха­ні­за­ва­ныя кор­пу­сы, сфар­мі­ра­ва­ныя да вай­ны, якія ў гэ­ты скла­да­ны час на­но­сі­лі контр­уда­ры па гру­поў­цы пра­ціў­ні­ка. У нас, у Бе­ла­ру­сі, та­кім вя­до­мым і важ­ным быў контр­удар ад Ор­шы на Сян­но — Ле­пель, ка­лі два тан­ка­выя кор­пу­сы — 5‑ты і 7‑мы — ра­зам з 20‑й ар­мі­яй на­нес­лі во­ра­гу ўрон, пра­су­ну­лі­ся на 35–40 кі­ла­мет­раў, спы­ні­лі пра­ціў­ні­ка і пяць дзён тры­ма­лі яго, чым толь­кі вый­гра­лі час».
— У су­час­ны пе­ры­яд, ка­лі ўжо па­ча­ла­ся ідэа­ла­гіч­ная вай­на, ду­ма­лі, што ця­пер па­трэб­ны­мі бу­дуць са­ма­лё­ты, ра­ке­ты, а су­ха­пут­ныя вой­скі, маў­ляў, больш ні на што не вар­тыя, — пра­цяг­вае во­пыт­ны тан­кіст. — Па­доб­ныя раз­ва­гі не спраў­дзі­лі­ся: тан­ка­выя вой­скі бы­лі, ёсць і бу­дуць. І сён­няш­нія па­дзеі ў све­це гэ­та па­цвяр­джа­юць. За­раз з'яў­ля­юц­ца но­выя ўзо­ры тэх­ні­кі, удас­ка­наль­ва­юц­ца ра­ней­шыя. Вя­до­ма, гэ­та не тыя тан­кі, якія бы­лі ў ча­сы вай­ны. Ра­ней я, бы­вае, еду на тан­ку, а ён гай­да­ец­ца — зна­чыць, ня­роў­ная мяс­цо­васць. Сён­ня танк едзе роў­на ўсю­ды, ды і гар­ма­ты ўжо зу­сім ін­шыя. Гэ­та ра­дуе ду­шу. Толь­кі, не дай Бог, каб усё гэ­та да­вя­ло­ся пры­мя­няць.
А вось ге­не­рал-лей­тэ­нант тан­ка­вых вой­скаў Па­вел ПЯ­ЧЭР­СКІ ўпэў­не­ны, што бра­ня­тан­ка­вая тэх­ні­ка да­лё­ка на­пе­рад не пай­шла. «Вя­до­ма, яна ма­дэр­ні­зу­ец­ца, але ўсё роў­на за­ста­ец­ца та­кой жа, хоць і больш су­час­най, дак­лад­най, на­дзей­най. І каб яе за­сво­іць, сён­няш­нія тан­кіс­ты па­він­ны быць больш аду­ка­ва­ны­мі», — га­во­рыць ча­ла­век, які скон­чыў вай­ну на Да­лё­кім Ус­хо­дзе ка­ман­дзі­рам тан­ка­вай ро­ты. Яму бы­ло ўся­го 22 га­ды…
Не ўсе ве­да­юць, што пас­ля вай­ны Чыр­ва­на­сцяж­ная Бе­ла­рус­кая ва­ен­ная акру­га бы­ла, па сут­нас­ці, тан­ка­вай і лі­чы­ла­ся ад­ной з най­больш ма­гут­ных ва Уз­бро­е­ных Сі­лах СССР. Ме­на­ві­та на на­шай тэ­ры­то­рыі ад­пра­цоў­ва­лі­ся най­ноў­шыя фор­мы і спо­са­бы кі­раў­ніц­тва вой­ска­мі ў баі, удас­ка­наль­ва­ла­ся ар­га­ні­за­цыя па­ля­вой вы­вуч­кі і так­тыч­най пад­рых­тоў­кі. Тан­ка­выя вой­скі су­час­най бе­ла­рус­кай ар­міі прад­стаў­ле­ны пад­раз­дзя­лен­ня­мі асоб­ных ме­ха­ні­за­ва­ных бры­гад. Шмат­уз­роў­не­вая рэ­гі­я­наль­ная сіс­тэ­ма тан­ка­тэх­ніч­на­га за­бес­пя­чэн­ня да­зва­ляе свое­ча­со­ва ўкам­плек­та­ваць злу­чэн­ні і вай­ско­выя час­ці бра­ня­тан­ка­вым уз­бра­ен­нем і тэх­ні­кай. Акра­мя та­го, вя­дзец­ца вя­лі­кая ра­бо­та па пад­трым­цы тэх­ні­кі ў спраў­ным ста­не.
— Тан­ка­выя вой­скі, на­пэў­на, пас­ля пя­хо­ты вы­нес­лі на сва­іх пля­чах са­мы боль­шы ця­жар вай­ны, па­кры­лі ся­бе не­ўвя­даль­най сла­вай на па­лях ба­ёў як Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, так і Дру­гой су­свет­най уво­гу­ле, — пе­ра­ка­на­ны на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўзбра­ен­ня Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі пал­коў­нік Анд­рэй ФЕ­ДЗІН. — Яны прай­шлі год­ны шлях раз­віц­ця і ў пас­ля­ва­ен­ны пе­ры­яд: ні­во­дзін уз­бро­е­ны кан­флікт пас­ля за­кан­чэн­ня Дру­гой су­свет­най вай­ны не абы­шоў­ся без ма­са­ва­га вы­ка­ры­стан­ня ў біт­вах тан­каў і ін­шай бра­ня­тан­ка­вай тэх­ні­кі. Су­час­нае па­ка­лен­не тан­кіс­таў год­на пра­цяг­вае тра­ды­цыі баць­коў і дзе­даў, зай­ма­ец­ца пла­на­вай ба­я­вой пад­рых­тоў­кай, удас­ка­наль­вае сваё пра­фе­сій­нае май­стэр­ства і ўма­цоў­вае ва­ен­ную са­друж­насць.
Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».