Вы тут

У Грэ­цыю... па ро­зум


або Аў­та­ры­тэт, да­ра­жэй­шы за еў­ра

...Не­як мы з сяб­роў­кай вы­пад­ко­ва па­чу­лі, што пры­яз­джа­юць, прад­стаў­ні­кі со­неч­най Грэ­цыі, каб на­браць лю­дзей для пра­цы "там". У той пе­ры­яд жыц­ця нам ха­па­ла воль­на­га ча­су, каб да­зво­ліць са­бе ха­дзіць на та­кія гу­тар­кі на­ват не з мэ­тай ку­дысь­ці ўлад­ка­вац­ца, а хут­чэй дзе­ля ін­та­рэ­су. У пры­зна­ча­ную га­дзі­ну ў офі­се N ад­бы­ла­ся вы­пра­ба­валь­ная раз­мо­ва з пра­ца­даў­ца­мі. І нас за­пра­сі­лі... ля­цець.

Мер­ка­ва­ла­ся, што, ака­заў­шы­ся на мес­цы, мы бу­дзем пра­ца­ваць так зва­ны­мі "транс­фер­ме­на­мі". Гэ­та лю­дзі, якія су­стра­ка­юць ту­рыс­таў у аэ­ра­пор­це. Ад­туль гас­цей су­пра­ва­джа­юць на аў­то­бу­се да га­тэ­ляў, па да­ро­зе зна­ё­мя­чы іх з пры­га­жос­цю Грэ­цыі. Пас­ля пра­хо­джан­ня вы­пра­ба­валь­на­га тэр­мі­ну асаб­лі­ва здоль­ныя хлоп­цы і дзяў­ча­ты ме­лі маг­чы­масць пе­ра­ква­лі­фі­ка­вац­ца ў гі­даў, што я не пра­ма­ру­дзі­ла зра­біць. Маг­чы­масць так хут­ка ўзля­цець па "кар'­ер­най лес­ві­цы" вы­па­дае не кож­ны дзень, та­му вы­ра­шы­ла ры­зык­нуць. Тым больш што, зда­ва­ла­ся б, на­пе­ра­дзе — цу­доў­ная, ці­ка­вая пра­ца. Але...

набережная города Салоники и главная его достопримечательность-Белая Башня

Па­вы­шэн­не — доб­рая на­ві­на?

На па­чат­ку пра­цы ў якас­ці транс­фер­ме­на ўсё бы­ло да­во­лі ня­дрэн­на: ста­сун­кі з ту­рыс­та­мі на­ле­жа­ла пад­трым­лі­ваць не больш за га­дзі­ну: яны бы­лі стом­ле­ныя і, у боль­шас­ці сва­ёй, абы­яка­выя да ўся­го, акра­мя маг­чы­мас­ці як ма­га хут­чэй апы­нуц­ца ў гас­ці­ні­цы.

Пас­ля "па­вы­шэн­ня" сі­ту­а­цыя змя­ні­ла­ся. Ні­ко­лі не за­бу­ду той дзень, ка­лі ўпер­шы­ню ўвай­шла ў аў­то­бус у якас­ці гі­да, і ў мя­не "ўпі­лі­ся" 55 пар ва­чэй. У іх чы­та­ла­ся: "Што за дзяў­чо? А ка­лі прый­дзе наш гід?". І ў гэ­ты мо­мант я ад­чу­ла, што на аў­та­ры­тэт­най па­са­дзе мне прый­дзец­ца кож­ны дзень да­каз­ваць, што я не прос­та "дзяў­чы­на з мік­ра­фо­нам", а ча­ла­век, за якім "та­ва­ры­шам ту­рыс­там" прый­дзец­ца іс­ці ў го­ры, блу­каць па не­зна­ё­мых га­ра­дах, пла­ваць па мо­ры. Так ці інакш, ка­лі ты хо­чаш кі­ра­ваць сі­ту­а­цы­яй (а гэ­та прос­та не­аб­ход­на для та­кой пра­цы), лю­дзі па­він­ны ад­чуць твой аў­та­ры­тэт. За­ва­ёў­ваць яго да­во­дзі­ла­ся роз­ны­мі спо­са­ба­мі.

Ва­ло­дан­не ма­тэ­ры­я­лам

Доб­рая эк­скур­сія — гэ­та, перш-на­перш, шмат ці­ка­вай ін­фар­ма­цыі. Ра­ней я не­ад­ной­чы на­зі­ра­ла за пра­цай ста­рэй­шых ка­лег. Ча­сам не­ма­ла­дыя ўжо жан­чы­ны і муж­чы­ны з аду­ка­цы­яй гіс­то­ры­каў пра­па­ноў­ва­лі ту­рыс­там най­сум­ней­шыя апо­ве­ды. Лю­дзі спа­лі, дзе толь­кі мож­на бы­ло, раз­маў­ля­лі па­між са­бой і ўся­ляк шу­ка­лі, чым бы ся­бе за­няць, па­куль ідзе эк­скур­сія. Але ні­вод­на­га ра­зу ні­во­дзін ча­ла­век не па­ды­шоў да гі­да і не вы­ка­заў прэ­тэн­зій. Склад­ва­ла­ся та­кое ўра­жан­не, што яны ве­да­лі, што едуць на эк­скур­сію толь­кі за тым, каб ліш­нюю га­дзін­ку па­спаць на зад­нім ся­дзен­ні аў­то­бу­са ці па­гу­ляц­ца з тэ­ле­фо­нам.

Та­кія на­зі­ран­ні пры­вя­лі мя­не да вы­сно­вы, што ва­ло­даць ін­фар­ма­цы­яй і зра­біць апо­вед ці­ка­вым — мая пер­ша­сная за­да­ча. Але на прак­ты­цы вы­свет­лі­ла­ся, што гэ­та­га не заў­сё­ды да­стат­ко­ва. Не бы­ло ні­вод­на­га вы­пад­ку, каб, слу­ха­ю­чы мя­не, хоць бы адзін ча­ла­век з гру­пы не зра­біў спро­бы "за­кі­даць" роз­на­га кштал­ту пы­тан­ня­мі (не заў­сё­ды да­тыч­ны­мі Грэ­цыі). Ту­рыс­ты ні­бы ха­це­лі пра­ве­рыць, а ці са­праў­ды я ве­даю, пра што рас­па­вя­даю. Ба­ла­зе, я ве­да­ла.

Май­стэр­ства доб­рай ар­га­ні­за­цыі

Ка­лі з гіс­то­ры­яй спра­вы ў нас іш­лі доб­ра, дык за дыс­цып­лі­ну да­во­дзі­ла­ся зма­гац­ца. На пра­ця­гу эк­скур­сіі вель­мі важ­ная ме­на­ві­та агуль­ная дыс­цып­лі­на. Хто-не­будзь спаз­ніў­ся больш чым на дзе­сяць хві­лін — і па­ча­ло­ся: за­тры­ма­лі­ся на плат­най ста­ян­цы, свое­ча­со­ва не тра­пі­лі ў му­зей (а там ужо дру­гая гру­па), не па­чу­лі зва­ноў ад­на­го з най­пры­га­жэй­шых хра­маў све­ту і гэ­так да­лей. Су­тык­нуў­шы­ся з гэ­тым ад­ной­чы, я зра­бі­ла вы­сно­ву, што асаб­лі­ва не­па­слух­мя­ным уга­во­ры не да­па­ма­га­юць. А не­як пу­жаць ту­рыс­таў я не маю пра­ва, та­му што, як мы доб­ра ўсе ве­да­ем, "клі­ент заў­сё­ды мае ра­цыю". Каб знай­сці за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну, перш-на­перш я вы­ра­шы­ла ўваж­лі­ва азна­ё­міц­ца з да­ку­мен­та­мі, якія яны пад­піс­ва­юць пе­рад вы­ез­дам. Юры­дыч­на пад­ка­ва­най, мне больш не пры­хо­дзі­ла­ся ўпрош­ваць гас­цей не спаз­няц­ца, эка­но­міць агуль­ны час і гэ­так да­лей. Не­каль­кі па­пя­рэ­джан­няў пра тое, што я ў якас­ці кі­раў­ні­ка гру­пы маю пра­ва ад'­яз­джаць у пры­зна­ча­ны час, не ча­ка­ю­чы тых, хто спаз­ніў­ся, не пад­вя­лі.

Біт­ва з "пан­та­мі"

Хто з нас не ба­чыў "кру­тых" ама­та­раў на кож­ным кро­ку рас­каз­ваць пра свае не­аб­сяж­ныя маг­чы­мас­ці і дэ­ман­стра­ваць праз­мер­на тоў­сты ка­ша­лёк? Дык вось, ся­род ад­па­чы­валь­ні­каў та­кіх "ба­га­це­яў" за­шмат. Яны ча­мусь­ці лі­чаць ас­тат­ніх ні­жэй­шы­мі за са­бе. Па­дзя­ліц­ца з усі­мі та­кім сва­ім пунк­там гле­джан­ня пра­сцей за ўсё праз пры­ні­жэн­не лі­да­ра гру­пы. А на эк­скур­сіі гэ­та хто? Пра­віль­на. Вось і да­во­дзі­ла­ся акра­мя вы­ка­нан­ня не­па­срэд­ных аба­вяз­каў, "не пра­пус­каць уда­ры". Імі маг­ло быць што за­ўгод­на: агід­ныя фа­міль­яр­нас­ці, спро­бы даць гро­шай за па­слаб­лен­не ў дыс­цып­лі­не для кан­крэт­най асо­бы і на­ват... па­гро­зы фі­зіч­най рас­пра­вы за маю прын­цы­по­васць! Як пра­ві­ла, пас­ля не­каль­кіх "раў­ндаў" та­кой уза­ем­най ба­раць­бы "гра­шо­выя ка­ра­лі" пе­ра­хо­дзі­лі да дзе­ян­няў. Час­цей за ўсё пра­вя­ра­лі мае вы­каз­ван­ні на­конт спаз­нен­ня. Вы­ні­кам та­кой пра­вер­кі ста­на­ві­ла­ся іх "шы­коў­ная па­езд­ка" ў зва­рот­ным кі­рун­ку на так­сі. Па праў­дзе ка­жу­чы, ча­сам мне да­ста­ва­ла­ся "па шап­цы" ад кі­раў­ніц­тва. Але пе­ра­мо­га над стэ­рэа­ты­пам "ма­ла­ды — сла­бы" бы­ла та­го вар­тая.

Псі­ха­ла­гіч­ная да­па­мо­га і бю­ро па­зык

Бы­ла ад­на ры­са ў ста­лых ка­лег, якой я зайз­дрос­ці­ла: на­бы­тая з га­да­мі абы­яка­васць. Я ж за два га­ды так і не па­ста­ле­ла, не на­ву­чы­ла­ся "зды­маць лок­шы­ну з ву­шэй". Ама­та­ры "ма­ка­рон­ных вы­ра­баў" зна­хо­дзі­лі­ся ў кож­най гру­пе. Та­кім лю­дзям бы­ло ўсё роў­на, ку­ды ехаць. Яны не пра­гну­лі но­вых ура­жан­няў, ці­ка­вых ве­даў, пры­го­жых фо­та­здым­каў. Яны ад­праў­ля­лі­ся на эк­скур­сію з ад­ной мэ­тай — па­раз­маў­ляць. Не мае зна­чэн­ня, ка­лі — у да­ро­зе з су­се­дзя­мі, у раз­гар эк­скур­сіі з гі­дам, на пе­ра­пын­ку з кі­роў­цам. Ча­сам слу­хаць іх бы­ло ці­ка­ва. Але бы­ло шмат і хіт­ру­ноў. Та­кія ў леп­шым вы­пад­ку ста­ра­лі­ся за­няць леп­шыя мес­цы ў аў­то­бу­се (пе­ры­я­дыч­на і мес­ца гі­да), ма­ні­пу­лю­ю­чы сла­бым зда­роў­ем, ма­лень­кі­мі дзець­мі ці яшчэ чым за­ўгод­на. Больш за тое, у мя­не па­зы­ча­лі­ся гро­шы на абед дзі­ця­ці (та­му што сум­ка за­ста­ла­ся ў гас­ці­ні­цы), на бі­лет у му­зей (та­му што гро­шы не­дзе вы­па­лі з кі­шэ­ні, а "я пры­ехаў сю­ды, толь­кі каб тра­піць у гэ­ты му­зей"), на су­ве­ні­ры (бо заўт­ра мы ўжо ад'­яз­джа­ем, а ку­піць іх больш ня­ма дзе). Я доб­ра ра­зу­ме­ла, што да мя­не вер­нуц­ца да­лё­ка не ўсе гро­шы. Але ка­лі ў на­ступ­ны раз пра­сі­лі, усё роў­на да­ва­ла. Та­му што ка­лі ця­бе моц­на про­сяць, ад­ка­заць не­маг­чы­ма.

Ад­но­сі­ны з ка­ле­га­мі

Усіх сва­іх ту­рыс­таў я так ці інакш лю­бі­ла: з боль­шас­цю бы­ло пры­ем­на пра­ца­ваць, ас­тат­нія мя­не та­му-ся­му на­ву­чы­лі. З ка­ле­га­мі сі­ту­а­цыя бы­ла больш ці­ка­вая. Іх я прос­та аба­гаў­ля­ла. Та­му што столь­кі жыц­цё­ва­га во­пы­ту мне не да­вя­ло­ся па­чарп­нуць больш ні­дзе.

Ста­рэй­шыя ка­ле­гі ў боль­шас­ці сва­ёй ста­ві­лі­ся да мо­ла­дзі з па­ра­зу­мен­нем. На­ма­га­лі­ся да­па­маг­чы, неш­та пад­ка­заць, на­ву­чыць. Да та­го мо­ман­ту, па­куль не прый­шло­ся раз­мяр­коў­ваць эк­скур­сіі. Зда­ва­ла­ся б, пра­цы хо­піць на ўсіх. Але, як па­ка­за­ла прак­ты­ка, за яе яшчэ трэ­ба па­зма­гац­ца.

Пра­фе­сія эк­скур­са­во­да мае на ўва­зе га­тоў­насць дня­мі (а ка­лі-не­ка­лі і ўна­чы) зна­хо­дзіц­ца ў аў­то­бу­се. Та­му для эфек­тыў­най ра­бо­ты пры­хо­дзіц­ца шчыль­на су­пра­цоў­ні­чаць і з кі­роў­ца­мі. Гэ­та да­во­лі лёг­ка, ка­лі та­бе не 19 га­доў. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку са­ра­ка­га­до­выя муж­чы­ны лі­чаць, што са­мі лепш ве­да­юць, дзе трэ­ба спы­ніц­ца, з якой хут­ка­сцю ехаць і як па­він­на вы­гля­даць пра­гра­ма эк­скур­сіі. Для та­го, каб да­ка­заць, што ў сва­ім уз­рос­це ты здоль­ная тры­маць усё пад кант­ро­лем, трэ­ба ўмець пе­ра­кон­ваць, ста­яць на сва­ім — і на­ват пе­ры­я­дыч­на быць жорст­кай.

* * *

...Вяр­нуў­шы­ся да­моў, я пры­вез­ла ку­ды больш ро­зу­му і до­све­ду, чым гро­шай. Так­са­ма за­ста­лі­ся сяб­ры з роз­ных кра­ін, з які­мі да­во­дзі­ла­ся дзя­ліць цяж­кас­ці і ра­дас­ці. Мно­гія з тых, з кім мы спра­ча­лі­ся больш, чым жар­та­ва­лі, сён­ня ў ма­ім спі­се са­мых на­дзей­ных та­ва­ры­шаў.

Да­р'я АРЭФ'­Е­ВА, сту­дэнт­ка ІV кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».