Вы тут

СЦЯЖЫНА Ў МОРЫ


Праб­ле­мы школь­на­га вы­ха­ван­ня заў­сё­ды хва­ля­ва­лі пісь­мен­ні­каў. Праў­да, што ты­чыц­ца пад­лет­ка­вай лі­та­ра­ту­ры, то бе­ла­рус­кая про­за двац­ца­та­га ста­год­дзя, ду­ма­ец­ца, за­ста­ла­ся ў пэў­ным даў­гу пе­рад чы­та­чом: тво­раў, якія і сён­ня не стра­ці­лі сва­ёй ак­ту­аль­нас­ці і пры­ця­галь­нас­ці, не так ужо і шмат. А ўя­вім, што на­стаў­нік Іван Фё­да­раў да са­май пен­сіі так і вы­кла­даў у шко­ле геа­гра­фію ды гіс­то­рыю і не стаў сла­ву­тым пісь­мен­ні­кам Ян­кам Маў­рам...

І вось, ні­бы на­га­ня­ю­чы ўпу­шча­нае, су­час­ныя бе­ла­рус­кія пра­за­ікі па­ча­лі шмат пі­саць для і пра пад­лет­каў. Апош­нім ча­сам ак­ты­ві­за­ваў­ся ў гэ­тым жан­ры і Ягор Ко­неў: па­ста­ян­ныя чы­та­чы ча­со­пі­са «Ма­ла­досць», маг­чы­ма, па­мя­та­юць яго апо­весць «Но­выя па­лес­кія ра­бін­зо­ны», на­дру­ка­ва­ную там у 2011 го­дзе. Та­кую ак­тыў­насць мож­на толь­кі ві­таць, а са­мім пісь­мен­ні­кам ёсць да ча­го імк­нуц­ца: хоць і не зу­сім спра­вяд­лі­ва ў гэ­тым кан­тэкс­це па­раў­ноў­ваць роз­ныя эпо­хі, усё ж, ду­ма­ец­ца, зор­ка Ян­кі Маў­ра па-ра­ней­ша­му па­сы­лае нам са­мае яр­кае свят­ло са сва­ёй па­куль не­да­сяж­най для су­час­ні­каў вы­шы­ні.

Алесь Ба­дак

На ма­ёй па­мя­ці апош­нія двац­цаць га­доў ін­тэр­нэт не га­ніў хі­ба толь­кі без'­язы­кі. На­зы­ва­лі яго і смет­ні­цай, і збро­яй ін­фар­ма­цый­най вай­ны, і ма­гіль­шчы­кам га­зет, але ні­хто пры гэ­тым не ад­мо­віў­ся ад спа­жы­ван­ня рэ­сур­саў Гла­баль­най Сет­кі. Аса­біс­та я пры­трым­лі­ва­ю­ся мер­ка­ван­ня, што ін­тэр­нэт — уся­го толь­кі хут­кас­ная пош­та. Ка­мусь­ці яна жыц­цё па­гар­шае, ка­мусь­ці па­ляп­шае — за­ле­жыць ад та­го, хто і што той пош­тай да­сы­лае. Хоць, умоў­на ка­жу­чы, мож­на па­раў­наць ін­тэр­нэт і з мо­рам: на па­верх­ні зі­ха­ціць сон­ца ро­зу­му, а ў глы­бі­нях то­яц­ца жа­хі пад­свя­до­мас­ці. Ды кож­ны здат­ны сам абраць на­пра­мак (у цем­ру або да свят­ла) і па­вод­ле ду­шэў­на­га вы­ба­ру пра­клад­ваць сваю сця­жы­ну ў бур­лі­вай сты­хіі быц­ця. А каб мая за­ява не па­да­ла­ся га­ла­слоў­най, рас­ка­жу пра адзін вы­па­дак.

Апош­нія сем га­доў ма­ім тры­ва­лым вір­ту­аль­ным сяб­ру­ком з'яў­ля­ец­ца мой ко­ліш­ні ад­на­клас­нік Яў­ген. Мы з ім двац­цаць га­доў не ба­чы­лі­ся пас­ля за­кан­чэн­ня шко­лы, ды не­спа­дзя­ва­на ён ад­шу­каў маю ста­рон­ку ў са­цы­яль­най сет­цы і на­пі­саў мне. Я ад­ка­заў яму. Так ад­на­ві­лі­ся на­шы не­пе­ры­я­дыч­ныя кан­так­ты. Ка­лі абод­ва «ся­дзе­лі» ў Сет­цы, то пе­ра­піс­ва­лі­ся ў ча­це. Яў­ген пі­саў мне час­та, я ад­каз­ваў яму рэд­ка, але школь­на­га та­ва­ры­ша гэ­та зу­сім не за­сму­ча­ла: ві­даць, ма­ла хто га­то­вы быў яго на­огул слу­хаць, а вы­га­ва­рыц­ца яму ха­це­ла­ся. Та­кая ўжо на­ту­ра бы­ла ў ча­ла­ве­ка — не мог маў­чаць пра тое, што хва­люе. А тур­ба­ва­ла яго лі­та­раль­на ўсё: ад гла­баль­на­га па­цяп­лен­ня да гла­баль­на­га па­ха­ла­дан­ня, ад чэм­пі­я­на­та све­ту па ха­кеі да вай­ны ў Дан­ба­се. Мае дум­кі, да­рэ­чы, Яў­ге­на ма­ла ці­ка­ві­лі. Га­лоў­нае для яго бы­ло вы­ліць да дон­ца плынь сва­ёй свя­до­мас­ці. Та­му са змес­там яго­ных па­слан­няў я зна­ё­міў­ся ня­ўваж­ліва, ад­на­ча­со­ва «блу­ка­ю­чы» па роз­ных сай­тах.

Але ня­даў­ні ліст Яў­ге­на так мя­не ўсхва­ля­ваў, што пра­чы­таў не ад­ры­ва­ю­чы­ся. Га­вор­ка ў ім іш­ла пра тое, як за­раз цяж­ка ву­чыц­ца ў шко­ле. Зу­сім, маў­ляў, не тое, што ра­ней!.. Пад­ста­ваю для гне­ва па­слу­жы­ла зда­рэн­не з адзі­ным сы­нам Яў­ге­на — ся­мі­клас­ні­кам Мак­сі­мам.

Хлоп­цу не па­шан­ца­ва­ла: ён зда­ваў­ся над­та ра­зум­ным для свай­го ўзрос­ту. За глы­ба­ка­дум­ны по­зірк на­стаў­ні­кі за­вы­ша­лі яму ад­зна­кі па сва­іх прад­ме­тах, а вось ад­на­клас­ні­кі цка­ва­лі і на­ват бі­лі. Пла­ні­да «бе­лай ва­ро­ны ў крум­ка­чо­вай зграі» не­зайз­дрос­ная. Ад­ной­чы хлоп­цы за­тры­ма­лі яго на ка­лі­до­ры, збі­лі з ног і па чар­зе вы­ці­ра­лі па­дэ­швы бо­таў аб яго­ны пін­жак. Пад­няц­ца яму да­зво­лі­лі з умо­вай:

— Ка­жы: «Дзя­дзеч­кі, да­руй­це ма­ло­му пас­куд­ні­ку». Інакш горш бу­дзе!

Мак­сім паў­та­рыў.

Яму да­лі маг­чы­масць стаць на но­гі. Але гэ­тым усё не скон­чы­ла­ся.

— Заўт­ра па­шу­ка­еш пя­ты кут у па­коі. Не зной­дзеш — па­шка­ду­еш...

Вяр­нуў­шы­ся да­до­му, хло­пец за­ка­ла­ціў­ся ў не­рво­вай трас­цы, іс­тэ­рыч­на пра­сіў баць­коў, каб больш не гна­лі яго ў кля­тую шко­лу...

«Ну, як Бог та­кое цер­піць? — бу­ша­ваў Яў­ген. — Як та­кую га­па­ту на­огул пус­ка­юць на школь­ны па­рог?»

«У кож­най кам­па­ніі ня­год­ні­каў ёсць свой за­ва­да­тар, — на­пі­саў я ў ад­каз. — З яго, ві­даць, здзе­ку­юц­ца до­ма. Баць­ка або ста­рэй­шы брат... Пад­лет­кі ў та­кім уз­рос­це са­мі ані­чо­га пры­ду­маць не мо­гуць, ад­но ка­пі­ру­юць учын­кі да­рос­лых».

Ды Яў­ге­на хва­ля­ва­лі не псі­ха­ла­гіч­ныя пры­чы­ны дзі­ця­чай жорст­кас­ці, а ві­на­ва­тыя ся­род да­рос­лых.

«Ку­ды на­стаў­ні­кі гля­дзяць? — з'я­віў­ся на эк­ра­не ма­ні­то­ра яго­ны па­тэ­тыч­ны па­саж. — Ча­му мі­лі­цыя та­кіх не за­тры­мае?»

І рап­там я ўзга­даў, як трыц­цаць га­доў та­му і сам Яў­ген — пля­чыс­ты і вы­со­кі — на­га­няў стра­ху на ад­на­год­каў. Шмат хто з ад­на­клас­ні­каў бліз­ка па­зна­ё­міў­ся з яго­ным ку­ла­ком. Час­цей за ін­шых па­па­да­ла ад Яў­ге­на куль­га­ва­му хлоп­цу, проз­ві­шча яко­га бы­ло, зда­ец­ца, Ха­ла­дзель­скі. Зда­ра­ла­ся, дасць хлоп­цу дых­ту і за­га­дае:

— Ка­жы: «На­вош­та я ка­ле­кам на­ра­дзіў­ся?»

Ха­ла­дзель­скі паў­та­раў (ін­ва­лі­да ні­хто не ба­ра­ніў, у на­шым кла­се на­глу­ха тры­ма­лі­ся прын­цы­пу, што кож­ны толь­кі за ся­бе), і Яў­ген паў­дня ха­дзіў за­да­во­ле­ны.

Я на­пі­саў: «А ці па­мя­та­еш хлоп­ца па проз­ві­шчы Ха­ла­дзель­скі?» Ака­за­ла­ся, Яў­ген не толь­кі не за­быў­ся пра яго, а на­ват рэ­гу­ляр­на пра­гляд­ваў ста­рон­ку Ха­ла­дзель­ска­га ў «Ад­на­клас­ні­ках». Куль­га­вы хла­пец вы­ву­чыў­ся на пра­гра­міс­та, з'е­хаў у Нар­ве­гію, ажа­ніў­ся з дач­кой мал­даў­скіх эміг­ран­таў і час­та змя­шчаў у сва­ім акаў­нце фо­та­спра­ва­зда­чы пра па­да­рож­жы ў роз­ныя кут­кі све­ту. На пе­ра­піс­ку з Яў­ге­нам, між ін­шым, не па­га­дзіў­ся, хоць той і на­прош­ваў­ся ў спіс сяб­роў.

Ві­да­воч­на, мая згад­ка са­пса­ва­ла на­строй Яў­ге­ну. Яго за­пі­сы зра­бі­лі­ся ка­ра­цей­шы­мі, а паў­зы па­між па­ве­дам­лен­ня­мі — даў­жэй­шы­мі. Зра­зу­ме­ла, ён не ўба­чыў ані­я­кай су­вя­зі па­між сва­і­мі ўчын­ка­мі трыц­цаць га­доў та­му і ця­пе­раш­нім здзе­кам з род­на­га сы­на.

За­вяр­шы­ла­ся на­ша раз­мо­ва ў ча­це рэз­ка. Толь­кі я па­ра­іў: «Вар­та па­скар­дзіц­ца ды­рэк­та­ру шко­лы. Або ін­спек­та­ру па спра­вах не­паў­на­лет­ніх», як праз хві­лі­ну атры­маў у ад­каз вы­мо­ву: «Хі­ба я сту­кач? Ці хо­чаш ад­ра­дзіць тра­ды­цыі трыц­цаць сё­ма­га го­да?.. Сын сам ві­на­ва­ты, што цер­піць зня­ва­гі. Хай ву­чыц­ца ба­ра­ніць ся­бе. Шко­ла вы­ха­ва­ла з мя­не са­праўд­на­га му­жы­ка. Ня­хай і ён прой­дзе мой шлях!»

Псі­хо­лаг, да­га­ры яго на­га­мі!.. Вы­ла­яў­шы­ся пра ся­бе, я вы­клю­чыў «комп». На­строй быў са­пса­ва­ны на ўвесь ве­чар.

***

Валь­тэр Скот вус­на­мі ад­на­го са сва­іх пер­са­на­жаў сцвяр­джаў, што са­мае леп­шае ў ча­ла­ве­чым жыц­ці — гэ­та зда­бы­ты до­свед. До­свед Мак­сі­ма за­раз скла­даў­ся з ус­па­мі­наў пра тое, як час­та ад­на­клас­ні­кі «пра­са­ва­лі» яго ку­ла­ка­мі, ста­ві­лі на ка­ле­ні пе­рад дош­кай, за­га­ня­лі пас­ля ўро­ка фіз­куль­ту­ры ў ад­ных тру­сах у раз­дзя­валь­ню дзяў­чат ды шмат яшчэ ча­го вытва­ра­лі, што па­да­ва­ла­ся смеш­ным усім, толь­кі не яму.

Са­мае крыўд­нае — Мак­сім не мог пры­га­даць, ка­лі па­чаў пе­ра­тва­рац­ца ў «бе­лую ва­ро­ну». Усё па­чы­на­ла­ся па­кры­се. Спяр­ша аб­ра­зы, на якія не­ах­вот­на ад­брэх­ваў­ся, по­тым штурш­кі ў пля­чо, а за­тым на яго па­сы­па­лі­ся ўда­ры, ад якіх не па­спя­ваў ба­ра­ніц­ца. Кож­ны дзень ён ішоў у шко­лу з кво­лай на­дзе­яй, што на­рэш­це здзек з яго спы­ніц­ца. Але сі­ту­а­цыя толь­кі па­гар­ша­ла­ся. Хлоп­ца за­цка­ва­лі амаль да паў­жы­вёль­на­га ста­ну.

Хлоп­цу і ў га­ла­ву не маг­ло прый­сці, ні­бы­та лёс помс­ціць яму за даў­нія баць­коў­скія пра­ві­ны. Баць­ка коль­кі ра­зоў за­яў­ляў сы­ну, што леп­шы сро­дак на­ву­чыць ча­ла­ве­ка пла­ваць — за­вез­ці на лод­цы ў мо­ра і вы­кі­нуць за борт. Вось Мак­сім і ця­лёп­каў­ся па­ся­род мо­ра ад­чаю без уся­ля­кай над­зеі на пад­трым­ку. І ця­пер яму ня­сцерп­на ха­це­ла­ся сыс­ці ў змрок смер­ці, дзе на­ўрад ці бу­дзе горш.

Хло­пец усур'­ёз аб­дум­ваў ве­ра­год­ны шлях сы­хо­ду — вя­роў­ка на шыю, крок з да­ху вы­шын­на­га бу­дын­ка або ска­чок пад ко­лы цяг­ні­ка ў мет­ро? Ён асце­ра­гаў­ся: а рап­там неш­та не за­ла­дзіц­ца і за­мест га­ран­та­ва­най смер­ці за­ста­нец­ца на ўсё жыц­цё па­ра­лі­за­ва­ным ін­ва­лі­дам? Адзі­но­та, у якой за­хлы­наў­ся, за­мі­на­ла звяр­нуц­ца да ка­гось­ці па па­ра­ду ці на­ват прос­та рас­па­вес­ці пра свой боль. Баць­ка ад­но паў­та­раў, што сын ужо да­рос­лы і му­сіць сам вы­ра­шаць улас­ныя праб­ле­мы. (Та­кім чы­нам Яў­ген вы­гад­ваў са­бе воль­ны час, які зболь­ша­га рас­хо­да­ваў на раз­мо­вы ў «ча­це».) Вось Мак­сім і пры­маў пер­шае ад­каз­нае ра­шэн­не ў сва­ім жыц­ці — яно па­він­на бы­ло стац­ца і апош­нім.

***

Як свед­чыць ста­тыс­ты­ка, кож­ныя со­рак се­кунд у све­це хтось­ці зво­дзіць ра­хун­кі з жыц­цём. І ка­лі Мак­сім ужо га­то­вы быў да­лу­чыц­ца да гэ­та­га страш­на­га шэ­ра­гу, ка­лі бліс­ку­чыя рэй­кі мет­ра­па­лі­тэ­на па­да­ва­лі­ся яму да­ро­гай да шчас­лі­ва­га су­па­кою, у гіс­то­рыю ўмя­ша­ла­ся най­ноў­шая тэх­на­ло­гія. А дак­лад­ней — да­свед­ча­ны ка­рыс­таль­нік рэ­сур­саў Сет­кі і, так ужо лёс рас­па­ра­дзіў­ся, ад­на­клас­ні­ца Мак­сі­ма Ган­на-Ма­рыя (баць­кі на­зва­лі яе так у го­нар ба­буль па лі­ніі му­жа і жон­кі).

Яшчэ ў па­чат­ко­вай шко­ле Ган­на-Ма­рыя за­рэ­гіст­ра­ва­ла­ся ў са­цы­яль­ных сет­ках, дзе на­рак­ла ся­бе «Ан­ты-Бар­бі» і не без го­ры­чы на­пі­са­ла, што яе «фрэнд-зо­на» не над­та шы­ро­кая. За­тое, маў­ляў, но­сіць аку­ля­ры зу­сім, «як у Га­ры По­тэ­ра». І так­са­ма, як куль­та­вы хлоп­чык-ча­раў­нік, не пес­ці­ла сваю адзі­но­ту, а спа­сці­га­ла ма­гію ча­ла­ве­чых ста­сун­каў — да­па­ма­га­ла ёй у гэ­тым ак­тыў­нае за­сва­ен­не рэ­сур­саў «Укан­так­це» і «Фэй­сбу­ка». У вы­ні­ку зай­ме­ла вір­ту­аль­ных сяб­ру­коў у Хан­ты-Ман­сій­ску і ў Ка­ра­ган­дзе, у Гар­міш-Пар­тэн­кір­хе­не і ў Ве­не, але не ме­ла рэ­аль­ных у род­ным го­ра­дзе.

Ся­род без­лі­чы кан­тэн­ту, які Ган­на-Ма­рыя пра­гля­да­ла ў воль­ны час у Сет­цы, най­больш ёй па­да­ба­лі­ся ві­дэа­сю­жэ­ты, зня­тыя ама­та­ра­мі на ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны. За­кар­це­ла і са­мой зра­біць унё­сак у су­свет­нае не­пра­фе­сій­нае мас­тац­тва. Тым бо­лей, баць­кі на дзень на­ра­джэн­ня па­да­ры­лі смарт­фон, а сю­жэ­таў на­ўкол ха­па­ла з ліш­кам. Дык у якас­ці дэ­бю­ту яна вы­бра­ла га­рот­ны лёс Мак­сі­ма, яко­га амаль што­дня ка­ла­ці­лі, бы не­да­спе­лую гру­шу, на ва­чах уся­го кла­са.

І ка­лі хлоп­ца чар­го­вы раз ду­ба­сі­лі ку­ла­ка­мі ад­на­клас­ні­кі, Ган­на-Ма­рыя, пры­та­іў­шы­ся за пар­тай і пры­крыў­шы смарт­фон пад­руч­ні­кам, зня­ла на мі­ні­я­цюр­ную ка­ме­ру ся­мі­хві­лін­ную сцэ­ну па­бо­і­шча.

До­ма пра­гля­дзе­ла ад­зня­ты ро­лік і ад­чу­ла, як ру­кі нер­во­ва за­дры­жэ­лі, а сэр­ца сціс­ну­ла­ся ад не­вы­нос­на­га жа­лю. Здзек з пад­лет­ка, яко­га вы­спят­ка­мі за­га­ня­лі пад пар­ту, а той жа­лас­лі­ва ве­ра­шчаў і пры­кры­ваў га­ла­ву ру­ка­мі, гля­дзеў­ся на эк­ра­не ноў­тбу­ка ку­ды больш брыд­ка, чым у бу­дзён­нас­ці. Ка­ме­ра смарт­фо­на ад­ме­жа­ва­ла буй­ную пра­сто­ру кла­са, дзе гэт­кае зда­рэн­не вы­гля­да­ла дроб­ным эпі­зо­дам, ды па­вя­лі­чы­ла на ўвесь ма­ні­тор тра­гіч­нае ў сва­ёй звы­чай­нас­ці ві­до­ві­шча.

Пэў­на, та­кую ж рэ­ак­цыю ад­чу­лі і сот­ні ка­рыс­таль­ні­каў са­цы­яль­най сет­кі, ку­ды Ган­на-Ма­рыя «за­лі­ла» свой ві­дэа­дэ­бют пад наз­вай «Адзін дзень ад­на­го мінск­ага школь­ні­ка». Хтось­ці з ура­жа­ных ама­та­раў «пе­ра­за­ліў» яе твор на «Ю-Туб», дзе ад­лік што­дзён­ных пра­гля­даў пай­шоў на ты­ся­чы. Ро­лі­каў, у якіх збі­ва­юць дзя­цей, у ліч­ба­вай пра­сто­ры ба­га­та, але толь­кі «Ан­ты-Бар­бі» ства­ры­ла са­праўд­ны да­ку­мен­таль­ны твор...

На­ступ­ствы ака­за­лі­ся не­прад­ка­заль­ны­мі для ўсіх.

Пра тое, што ён не­спа­дзя­ва­на зра­біў­ся ме­дый­наю асо­бай, Мак­сім да­ве­даў­ся ад ін­спек­та­ра па спра­вах не­паў­на­лет­ніх, які рап­тоў­на за­явіў­ся да яго да­до­му. Ін­спек­тар не толь­кі рас­пы­таў Мак­сі­ма пра школь­ныя ліх­ту­гі ды склаў пад­ра­бяз­ны пра­та­кол, але і «па­свід­ра­ваў мозг» баць­кам: маў­ляў, не кла­по­цяц­ца на­конт зда­роўя сы­на, па­ру­ша­юць яго­ныя пра­вы, за што за­слу­гоў­ва­юць ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці. По­тым па­вы­клі­каў на до­пыт хлоп­цаў, якія збі­ва­лі Мак­сі­ма. Іх­ніх баць­коў так­са­ма.

Тра­гіч­ная сі­ту­а­цыя ўмо­мант на­бы­ла ад­цен­не ка­міч­най. Ад­на­клас­ні­кі, якія яшчэ ўчо­ра на­вы­пе­рад­кі ва­лі­лі Мак­сі­ма з ног, ця­пер спа­ло­ха­на ту­лі­лі­ся ля сця­ны, ка­лі хло­пец пра­хо­дзіў мі­ма. Сам ды­рэк­тар шко­лы вы­клі­каў да ся­бе ў ка­бі­нет Мак­сі­ма з баць­ка­мі ды за­пэў­ні­ваў, што та­кое па­ру­шэн­не дыс­цып­лі­ны больш не паў­то­рыц­ца ў пад­на­ча­ле­най яму ўста­но­ве. На­рэш­це хло­пец за­жыў спа­кой­на. Вы­клад­чы­кі з ды­рэк­тар­скай пад­каз­кі ах­вот­на «на­кід­ва­лі» яму бал-дру­гі па ўсіх прад­ме­тах.

Ган­ну-Ма­рыю, на­ад­ва­рот, бес­пад­стаў­на «за­сы­па­лі». На ўсю шко­лу яна пра­сла­ві­ла­ся як ка­вар­ная злаў­мыс­ні­ца. Ад­на­клас­ні­цы ледзь­ве атру­тай не пля­ва­лі­ся ў яе, пы­та­лі­ся: на­вош­та ўлез­ла ў чу­жую спра­ву? Хто яе пра­сіў?.. Да­рэ­чы, Мак­сім ёй на­ват «дзя­куй» не ска­заў — пас­ля раз­мо­вы з ды­рэк­та­рам хло­пец ад­чуў ся­бе ўсе­ма­гут­ным і ця­пер мер­ка­ваў, што ўсе праб­ле­мы сам ула­дзіў бы з ця­гам ча­су.

Баць­кі «Ан­ты-Бар­бі» ўсур'­ёз за­ду­ма­лі­ся пра пе­ра­вод дач­кі ў ін­шую шко­лу. Ды пры­спе­ла па­ра і мне ўмя­шац­ца ў ін­цы­дэнт. Пра­чы­таў­шы рас­по­вед Яў­ге­на пра дэ­бю­тант­ку на ні­ве ама­тар­ска­га кі­но, я за­ха­цеў (аж­но да­ло­ні за­свяр­бе­лі) на­пі­саць пра яе ў га­зе­ту. Як сум­лен­ны жур­на­ліст уз­бро­іў­ся на­тат­ні­кам, руч­кай, дык­та­фо­нам і на­ве­даў­ся з рос­пы­та­мі да ўсіх удзель­ні­каў кан­флік­ту. Па­чаў, зра­зу­ме­ла, з ды­рэк­та­ра шко­лы. Унік­лі­вая ўва­га прад­стаў­ні­ка ме­дыя змен­шы­ла эма­цы­я­наль­нае на­пру­жан­не. З но­вай ды­рэк­тар­скай пад­каз­кі цка­ван­не «Ан­ты-Бар­бі» згар­ну­ла­ся — ця­пер яе ва ўпор не за­ўва­жа­лі. Дзяў­чын­ку та­кая абы­яка­васць аб­над­зе­і­ла — зна­чыць, да­ву­чыц­ца да вы­пус­ку без пры­год.

Пас­ля та­го, як мой ма­тэ­ры­ял апуб­лі­ка­ва­лі, я на­ве­даў Ган­ну-Ма­рыю, прэ­зен­та­ваў ёй эк­зэмп­ляр га­зе­ты (не вы­піс­ва­ла яна ані­я­кіх вы­дан­няў, на­ві­ны чы­та­ла на роз­ных пар­та­лах) і па­ці­ка­віў­ся: як на­огул спра­вы?

З бла­га пры­ха­ва­ным са­ма­люб­ствам дзяў­чы­на па­пра­ві­ла аку­ля­ры на но­се, уклю­чы­ла ноў­тбук і пра­дэ­ман­стра­ва­ла но­выя ві­дэа­ро­лі­кі. Сю­жэ­ты бы­лі не ду­жа муд­ра­ге­ліс­ты­мі. Уран­ку два­ра­вы ка­ток бе­гаў па два­ры за гна­ным вет­рам цэ­ла­фа­на­вым па­ке­там.
Удзень п'я­ныя му­жы­кі, гай­да­ю­чы­ся, бры­лі мі­ма ган­ка шко­лы. Уве­ча­ры ва­дзі­цель бе­лай «Рэ­но» ма­неў­ра­ваў па два­ры, шчыль­на за­стаў­ле­ным аў­та­ма­бі­ля­мі, а по­тым пры­пар­ка­ваў­ся на пры­лег­лай дзі­ця­чай пля­цоў­цы.

— Ну, як ура­жан­не? — стры­ма­на спы­та­ла «Ан­ты-Бар­бі».

— Ня­бла­га, але ка­ме­ра дры­жыць, — не змаў­чаў я аб па­ку­тах свай­го вес­ты­бю­ляр­на­га апа­ра­ту пад­час пра­гля­ду. — Вар­та на­быць шта­тыў...

— Да­рэ­чы, я ха­чу быць жур­на­ліс­там, — пры­зна­ла­ся Ган­на-Ма­рыя.

— Ча­му не кі­на­рэ­жы­сё­рам? — здзі­віў­ся я.

— Кі­нош­ні­кі зболь­ша­га пры­дум­ва­юць жыц­цё, — па­тлу­ма­чы­ла яна, — а мне па­да­ба­ец­ца на­зі­раць за бу­дзё­най плын­ню, фік­са­ваць яе, звяр­таць ува­гу на ня­вы­крут­кі, не­да­рэ­чнас­ці, ня­сла­ву. А по­тым ба­чыць, як неш­та мя­ня­ец­ца. Не ад­ра­зу, але, зда­ра­ец­ца, што й да леп­ша­га. Жур­на­ліс­там рэд­ка дзя­ку­юць. Але хі­ба не ў тым і за­клю­ча­ец­ца вы­са­ка­род­насць, каб сум­лен­на ра­біць сваю спра­ву і не ча­каць па­дзя­кі?

— У ін­шых пра­фе­сі­ях так­са­ма не да­ча­ка­еш­ся па­дзя­кі. Я маю на ўва­зе ўра­чоў, мі­лі­цы­я­не­раў, вы­клад­чы­каў...

На гэ­та Ган­на-Ма­рыя не пры­ду­ма­ла, што за­пя­рэ­чыць. Ад­нак лі­міт яе пе­ра­ка­наў­час­ці не вы­чар­паў­ся. Яна па­сту­ка­ла паль­ца­мі па кам­п'ю­тар­най «кла­ве» — і на эк­ра­не з'я­віў­ся яе са­мы све­жы ро­лік: мі­лі­цэй­скі эва­ку­а­тар вы­цяг­ваў бе­лае «Рэ­но» з дзі­ця­чай пля­цоў­кі, а по­бач кру­ціўся аў­та­ўла­даль­нік і го­лас­на га­ніў «без­за­кон­насць».

— Та­кая вось мая сця­жы­на ў жыц­цё­вым мо­ры, — ска­за­ла яна пас­ля маўк­лі­ва­га пра­гля­ду. — Не са­мы гор­шы вы­бар. Праў­да?

Спа­лу­чэн­не сця­жы­ны з ва­дой па­да­ло­ся мне па­ра­дак­саль­ным, але я зра­зу­меў сут­насць яе дум­кі: сэнс жыц­ця ў тым, каб удас­ка­наль­ваць ся­бе, а па маг­чы­мас­ці — і на­ва­коль­ны свет.

Вя­до­ма, я пад­тры­маў дзяў­чы­ну і ска­заў:

— Ты не па­то­неш. Я пе­ра­ка­на­ны.

Ягор КО­НЕЎ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.