Вы тут

Па­во­лі едзеш — да­лё­ка ста­неш


Па­лі­ты­ка «не­вя­лі­кіх кро­каў» мо­жа пры­вес­ці да буй­ных вы­ні­каў

Прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч лі­чыць па­спя­хо­вым пер­шы бе­ла­рус­ка-аме­ры­кан­скі ін­вес­ты­цый­ны фо­рум, які прай­шоў у Нью-Ёр­ку. «Мэ­ты, якія мы ста­ві­лі, да­сяг­ну­ты. Ёсць цэ­лы шэ­раг кан­крэт­ных пра­ек­таў», — ска­заў кі­раў­нік ура­да.
Санк­цыі толь­кі пе­ра­шка­джа­юць
Вы­со­кую ці­ка­васць да ін­вест­фо­ру­му пра­яві­лі як прад­стаў­ні­кі дзе­ла­вых ко­лаў ЗША, так і ад­па­вед­ных дзяр­жаў­ных струк­тур. «Да­стат­ко­ва ска­заць, што прак­тыч­на на ўсіх ме­ра­пры­ем­ствах пры­сут­ні­ча­лі прад­стаў­ні­кі Дзярж­дэ­пар-
т­амен­та ЗША, якія ў пэў­най сту­пе­ні да­ва­лі зра­зу­мець біз­не­су, што з Бе­ла­рус­сю трэ­ба пра­ца­ваць і пра­ца гэ­тая бу­дзе вы­бу­доў­вац­ца пла­на­мер­на і шмат­пла­на­ва», — ад­зна­чыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.
Па­вод­ле слоў прэм'­ер-мі­ніст­ра, част­ка прад­стаў­ле­ных на фо­ру­ме кам­па­ній імк­ну­ла­ся вы­ра­шыць за­да­чы, якія спры­я­лі б больш па­спя­хо­вай рэа­лі­за­цыі пра­ек­таў, над які­мі яны ўжо пра­цу­юць; мно­гія за­да­ва­лі пы­тан­ні, звя­за­ныя з перс­пек­ты­вай раз­віц­ця. «І ў гэ­тым пла­не мы, вя­до­ма, кан­цэнт­ра­ва­лі ўва­гу на не­аб­ход­нас­ці па­шы­рэн­ня да­га­вор­на-пра­ва­вой ба­зы. Мы ад­на­знач­на ка­за­лі аб не­аб­ход­нас­ці зняц­ця санк­цый з шэ­ра­гу бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў, па­коль­кі яны ў тым лі­ку ўплы­ва­юць на прос­тых лю­дзей у пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах», — за­явіў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. «Як мне ўяў­ля­ец­ца, ра­зу­мен­не ёсць. Вя­до­ма, гэ­та бу­дзе па­лі­ты­ка, як яны вы­ка­за­лі­ся, не­вя­лі­кіх кро­каў. Але гэ­тыя кро­кі ў кі­рун­ку та­го, каб па­леп­шыць клі­мат, у пер­шую чар­гу ганд­лё­ва-эка­на­міч­ны», — лі­чыць бе­ла­рус­кі прэм'­ер.
Уво­гу­ле, Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч ба­чыць, што ідзе транс­фар­ма­цыя ўспры­ман­ня на­шай кра­і­ны ў ЗША. У пры­ват­нас­ці, бы­ла ад­зна­ча­на ак­тыў­ная ро­ля Бе­ла­ру­сі ў пы­тан­ні ўрэ­гу­ля­ван­ня кан­флік­ту ва Укра­і­не. «Ра­зум­ная па­лі­ты­ка, як на­зваў яе Пан Гі Мун, якая пра­во­дзіц­ца Прэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі, пры­му­шае мно­гіх па­лі­ты­каў, якія, мо­жа, да­стат­ко­ва рэз­ка ста­ві­лі­ся да на­шай кра­і­ны, па-ін­ша­му па­гля­дзець на тое, што ро­біц­ца ў Бе­ла­ру­сі, і на яе ро­лю ў шмат­лі­кіх пы­тан­нях», — ска­заў прэм'­ер-мі­ністр.
Но­вая пра­гра­ма з МВФ і вы­твор­часць лег­ка­ву­шак
«Ужо ў каст­рыч­ні­ку ў Бе­ла­ру­сі бу­дзе пра­ца­ваць мі­сія МВФ. На­шы спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць су­стра­кац­ца з пер­са­на­лам фон­ду для та­го, каб вы­хо­дзіць на вы­ні­ко­вы да­ку­мент, кан­чат­ко­вая мэ­та яко­га — гэ­та но­вая пра­гра­ма МВФ для Бе­ла­ру­сі», — па­ве­да­міў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Да­рэ­чы, бе­ла­рус­кі бок не ста­віць на пер­шае мес­ца пы­тан­не вы­дзя­лен­ня якіх-не­будзь фі­нан­са­вых срод­каў, ха­ця гэ­та так­са­ма ак­ту­аль­на. «Пра­ца з фон­дам нам у пэў­най сту­пе­ні па­трэб­на як па­зі­тыў­ны сіг­нал для пры­ват­ных ін­вес­та­раў, якія маг­лі б ак­тыў­на пра­ца­ваць у Бе­ла­ру­сі».
Акра­мя та­го, бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя ўзгад­ні­ла з кам­па­ні­яй «Джэ­не­рал Мо­тарс» асноў­ныя па­ды­хо­ды да ства­рэн­ня ў Бе­ла­ру­сі вы­твор­чых ма­гут­нас­цяў па вы­ра­бе лег­ка­вых аў­та­ма­бі­ляў. «Мы да­мо­ві­лі­ся аб этап­нас­ці ства­рэн­ня гэ­тых ма­гут­нас­цяў, каб у ад­па­вед­нас­ці з да­моў­ле­нас­ця­мі ў рам­ках Мыт­на­га са­ю­за і ЕА­ЭС вый­сці на ўзро­вень ла­ка­лі­за­цыі да 1 сту­дзе­ня 2017 го­да не ні­жэй за 30%, да 1 лі­пе­ня 2018-га — 50% і больш. Для гэ­та­га, акра­мя буй­на­вуз­ла­вой збор­кі, га­вор­ка ідзе аб ства­рэн­ні вы­твор­чых ма­гут­нас­цяў па звар­цы і афар­боў­цы ку­за­ваў», — за­явіў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».