Вы тут

Беларусі і Малдове трэба арыентавацца на тавараабарот $1 млрд - Лукашэнка


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўчо­ра пры­быў у Мал­до­ву з двух­дзён­ным афі­цый­ным ві­зі­там.

Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў перагаворы ў вузкім і па­шы­ра­ным скла­дзе з Прэ­зі­дэн­там Мал­до­вы Мі­ка­ла­ем Ці­моф­ці. Акра­мя та­го, за­пла­на­ва­ны су­стрэ­чы Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з прэм'­ер-мі­ніст­рам Мал­до­вы, стар­шы­нёй пар­ла­мен­та і лі­да­ра­мі пар­ла­менц­кіх фрак­цый, а так­са­ма з бы­лым кі­раў­ніц­твам гэ­тай кра­і­ны, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Тым ча­сам у Кі­шы­нё­ве ад­быў­ся бе­ла­рус­ка-мал­даў­скі біз­нес-фо­рум, пад­час яко­га прад­пры­ем­ствы дзвюх кра­ін за­клю­чы­лі кант­рак­ты на $20 млн. Пад­час су­стрэ­чы са сва­ім мал­даў­скім ка­ле­гам у па­шы­ра­ным скла­дзе бе­ла­рус­кі лі­дар вы­ка­заў за­да­во­ле­насць вы­ні­ка­мі біз­нес-фо­ру­му.

У пры­сут­нас­ці прэ­зі­дэн­таў дзвюх кра­ін быў пад­пі­са­ны па­кет да­ку­мен­таў, якія па­шы­ра­юць двух­ба­ко­вае су­пра­цоў­ніц­тва. Лі­да­ры Бе­ла­ру­сі і Мал­до­вы вы­ка­за­лі ўпэў­не­насць, што ця­пе­раш­ні ві­зіт Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі ста­не чар­го­вым кро­кам у раз­віц­ці па­лі­тыч­на­га дыя­ло­гу, ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных і між­рэ­гі­я­наль­ных ад­но­сін, бу­дзе са­дзей­ні­чаць да­лей­ша­му па­глыб­лен­ню і ўма­ца­ван­ню друж­бы і су­пра­цоў­ніц­тва па­між дзвю­ма дзяр­жа­ва­мі.

Беларусі і Малдове трэба арыентавацца на тавараабарот $1 млрд

Беларусі і Малдове трэба арыентавацца на тавараабарот $1 млрд. Аб гэтым заявіў 24 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  па выніках перагавораў са сваім малдаўскім калегам Мікалаем Цімофці.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў час яго размоў з эканамістамі дзвюх краін ён звярнуў увагу на неабходнасць дасягнення аб'ёму ўзаемнага гандлю Беларусі і Малдовы $0,5 млрд. "Гэта значна для нашых дзяржаў", - адзначыў беларускі лідар. "Аднак эканамісты мне сказалі, што ўжо разглядаюць аб'ём 1 млрд. Вось гэту лічбу нам і трэба бачыць у тавараабароце з Малдовай", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Што датычыцца перспектыў супрацоўніцтва ў вытворчай кааперацыі і выхаду з сумеснай прадукцыяй на рынкі трэціх краін і Еўрасаюза, то Аляксандр Лукашэнка лічыць, што гэта таксама пойдзе на карысць тавараабароту. "Напрыклад, на сумеснай вытворчасці трактароў і сельскагаспадарчай тэхнікі лакалізуемся, як гэта патрабуецца ў Еўрапейскім саюзе, гэта значыць Малдова будзе вырабляць пэўную частку такой тэхнікі, сертыфікуем яе, будзем прадаваць у ЕС наш сумесны тавар і дзяліць грошы, як гэта звычайна бывае", - адзначыў беларускі лідар.

Па выніках 2013 года тавараабарот паміж Беларуссю і Малдовай дасягнуў адзнакі амаль $360 млн і павялічыўся з 2000 года ў пяць разоў. Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту з'яўляюцца нафтапрадукты, тытунёвыя вырабы, трактары і седлавыя цягачы, аўтамабілі, керамічная плітка. З Малдовы імпартуюцца вінаматэрыялы і вінаградныя віны, моцныя спіртныя напіткі, свежыя фрукты, кукуруза і інш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».