Вы тут

Без ка­ня, але з шаб­ляй


Бе­ла­рус­кія да­ку­мен­та­ліс­ты пры­вез­лі ўзна­га­ро­ду з між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю

Фільм «Хро­ні­ка Мінск­ага ге­та», зня­ты ў ме­жах тэ­ле­ві­зій­на­га пра­ек­та АНТ «Ад­ва­рот­ны ад­лік», ужо быў ад­зна­ча­ны на ра­дзі­ме: на пра­фе­сій­ным кон­кур­се «Тэ­ле­вяр­шы­ня» ён быў пры­зна­ны леп­шым да­ку­мен­таль­ным філь­мам го­да. Ця­пер жа ўзна­га­род у скар­бон­цы яго аў­та­раў па­боль­ша­ла: на Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі гіс­та­рыч­на­га і ва­ен­на­га кі­но ў Вар­ша­ве твор­чая гру­па пра­ек­та за­ва­я­ва­ла ад­ну з га­лоў­ных уз­на­га­род — «За­ла­тую шаб­лю» — у ка­тэ­го­рыі «Да­ку­мен­таль­нае кі­но».
Шаб­ля ў гэ­тым вы­пад­ку — зу­сім не фі­гу­раль­ны вы­раз, а дак­лад­ная ко­пія поль­скай вай­ско­вай шаб­лі ўзо­ру 1926 го­да, і не толь­кі прэ­стыж­ны, але і глы­бо­ка сім­ва­ліч­ны прыз. Так, «Пла­ці­на­вую шаб­лю» атры­маў у знак па­ша­ны і па­дзя­кі за ўнё­сак у су­свет­ны кі­не­ма­то­граф вя­до­мы поль­скі рэ­жы­сёр, лаў­рэ­ат прэ­міі «Ос­кар» Ан­джэй Вай­да. А «за­ла­тыя», «ся­рэб­ра­ныя» і «брон­за­выя» ўзна­га­ро­ды да­ста­лі­ся леп­шым з удзель­ні­каў фес­ты­ва­лю — зды­мач­ным гру­пам мас­тац­кіх і да­ку­мен­таль­ных філь­маў. Уз­ро­вень спа­бор­ніц­тва кра­са­моў­на па­цвяр­джа­юць ліч­бы: з 78 філь­маў 11 кра­ін све­ту (у тым лі­ку Бра­зі­ліі, Швей­ца­рыі, Фран­цыі, Ка­на­ды, Лат­віі) жу­ры ада­бра­ла 45 — для ўдзе­лу ў трох на­мі­на­цы­ях. Бе­ла­рус­кая твор­чая гру­па ста­ла леп­шай у сва­ёй ка­тэ­го­рыі, а філь­мы «Хро­ні­ка Мінск­ага ге­та» і «З Мі­ра ў свет. Гіс­то­рыя ад­на­го па­хо­ду» атры­ма­лі вы­со­кую ацэн­ку ар­га­ні­за­та­раў. «Усе ве­да­юць, што ў Мін­ску бы­ло ге­та, — за­ўва­жыў ды­рэк­тар фес­ты­ва­лю Ан­джэй Бжо­за, — але гэ­ты фільм дае гле­да­чам шанц зра­зу­мець, ЯК гэ­та бы­ло. У карціне вель­мі моц­ны дра­ма­тур­гіч­ны склад­нік: ад­ноў­ле­ныя па­ста­но­вач­ны­мі срод­ка­мі па­дзеі ў спа­лу­чэн­ні з гра­фі­кай і хра­ні­каль­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі ро­бяць не­ве­ра­год­нае ўра­жан­не. Гэ­та да­па­ма­гае зра­зу­мець увесь жах та­го, што ад­бы­ва­ла­ся, і пры­му­шае пом­ніць пра тую тра­ге­дыю».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».