Вы тут

Запоўз прусак на прысак


27-24

Штотыдзень па суботах у эфіры тэлеканала «Беларусь-3» адбываецца гульня «Размаўляем па-беларуску». Магчыма, і вы, паважаныя чытачы, захочаце стаць яе ўдзельнікамі. Такая магчымасць рэальная: варта толькі сабраць сваю каманду з 4 чалавек, запоўніць заяўку на сайце 3belarus.by ці tvrgomel.by і правільна адказаць на пытанні адборачнага тура. А пакуль мы крыху прыадкрыем заслону над тымі пытаннямі, якія гучаць у праграме. Алена Трацэнка, рэдактар тэлерадыёкампаніі «Гомель», дзе ствараецца праграма, дазволіла выкарыстаць некаторыя заданні разам з адказамі. Зразумела, тыя, на якія ўдзельнікі праграмы ўжо адказвалі.

Ці ведалі вы, што:

 Дэ́сань — гэта ўзор аздаблення якой-небудзь рэчы. «Плачуць дрэвы празрыстай расой, а раса завіваецца ў дэсань», — пісаў беларускі паэт Уладзімір Дубоўка.

 Імша́ра — гэта мохавае балота. Дарэчы, слова «мшара» без прыстаўной літары «і» са значэннем мохавае балота змяшчаюць шмат якія слоўнікі рускай мовы.

 Дзядзі́нец — цэнтральная частка старажытнага горада. Па адной з версій навукоўцаў, тэрмін дзядзінец утварыўся ад слова дзед (месца, дзе ў старажытнасці дзяды-старэйшыны збіраліся на нараду).

 Пры́сак — гэта вельмі гарачы попел. Няправільна казаць «гарачы прысак», гэта парушэнне лексічнай нормы беларускай мовы, бо ў семантыцы слова «прысак» ужо закладзена значэнне «гарачы».

 Амбаса́да — пасольства краіны. Слова «амбасада» — з лексікі часоў Вялікага Княства Літоўскага. Сёння гэтае слова вяртаецца. Як і слова амбасадар — пасол.

 Сцізо́рык — гэта невялікі складаны кішэнны нож. Трапіла да нас з польскай мовы. Але карані яго хаваюцца ў лацінскай мове: scіssor — «які наразае».

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

P.S. Далей шукайце цікавінкі віктарыны ў «Звяздзе» па пятніцах.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.