Вы тут

Беларускія баскетбалісткі на чэмпіянаце свету ў супердраматычнай канцоўцы адолелі кубінак


Беларускія баскетбалісткі адолелі ў матчы чэмпіянату свету каманду Кубы - 70:69 (15:22, 20:15, 15:19, 20:13). Першая палова сустрэчы прайшла ў роўнай барацьбе, а ў другой перавагай завалодалі кубінкі, якія за дзве з паловай хвіліны да фінальнай сірэны вялі з лікам 69:58. Тым не менш, беларускі не здаліся і выдалі адзін з самых уражлівых камбэкаў у гісторыі баскетбола. Апошнія 150 секунд сустрэчы адзначыліся рыўком падапечных Рымантаса Грыгаса з лікам 12:0.

Беларусь: Леўчанка - 20 + 18 пад, Сныціна - 18, Ліхтаровіч - 12 + 5 пас, Папова - 12, Дрозд - 3, Ануфрыенка - 3, Троіна - 2, Зюзькова - 0, Трафімава - 0, Вашкевіч - 0, Войшэль - н.в.

Гэтая ўжо другая перамога беларусак на турніры. Такім чынам, яны гарантавалі сабе выхад у наступны раўнд. У заключным матчы першага групавога этапу наша каманда згуляе з адным з фаварытаў чэмпіянату - зборнай Аўстраліі. Паядынак пачнецца ў аўторак у 16.30.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».