Вы тут

У Ждановічы. На сустрэчу з Быкавым


Прай­шлі свя­точ­ныя дні. Згу­бі­ла­ся за ін­шы­мі кло­па­та­мі і па­дзея­мі ін­фар­ма­цый­ная на­го­да згад­ваць і юбі­лей Ва­сі­ля Бы­ка­ва, і ня­даў­няе ад­крыц­цё му­зея на дачы пісь­мен­ні­ка ў Жда­но­ві­чах. А між тым...

30-27

Так, а між тым на­го­да ўсё ж ёсць. Прой­дуць цёп­лыя во­сень­скія дзянь­кі. І му­зей за­кры­юць. Аказ­ва­ец­ца, му­зей па­ві­нен пра­ца­ваць з мая па ве­ра­сень уключ­на — та­кія ўмо­вы ра­бо­ты фі­лі­яла «Му­зей-дача Ва­сі­ля Бы­ка­ва ў Жда­но­ві­чах» Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Га­лоў­ная пры­чы­на се­зон­най пра­цы — ад­сут­насць па­трэб­ных умоў: дом вель­мі ха­лод­ны (да­рэ­чы, і Бы­ка­вы ні­ко­лі ці амаль ні­ко­лі не на­ча­ва­лі тут, пры­яз­джа­лі, як пра­ві­ла, на дзень), ацяп­ляць яго мож­на, толь­кі доб­ра на­па­ліў­шы печ.

Але су­пра­цоў­ні­кі му­зея — за­гад­чык фі­лі­яла жур­на­ліст і пісь­мен­нік Алесь Гі­бок-Гіб­коў­скі (на здымку) і ма­лод­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Іры­на Часнок — вы­ра­шы­лі, што бы­ло б не­спра­вяд­лі­ва за­кры­ваць му­зей, які зу­сім ня­даў­на ад­чы­ніў свае дзве­ры. І Алесь Ся­мё­на­віч вя­дзе нас, праў­да, да дры­вот­ні, дзе за­га­дзя да ха­ла­доў на­рых­та­ва­ны дро­вы, якія ах­вя­ра­ваў спе­цы­яль­на для му­зея бе­ла­рус­кі фер­мер з-пад Ра­ка­ва Ва­ле­рый Га­раў­цоў. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му му­зей пры не­аб­ход­нас­ці мае маг­чы­масць пра­доў­жыць пра­цу яшчэ і ў каст­рыч­ні­ку-ліс­та­па­дзе.

Ра­зам агля­да­ем ся­дзіб­ны ўчас­так. Шмат ста­ла­га ве­ку бя­роз. Аказ­ва­ец­ца, што яны рас­лі тут яшчэ да ўзвя­дзен­ня до­ма. Ад­ну з іх пад­час бу­даў­ніц­тва за­ча­піў эк­ска­ва­тар. Але пісь­мен­нік вы­ха­дзіў дрэ­ва. І за­раз гэ­тая бя­ро­за так­са­ма рас­це на ўчаст­ку.

30-28

Алесь Ся­мё­на­віч рас­па­вя­дае пра су­се­дзяў, якія жы­вуць ці жы­лі по­бач:

— За­хо­дзіць да нас у гос­ці кам­па­зі­тар Ігар Лу­ча­нок. Час­тым гос­цем стаў і яго сын Анд­рэй. А на­су­праць  — да­ча вя­до­ма­га му­зы­кан­та Аляк­санд­ра Міль­то і яго сяст­ры Іры­ны, якая шмат га­доў ад­да­ла пра­цы на Бе­ла­рус­кім ра­дыё. Яны вель­мі цёп­ла сяб­ра­ва­лі з сям'­ёй Бы­ка­вых. Ся­род экс­па­на­таў, ма­тэ­ры­я­лаў, са­бра­ных у фі­лі­яле, і паш­тоў­кі, па­до­ра­ныя гэ­ты­мі людзь­мі, ад­ра­са­ва­ныя ім ад Бы­ка­вых.

Алесь Гі­бок-Гіб­коў­скі ў гас­цёў­ні дачы звяр­тае ўва­гу на вя­лі­кую грамп­лас­цін­ку «И по­ка на све­те существует лю­бовь». На кан­вер­це чы­та­ем: «Мой род­ны кут, як ты мне мі­лы... Да­ра­гім Іры­не Мі­хай­лаў­не і Ва­сі­лю Ула­дзі­мі­ра­ві­чу. Жа­даю толь­кі зда­роўя на ра­дасць доб­рым лю­дзям. 22-XІ. 88 г. Ігар Лу­ча­нок». На плас­цін­цы — «Май­скі вальс», «Зды­мак у га­зе­це»... Мо­жа быць, гэ­тыя за­пі­сы гу­ча­лі, ка­лі на дачу да Бы­ка­вых за­віт­ва­лі Вік­тар Астаф'­еў, Ва­ля­нцін Аскоц­кі, Ігар Дзяд­коў, тыя з пісь­мен­ні­каў і кры­ты­каў, якія не ад­ной­чы раз­маў­ля­лі з аў­та­рам «Мёрт­вым не ба­ліць» пра пя­ку­чыя па­мят­кі вай­ны?..

30-46

На дачы — шмат мас­тац­кіх тво­раў. Гэ­та і вы­дат­ныя ма­люн­кі са­мо­га пісь­мен­ні­ка, і ра­бо­ты На­тал­лі Па­плаў­скай, Ва­ле­рыя Сла­ву­ка, Ві­та­ля Ду­да­рэн­кі. У па­коі Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча — сён­ня ўжо амаль ан­ты­квар­ная — пі­шу­чая ма­шын­ка. І — па­лі­цы з кні­га­мі. Кі­да­ец­ца ў во­чы, што ў Жда­но­ві­чах са­бра­на ня­ма­ла вы­дан­няў тво­раў Бы­ка­ва на за­меж­ных мо­вах. Але ся­род іх  — і кні­гі, якія бра­лі­ся на ад­па­чы­нак з раз­лі­кам на чы­тан­не. Гэ­та ві­да­воч­на. Не­пра­чы­та­ная кні­га вы­лу­ча­ец­ца, яна са­ма за ся­бе га­во­рыць, што яе ста­рон­кі не гар­та­лі­ся. Вось збор­нік кры­ты­кі, эсэ, эпі­ста­ля­рыі Ве­ні­я­мі­на Ка­ве­ры­на «Пісь­мо­вы стол». На аван­ты­ту­ле: «Да­ра­го­му Ва­сі­лю Ула­дзі­мі­ра­ві­чу — з удзяч­нас­цю за ўсё, што вы зра­бі­лі для на­шай лі­та­ра­ту­ры. В. Ка­ве­рын. 29/ ІІІ 1985». У гэ­тым не­вя­лі­ка­га па­ме­ру то­мі­ку — і ка­рот­кае, але яр­кае эсэ пры­све­ча­на Ва­сі­лю Ула­дзі­мі­ра­ві­чу. Гар­таю кні­гу «ва­ен­вы­да­таў­скай» се­рыі «Ва­ен­ныя ме­му­а­ры» — «Ата­ку па­чы­на­лі тан­кіс­ты». Аў­тар — ге­не­рал ар­міі Я. Іва­ноў­скі. Ёсць у аў­то­гра­фе сла­ву­та­га ге­не­ра­ла і та­кія сло­вы: «...З удзяч­нас­цю за Ва­шу праў­ду і шчы­расць пра вай­ну...» На­пі­са­на ў 1984 го­дзе. Та­ды не мі­ну­ла яшчэ і двух дзе­ся­ці­год­дзяў, як шмат хто з ге­не­ра­лаў лу­піў сло­ва­мі па пісь­мен­ні­ку і па зроб­ле­ным ім. Дзя­куй та­му ва­е­на­чаль­ні­ку, які па­дзя­ка­ваў Ва­сі­лю Бы­ка­ву, ня­хай са­бе ўжо ў 1984-м — Ге­рою Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы, пры­зна­на­му ва ўсім све­це пісь­мен­ні­ку — за праў­ду і шчы­расць.

Гар­та­ем ста­рон­кі кні­гі Іва­на Лас­ко­ва «На пад­вод­ных кры­лах» з яго цёп­лым аў­то­гра­фам Ва­сі­лю Ула­дзі­мі­ра­ві­чу. Ха­ця і вый­шла яна ў Мін­ску, а на­ле­жыць пя­ру ча­ла­ве­ка, які доў­гі час пра­вёў за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Іван Лас­коў — пісь­мен­нік ня­прос­та­га лё­су, гра­ніч­на шчы­ры і ад­кры­ты ча­ла­век. Та­кія, ві­даць, бо­лей за ўсё і цяг­ну­лі­ся да Бы­ка­ва. Як і Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, чый па­да­ру­нак — вя­лі­кая кар­ці­на на гіс­та­рыч­ную тэ­му — за­хоў­ва­ец­ца ў ман­сар­дзе.

Да­рэ­чы, ман­сар­да да дачы бы­ла пры­бу­да­ва­на паз­ней, чым асноў­ны дом. І па­бу­да­ваў яе сва­і­мі ру­ка­мі пісь­мен­нік Га­над Чар­ка­зян. «Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч са­праў­ды ад­чуў ся­бе ўтуль­на, ка­лі ўзвя­лі ман­сар­ду, якая заўж­ды бы­ла на­поў­не­на сон­цам, — рас­каз­вае за­гад­чык фі­лі­яла. — І ства­ра­ю­чы му­зей­ную экс­па­зі­цыю, мы па­ста­ра­лі­ся гэ­та пад­крэс­ліць. Зра­зу­ме­ла, што дача, якая бу­да­ва­ла­ся з пад­трым­кай сак­ра­та­ра ЦК КПБ Аляк­санд­ра Кузь­мі­на, уз­во­дзі­ла­ся як­раз з той мэ­тай, што тут ні­хто не бу­дзе да­ку­чаць, тут бу­дзе ад­па­вед­ная пра­цы ат­мас­фе­ра. Але ў вы­ні­ку пісь­мен­ні­ку на дачы не вель­мі пра­ца­ва­ла­ся. У ад­ным са сва­іх за­пі­саў ён згад­вае: «Не пі­са­ла­ся мне на да­чы, усё тут шко­дзі­ла — і раз­мо­вы су­се­дак по­бач, і брэх са­бак, і дзі­ця­чая га­ма­на з піс­кам і кры­кам...» І Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч бо­лей прос­та ад­па­чы­ваў на ло­не пры­ро­ды. Але ж ёсць і та­кая яго згад­ка ў кні­зе «Доў­гая да­ро­га да­моў» пра 26 кра­са­ві­ка 1986 го­да, ка­лі зда­ры­ла­ся ава­рыя на Чар­но­быль­скай стан­цыі: «... ся­дзеў на да­чы і за­мест та­го, каб па­лі­ваць ру­жы, пі­саў ней­кі ар­ты­кул...».

У ман­сар­дзе ця­пер ужо як экс­па­на­ты ля­жаць ча­со­пі­сы «Ого­нёк», га­зе­та «Не­де­ля», «Но­вый мир» з «Ар­хі­пе­ла­гам ГУ­ЛА­Гам» Са­лжа­ні­цы­на, ну­мар «Во­ен­но-исторического жур­на­ла», шмат га­зет та­го ча­су, да якіх да­кра­на­ла­ся ру­ка Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча....

У му­зея-фі­лі­яла — яшчэ пер­шыя ме­ся­цы жыц­ця. Маг­чы­ма, не­ка­лі на­пі­шуць і яго дак­лад­ную гіс­то­рыю. Але ўжо сён­ня яс­на ад­но: каб бо­лей спа­сціг­нуць сут­насць твор­ча­га лё­су вя­лі­ка­га пісь­мен­ні­ка, кла­сі­ка на­цы­я­наль­най лі­та­ра­ту­ры, нель­га аб­мі­нуць гэ­ты яго ад­рас ко­ліш­ня­га жыц­ця. Што і ра­ім зра­біць усім, хто не­абы­яка­вы да са­мой згад­кі пра Ва­сі­ля Бы­ка­ва. Едуць жа ў Жда­но­ві­чы з Санкт-Пе­цяр­бур­га, Ніж­ня­га Ноў­га­ра­да, Маск­вы... То не аб­мі­нуць вар­та і нам, бе­ла­ру­сам. Дзве­ры му­зея-фі­лі­яла ў Жда­но­ві­чах ад­чы­не­ны з 11.00 да 17.00 у се­ра­ду, чац­вер, пят­ні­цу, су­бо­ту і ня­дзе­лю.

Мі­ко­ла Раў­на­поль­скі

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.