Вы тут

Юбілей прызямліўся ў Гародні


Да 70-годдзя рэгіён падышоў з багатым ураджаем і вялікімі планамі

Чар­го­вая прэс-кан­фе­рэн­цыя стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра КРАЎ­ЦО­ВА ад­бы­ла­ся ў Смар­го­ні з на­го­ды свят­ка­ван­ня 70-год­дзя з дня ўтва­рэн­ня воб­лас­ці. З які­мі на­быт­ка­мі су­стра­ка­юць на Гро­дзен­шчы­не юбі­лей? Якія праб­ле­мы хва­лю­юць і па­тра­бу­юць вы­ра­шэн­ня?

30-50

Пры­яры­тэ­ты — са­цы­яль­ная сфе­ра, гіс­та­рыч­ныя аб'­ек­ты

Сё­ле­та ў рэ­гі­ё­не пра­доў­жы­лі даў­нюю тра­ды­цыю ад­зна­чаць юбі­лей­ную да­ту доб­ры­мі спра­ва­мі. Най­перш гэ­та ты­чыц­ца ўво­ду но­вых са­цы­яль­ных аб'­ек­таў. У аг­ра­га­рад­ку Кап­цёў­ка ма­лых і іх баць­коў па­ра­да­ва­лі но­вым дзі­ця­чым са­дам. Ён мо­жа пры­няць 75 дзя­цей, пры­чым умо­вы там не са­сту­па­юць га­рад­скім — утуль­ныя па­мяш­кан­ні, за­лы для му­зыч­ных і гурт­ко­вых за­ня­ткаў, су­час­ныя кух­ня, фі­зі­я­тэ­ра­пеў­тыч­ны ка­бі­нет... Дзі­ця­чая ам­бу­ла­то­рыя ад­кры­та ў гро­дзен­скім мік­ра­ра­ё­не Паў­днё­вы-4 (Аль­шан­ка), рэ­кан­сту­я­ва­на Пра­ва­мас­тоў­ская ўра­чэб­ная ам­бу­ла­то­рыя. А на Смар­гон­шчы­не ад­ноў­ле­на ся­дзі­ба Мі­ха­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га ў За­лес­сі.

Праб­ле­ма ў тым, за­зна­чыў Ула­дзі­мір Краў­цоў, што раз­віц­цё са­цы­яль­най інф­ра­струк­ту­ры, зда­ра­ец­ца, ад­стае ад тэм­паў бу­даў­ніц­тва жыл­ля. Асаб­лі­ва ў но­вых мік­ра­ра­ё­нах аб­лас­но­га цэнт­ра. Гэ­тая дыс­пра­пор­цыя бу­дзе вы­праў­ляц­ца: у вы­шэй­зга­да­най Аль­шан­цы, ад­чы­ніў­шы сё­ле­та шко­лу, праз год па­бу­ду­юць яшчэ ад­ну. Да на­ступ­на­га на­ву­чаль­на­га го­да бу­дзе ўве­дзе­на шко­ла і ў мік­ра­ра­ё­не Віш­ня­вец. Пры­чым яна с­пра­ек­та­ва­на так, што аб'­ек­та­мі для зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця змо­гуць ка­рыс­тац­ца не толь­кі дзе­ці, але і да­рос­лыя. На­дзён­ныя пы­тан­ні бу­даў­ніц­тва са­цы­яль­ных аб'­ек­таў бу­дуць вы­ра­шац­ца і ў Шчу­чы­не, Ваў­ка­выс­ку, ін­шых рэ­гі­ё­нах воб­лас­ці. У пры­ват­нас­ці, у Аст­раў­цы, дзе коль­касць жы­ха­роў у су­вя­зі з бу­даў­ніц­твам АЭС па­вя­лі­чыц­ца больш чым утрая, да кан­ца го­да пла­ну­ец­ца ад­крыць дзі­ця­чы сад на 190 мес­цаў і шко­лу на 510 вуч­няў. У перс­пек­ты­ве так­са­ма бу­даў­ніц­тва до­ма дзі­ця­чай твор­час­ці, но­вай ра­ён­най баль­ні­цы (іс­ну­ю­чая бу­дзе рэ­каст­ру­я­ва­на пад па­лі­клі­ні­ку), ФА­Ка, шко­лы на 765 вуч­няў, 2 дзі­ця­чых сад­коў, шэ­ра­гу аб'­ек­таў ганд­лю і бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня.

Ад­ным з пры­яры­тэ­таў для Гро­дзен­шы­ны, лі­чыць Ула­дзі­мір Краў­цоў, з'яў­ля­ец­ца ад­наў­лен­не аб'­ек­таў гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны і, ад­па­вед­на, па­ляп­шэн­не ту­рыс­тыч­най пры­ваб­нас­ці рэ­гі­ё­на. У пры­ват­нас­ці, у Шчу­чы­не, які ў на­ступ­ным го­дзе ста­не ста­лі­цай Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства, бу­дзе за­вер­ша­на рэ­кан­струк­цыя па­ла­ца Друц­кіх-Лю­бец­кіх, пла­ну­ец­ца ад­наў­лен­не і шэ­ра­гу ін­шых аб'­ек­таў. Пры гэ­тым раз­лік не толь­кі на срод­кі бюд­жэ­ту. У воб­лас­ці ўжо ёсць пры­кла­ды, ка­лі жа­дан­не вяр­нуць да жыц­ця гіс­та­рыч­ныя аб'­ек­ты пра­яў­ля­юць буй­ныя дзяр­жаў­ныя струк­ту­ры (ся­дзі­бу ў Свяц­ку ад­наў­ляе На­цы­я­наль­ны банк Бе­ла­ру­сі) аль­бо пры­ват­ныя ін­вес­та­ры (ся­дзі­бы ў Жа­луд­ку, Па­да­рос­ку і По­ра­за­ва). На дум­ку Ула­дзі­мі­ра Краў­цо­ва, трэ­ба так­са­ма больш ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць маг­чы­мас­ці ўдзе­лу ў між­на­род­ных пра­ек­тах транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, як гэ­та зра­бі­лі пры рэ­кан­струк­цыі ся­дзіб­на­га до­ма Агін­скіх у За­лес­сі.

Но­ва­му, пе­ра­да­во­му — пад­трым­ка ўла­ды

Сё­ле­та на Гро­дзен­шчы­не атры­ма­лі адзін з са­мых вы­со­кіх за гіс­то­рыю воб­лас­ці ўра­джай збож­жа — 1 міль­ён 690 ты­сяч тон пры ся­рэд­няй ура­джай­нас­ці ка­ля 50 цэнт­не­раў з гек­та­ра. А вось вы­твор­часць сві­ні­ны ў па­раў­на­нні з ня­даў­нім мі­ну­лым ска­ра­ці­ла­ся — па вя­до­мых пры­чы­нах. Тым не менш па­стаў­ле­на за­да­ча, каб ў на­ступ­ным го­дзе па­вя­лі­чыць вы­твор­часць да ўзроў­ню 2012-га, ка­лі ў воб­лас­ці вы­раб­ля­лі чвэрць ад усёй сві­ні­ны ў кра­і­не. Дзе­ля гэ­та­га ў Ка­рэ­ліц­кім ра­ё­не ад­наў­ля­юць два комп­лек­сы і, акра­мя та­го, бу­дзе ство­ра­на пле­мян­ная фер­ма з рэ­пра­дук­та­рам. Ула­да так­са­ма пад­тры­мае пры­ват­ных ін­вес­та­раў, якія па­жа­да­лі па­бу­да­ваць на Гро­дзен­шчы­не два сві­на­га­доў­чыя комп­лек­сы на 48 ты­сяч га­лоў.

Дня­мі пер­шую плі­ту МДФ на но­вай вы­твор­час­ці вы­ра­бі­лі ў ААТ «Мас­тоў­дрэў». Лі­тоў­ская кам­па­нія Аrvі за­вяр­шае бу­даў­ніц­тва ў Лі­дзе су­час­на­га прад­пры­ем­ства па ўты­лі­за­цыі ад­хо­даў жы­вёль­на­га па­хо­джан­ня, ажыц­цяў­ляе буй­ны пра­ект па вы­твор­час­ці мя­са ін­дыч­кі. А ў Ваў­ка­выс­ку, зноў жа дзя­ку­ю­чы пры­ват­ным ін­вес­ты­цы­ям, не­ўза­ба­ве ўвя­дуць у экс­плу­а­та­цыю лі­нію па вы­твор­час­ці пла­до­вых на­паў­няль­ні­каў для ёгур­таў. Усе но­выя пра­ек­ты з су­час­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі атры­ма­юць дзейс­ную пад­трым­ку мяс­цо­вых ула­даў, за­зна­чыў Ула­дзі­мір Краў­цоў.

Геа­гра­фіч­нае ста­но­ві­шча Гро­дзен­шчы­ны ці­ка­віць ін­вес­та­раў і з пунк­ту гле­джан­ня раз­віц­ця транс­парт­на-ла­гіс­тыч­най сфе­ры. На­прык­лад, у Смар­го­ні ўжо пра­цуе пер­шая чар­га ўні­каль­на­га для рэс­пуб­лі­кі вы­твор­ча­га аг­ра­ла­гіс­тыч­на­га тэр­мі­на­ла для пе­ра­вал­кі збож­жа, кру­паў і ін­шай сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі. Акра­мя та­го, ла­гіс­тыч­ныя цэнт­ры бу­дуць па­бу­да­ва­ны ў ра­ё­не па­гра­ніч­ных пунк­таў про­пус­ку «Бруз­гі», «Бе­рас­та­ві­ца» і «Ка­мен­ны Лог».

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Па спра­вах і го­нар

— Гро­дзен­шчы­на заў­сё­ды вы­лу­ча­ла­ся тым, што лі­та­раль­на ва ўсіх га­лі­нах эка­но­мі­кі па­спя­хо­ва вы­ра­ша­лі­ся мно­гія за­да­чы і ажыц­цяў­ля­лі­ся са­мыя ам­бі­цыйныя пра­ек­ты. Тут жы­вуць лю­дзі, якія іні­цы­я­тыў­на пра­цу­юць, пра­па­ноў­ва­юць на­ва­тар­скія ідэі. Рэа­лі­зу­юц­ца ці­ка­выя экс­пе­ры­мен­ты, якія по­тым ста­но­вяц­ца на­быт­кам не толь­кі ўсёй кра­і­ны, але і рас­паў­сюдж­ва­юц­ца за мя­жой, — за­зна­чыў прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл МЯС­НІ­КО­ВІЧ на ўра­чыс­тым схо­дзе ў Грод­не з на­го­ды 70-год­дзя ўтва­рэн­ня воб­лас­ці.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч за­чы­таў пры­ві­тан­не Прэ­зі­дэн­та Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі жы­ха­рам Гро­дзен­шчы­ны і ўру­чыў Ула­дзі­мі­ру Краў­цо­ву Га­на­ро­вы дзяр­жаў­ны сцяг Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якім уша­на­ва­на воб­ласць Ука­зам кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. А за­тым ад­бы­ла­ся хва­лю­ю­чая цы­ры­мо­нія для дзе­ся­ці жы­ха­роў Пры­нё­ман­ня, чые ім­ёны за­не­се­ны ў Кні­гу Сла­вы Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

«Я хацеў бы, каб у гэтай зале і ў гэтым свеце ніхто і ніколі не ставіў пад сумненне ўпэўненасць у сабе».

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.